Жыць на пісьменніцтва ў нашай краіне немагчыма. Мікола Маляўка, беларускі пісьменнік — сучаснік распавядае пра стан беларускай літаратуры

Культура

У Беларусі жыве шмат дзеючых пісьменнікаў. З адным з іх, Міколам Маляўкам, мы пагутарылі. Даведаліся гісторыю яго творчага шляху і меркаванне аб становішчы беларускай літаратуры дваццаць першага стагоддзя.

Сучасная беларуская літаратура знаходзіцца не ў лепшым стане. Калі спытаць, каго з сучасных пісьменнікаў беларусы ведаюць, яны згадваюць найперш Святлану Алексіевіч – лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Мікалай Аляксандравіч Маляўка нарадзіўся ў 1941 годзе, у Мінскай вобласці, у вёсцы Мікалаеўшчына. У 1965 году скончыў філалагічны універсітэт. З 1980 года працаваў у дзіцячым выданні «Вясёлка». Напісаў вялікую колькасць паэтычных і празаічных зборнікаў для дзяцей і дарослых. Мае шмат прэмій за сваю творчасць і працягвае пісаць да гэтага часу.

Раскажыце, як вы пачалі пісаць?

Па-пераше, я сам з вёскі Мікалаеўшчына, гэта радзіма бацькоў Якуба Коласа. З пляменнікам Коласа я заканваў дзесяць класаў. З дзяцінства я любіў кнігі. Сам не ведаю адкуль гэтае пайшло. Да нас у вайну прыбілася бабка-бежанка. Яе ніхто на начлег не пускау, і нехта падказаў ёй пайсці да маёй маці. Маці гэтую бабку пусціла начаваць, і яна ў нас засталася жыць амаль на гадоў восем. Яна ведала вельмі многа казак, і я заўседы прасіў яе іх расказваць. У школе ў мяне была добрая настаўніца. Выкладчыца рускай мовы і літаратуры. Яна любіла тых з нас, хто многа чытаў, пісаў вершы. Яна дапамагала нам друкавацца, пасылала вершы у дзяцячыя газеты. Я паказваў ёй свае вершы, яна іх незде падправіць. З яе дапамогай я надрукаваўся ў піянерскай газеце “Зорка”. Мне за першае месца у конкурсе прыслалі фотаапарат. Таму ,калі я ўжо скончыў школу, у меня не стаяла такого пытання, кім стаць. Я вырашыў, што стану пісьменнікам, але нельга вывучыцца на пісьменніка, таму я паступіў на журналітсыку. Але быў не задаволены адзнакамі за экзамены і забраў дакументы. Жылі мы тады бедна, я працаваў у калгасе, але там нічога не плацілі. Я сабраўся і паехаў на два гады ў Карэлію. Там падрыхтаваўся і, калі вярнуўся на радзіму, паступіў на беларускае адзяленне філалагічнага факультэта. На адзяленні працавалі знамянітыя пісьменнікі. Атмасфера была творчая. Мы друкаваліся ў газеце “Чырвоная змена”. Я ў гэтыя гады падрыхтаваў сваю першую кніжку, але не паспеў яе выдаць. Пасля ўніверсітэта мяне адразу забралі ў армію. Тады і выйшла мая кніжка. Потым паспрабаваў працаваць у школах, у Нясвіжы працаваў у раённай газеце. А пасля пайшоу працаваць у дзяцяцы часопіс “Вясёлка” і працаваў там трыццаць гадоў. Там і пачаў пісаць для дзяцей.

Падчас вучобы ва ўніверсітэце ці ўзнікалі праблемы з публікацыяй?

Усе, хто паступаў на журналістыку, адразу ішлі ў газеты і там друкаваліся, але ў мяне такі характар, што я пісаў, але не спяшаўся друкавацца. Трэба было самому адчуць, што я гатовы. Мабыць, паказаць каму. А хлопцы друкаваліся ў часопісе “Маладосць”. Аднойчы і я зайшоў туды і паказаў свае вершы.Пакінў іх у рэдакцыі і забыў аб гэтым. А аднаго разу падыходзяць да мяне ў інтэрнаце і гавораць, што мяне нейкі фатограф шукае. Мае вершы ў “Маладосці” падрыхтавалі да друку, вось ён прыйшоў зрабіць фатаздымак. Ім мае вершы спадабаліся, і я пачаў там друкавацца. Ганарары былі неблагія, гэта цяпер ганарары зусім маленькія. Папаў тады ў літаб’яднанне. Там старэйшыя пісьменнікі дапамагалі, падказвалі заўседы. Потым мяне паслалі ў Маскву на нараду маладых пясьменнікаў. Харошыя, светлыя гады былі.
З якімі праблемамі зараз можа сутыкнуцца пісьменнік, які хоча выдаць сваю кнігу?

Галоўная праблема – грошы. Гавораць, паэзію зараз ніхто не чытае. А ў дзяржауных выдавецтвах друкавацца цяжка. У мяне кніга чатыры гады там ляжыць. Таму я выдаю яе за свае грошы. Раней, напісаў кнігу – за ганарар магчыма было машыну купіць. Проза лягчэй ідзе, але так-сама ганарары невялікі. Калі палітыка не зменіцца, ў нас так і застанецца ўсё. У нас прынялі двухмоўе, але па сутнасці, двухмоўя ніякага няма. Прыйдзеш куды-небудзь, пачнеш гаворыць на беларускам, а табе гавораць: “Мы вас не разумеем. Размаўляйце на чалавечай мове”. А наша мова, што – не чалавечая? Рэспубліка Беларусь, а па-беларуску ніхто не размаўляе.

Як змянілася папулярнасць беларускай літаратуры з часам?

Раней, пры савецкай уладзе гаварылі, што ідзе ўціск на мову, але ніякага параўнання няма. Кніжку напісаў, аддаў – яе праз гады два, абавязкова выдадуць. Плацілі сорак працэнтаў ганарару яшчэ да выхаду кнігі. Не трэба было за свае грошы выдаваць нічога. Плацілі за выступленні грошы. На юбілей заўседы кніга з выбарыных твораў выдавался. Ніякага параўнання няма. Тады быў “залаты век”, але мы думалі, што нас уціскаюць.

Як вы лічыце, пісьменнік – прафесія або хобі?

У нас гэта не лічыцца прафесіяй, таму што за гэта зараз не пражывеш. Была б прафесія, калі б за ганарар можна была б жыць. У нас, на жаль, гэта немагчыма. Ты можаш напісаць кнігу, але яе не надрукуюць. Ты павінен сам. Свае грошы заплаціць і аддаць у выдавецтва. А ганарар табе ці кніжкамі аддадуць, ці якія грошы невялікія зусім. Усе, каго я ведаю, працуюць дзе-небудзь, каб выдаваць свае кнігі.
Такі стан сучаснай беларускай літаратуры выглядае даволі сумна. Цяжкія ўмовы не дазваляюць маладым таленавітым пісьменнікам працаваць. Жыць на пісьменніцтва, іх хлеб, ў нашай краіне немагчыма. І можна з упэўненасцю казаць, што пісаць, у Рэспубліцы Беларусь, на жаль, гэта не больш чым хобі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *