На першым курсе нас вучаць: журналіст павінен быць аб’ектыўным, трымаць дыстанцыю, не плакаць у мікрафон. Гэта правільна. Але калі ты сам з горада, у якім цяпло ідзе з батарэі, а аўтобус ходзіць кожныя дзесяць хвілін – ці маеш ты права пісаць пра вёску? І калі так, то як?
Усе маленства я жыла ў маленькім гарадке, якой не сумна назваць вескай, таму шта ўсе радныя, усе сваі. Але дарога туды — гэта нешта немагчымае. Я вырашыла расказаць вам пра гэты горад і вось што адбылося.
Дарога туды
Спачатку быў асфальт. Потым – шчабень. Потым – гразёўка, па якой мой спадарожнік, мясцовы жыхар, праехаў з выглядам чалавека, які робіць гэта кожны дзень. Я трымаўся за крэсла.
– Не хвалюйся, – сказаў ён. – Тут толькі да павароту. А там пешшу лепей.
Я думала, ён жартуе. Ён не жартаваў.
У вёсцы – некалькі дамоў. Жылых – яшчэ меньш. У адгым жыве жанчына, якая памятае вайну. У другім – сямейная пара, якая трымае трох кароў і прадае малако ў райцэнтр. Далей – адзінокі дзед з радыёпрыёмнікам і коткай.
Я пачала пытацца пра жыццё. Атрымалася не вельмі. Таму што мае пытанні «як вам тут жывецца?» гучалі гэтак жа недарэчна, як калі б я спытаў у рыбы пра сушу. Яны не выбіралі. Яны проста жывуць.
Праўда, якая не лезе ў протакол
Я ехала туды са спісам стандартных пытанняў: колькі двароў, ці ёсць дарога, ці падвозяць хлеб. А вярнулас з адчуваннем, што журналістыка – гэта не пра пытанні. Гэта пра тое, каб пачуць тое, чаго табе не скажуць у справаздачы райвыканкама.
Галоўнае не тое, што ў вёсцы няма інтэрнэту. Галоўнае – што там няма надзеі, што хтосьці прыедзе не «па заданні», а проста так. Што іх пачуе не карэспандэнт з блакнотам, а чалавек.
Тэкст атрымаўся занадта эмацыянальным. Я парушыла «нейтральнасць». Але я не ведаю, як пісаць пра людзей, якія штодзень ходзяць па ваду да крыніцы, трымаючы рукі на сардэчніку. Суха і па факце – не атрымліваецца.
Можа, для гэтага ёсць статыстычныя справаздачы? А журналістыка – для таго, каб пасля такіх тэкстаў хацелася не здаваць газету ў макулатуру, а ехаць і рабіць хоць нешта.
Самае галоўнае, чаму я навучылася.
Нельга палюбіць вёску праз лічбы. Яе можна палюбіць, калі пабачыш, як адна жанчына спрабуе падняць вядро з калодзежа. І як другая кліча цябе вячэраць, хоць у яе самой – малако і хлеб да заўтрашняга дня.
Дазвольце апублікаваць гэта не як рэпартаж. Як напамін. Сабе і ўсім, хто будзе пісаць «праблемныя артыкулы». Мы пішам пра іх. А яны – жывуць. І чакаць не перасталі.
Анастасія Чарнавок, студэнт 1 курса
Факультэт журналістыкі БГУ
