У якіх выпадках студэнт мае права на матэрыяльную дапамогу БДУ?

Вы вырашылі пабрацца шлюбам, вас абакралі, ці проста цяжкае матэрыяльнае становішча? Прасіце грошай у БДУ!

 

Фота з сайта www.2013shkola.ru

Фота з сайта www.2013shkola.ru

Адкуль бярэцца матэрыяльная дапамога і ў якіх выпадках аказваецца, мы даведаліся ад  намесніка дэкана Інстытута журналістыкі БДУ Ганны Вітараўны Курэйчык.
– Нейкая частка рэспубліканскага бюджэту ідзе ў стыпендыяльны фонд. З яго 28% – у агульнаўніверсітэцкі, а астатнія грошы размяркоўваюць паміж факультэтамі, зазначае Ганна Віктараўна.
У агульнаўніверсітэцкі фонд можна звярнуцца, калі трэба дапамога ў аплаце праезду дадому (не мінчукам). Але ёсць свае нюансы: аплочваюць палову кошту і пры ўмове, што ад’язджаеце ды вяртаецеся ў выхадныя дні, а таксама месячны даход на ўсю сям’ю не большы за пражытачны мінімум*. За паўцаны можна паездзіць чатыры разы ў месяц.
Здароўе. БДУ кампенсуе палову ад базавай велічыні* за адзін койка-дзень знаходжання ў санаторна-курортнай установе. Але толькі калі гэта аздараўленчая працэдура.
Заключэнне шлюбу, нараджэнне або выхаванне дзіцяці, смерць аднаго з членаў сям’і – гэтыя пункты таксама дазваляюць атрымаць грошы з фонду.

 

Фота з сайта www.vkstatus.org

Фота з сайта www.vkstatus.org

Не  радзей чым  раз  на год  БДУ дапамагае  сіротам  і  дзецям, пакінутым  без апекі бацькоў,  а таксама інвалідам (памер, як правіла, роўны  памеру сацыльнай стыпендыі* на дадзены момант).
У выпадку смерці студэнта матэрыяльную дапамогу атрымлівае адзін з бацькоў.
Гэтыя ўмовы распаўсюджваюцца на студэнтаў дзённай бюджэтнай формы навучання.
Што да платнікаў, то яны могуць атрымаць дапамогу толькі па адным з пунктаў:  у выпадку смерці кагосьці з членаў сям’і (сродкі бяруцца з пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы).
Калі ў вас скралі мабілку ці грошы, адбыўся пажар або напаткалі іншыя абставіны, што рэзка пагоршылі матэрыяльнае становішча, – можаце звярнуцца ў факультэцкі фонд. Там жа дапамогуць, калі маеце цяжкія або хранічныя захворванні (у выпадку працяглай хваробы ці лячэння).
Факультэцкі фонд разлічаны і на дзяцей са шматдзетных або няпоўных сем’яў, а таксама на маламаёмасныя сем’і: тыя, чый месячны бюджэт меншы за адзін пражытачны мінімум на чалавека (стыпендыя ўлічваецца).
Гэтыя выпадкі актуальныя для бюджэтнікаў.

 

Фота з сайта www.dneprnews.info

Фота з сайта www.dneprnews.info

Не выключаецца магчымасць атрымаць дапамогу адразу з двух фондаў, калі, напрыклад, пералічаныя абставіны складваюцца паралельна.
Намеснік дэкана ІЖ распавядае, што ў асноўным па дапамогу звяртаюцца студэнты са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў. Радзей падаюць заявы з-за  крадзяжоў: прыкладна адзін чалавек за год.
Усяго ў 2011 годзе па дапамогу звярнулася 60 чалавек, у 2012 – на 30 больш. Для яе атрымання неабходна звярнуцца ў 323 кабінет ІЖ ды прыкласці адпаведныя дакументы.

 * Памер адной базавай велічыні на сёння складае 100 000 рублёў, сацыяльнай стыпендыі – 387 400 рублёў.  Пражытачны мінімум для студэнтаў роўны 1 024 990 рублям.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *