Якія 5 мясцін можна наведаць у Тураве?

Культура

Калі вы любіце гістарычныя мясціны і пры тым хочаце пабавіць час у маляўнічым куточку Беларусі, то можаце смела рушыць у старажытны Тураў. Зараз гэта невялікі гарадок з насельніцтвам усяго ў 3,1 тысяч чалавек. Але яго гісторыя ўдала захоўваецца нашчадкамі. Такім чынам, вы прыехалі ў Тураў. Куды ж узяць кірунак?
1. Помнік Кірылу Тураўскаму на Замкавай гары.


Помнік Кірылу Тураўскаму і музейная экспазіцыя на Замкавай гары суседнічаюць ужо восьмы год.

Нават калі вы ў Тураве ўпершыню, то знайсці Замкавую гару будзе нескладана. Стрэлкі-ўказальнікі дапамогуць вам у гэтым. А сяміметровы помнік відаць яшчэ здалёк. Кірыла Тураўскі – асоба значная і вядомая не толькі для беларусаў, але і для славян увогуле. На думку даследчыкаў (І. Яроміна, В.Чамярыцкага), да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы “Пра душу і цела”, альбо “Пра сляпога і кульгавага” (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і анёльскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў спісах ХІІ – ХVІІ ст cт.
2. Музейная экспазіцыя “Старажытны Тураў”,

Фрагмент фундамента храма ХІІ ст., што знаходзіцца пад шатром музейнай экспазіцыі.

якая пачала дзейнічаць ў 2005 годзе. Знаходзіцца яна тут жа, на Замкавай гары, акурат насупраць помніка Кірылу Тураўскаму, таму далёка ісці не давядзецца. Экспазіцыя невялікая, але па-свойму цікавая. Па-перш, сам будынак мае адметную форму, нібы шацёр са шкла і металу. Па-другое, уласна напаўненне. Усярэдзіне за агароджай знаходзіцца фундамент старажытнага храма ХІІІ стагоддзя. А вакол экспануюцца рэшткі маманта, прадметы побыту, здымкі. У цёплыя пары года, калі пашанцуе, то праглядаць усё гэта можна будзе на фоне птушынага спеву. Рэч у тым, што шацёр прыйшоўся даспадобы птушкам. Яны залятаюць пад столь адпачыць і паспяваць. Атрымоўваецца даволі прыемная прыродная акампаноўка.
3. Барыса-Глебскія могілкі. Месца, якое стала вядомым на Беларусі за кошт каменнага крыжа, што расце з зямлі. Калі вы трапілі на могілкі без экскурсавода, не хвалюйцеся. Каля ўваходу пачынаецца ланцужок заасфальтаванай сцежачкі, па якой вы і дойдзеце да крыжа. Мабыць, няма такога дня, каб на могілках не было паломнікаў. Людзі едуць адусюль, каб папрасіць у цудадзейнага крыжа вылячэння. Кажуць, што крыж рэагуе на кожнага чалавека па-свойму: нехта адчувае цеплыню, а хтосьці холад. Па ўласных назіраннях заўважыла: у адзін раз было халоднае восеньскае надвор’е, а крыж вылучаў цеплыню. У другі раз панавала летняя спякота, а дакрануўшыся да крыжа, я адчула холад. Але холад прыемны. Дарэчы, ва Ўсясвятскай царкве знаходзяцца яшчэ два каменныя крыжы. Па легендзе, яны прыплылі дзесьці ў 1170 годзе супраць цячэння па Дняпру і Прыпяці ў Тураў з Кіева.
4. Музей прыроды Палесся. Палессе – жамчужына Беларусі. І прырода там адметная. Мяне, напрыклад, заўсёды ўражваюць кусты і дрэвы, якія растуць на астраўках сярод Прыпяці. Музей жа прыроды змяшчае экспанаты і пудзілы жывёл. Усе яны выглядаюць даволі праўдападобна. Ад ваўка так і хочацца адбегчы.
5. Набярэжная ракі Прыпяць. Месца, дзе можна проста прайсціся ці адпачыць. Ля берага ракі размясцілася плывучая гасцініца “Палессе”, прымацаваная да цеплахода-цягача “Прыпяць”. З’явілася такая цікавая гасцініца ў Тураве два гады таму і змяшчае 10 кают на 30 месцаў.
Фото автора.



4 комментария по теме “Якія 5 мясцін можна наведаць у Тураве?

  1. Вебы, прошу, только не лажайте меня. Пусть это здесь повисит до завтрашнего полудня. А после обеда, честное слово, удалю)

  2. Добрый кот, кошки не хватает, что бросаешься на всех?)

  3. Добры кот мае рацыю. Як казаў Алесь Петрашкевіч, няхай напісаннае застаецца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *