На сённяшні дзень тэма пра важнасць роднай мовы становіцца ўсё больш папулярнай. Менавіта таму я пагутарыла з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Сярэдняй школы №56 г. Мінска імя В.I. Ігнаценкі Гедрэвіч Наталляй Анатольеўнай. Яна не толькі распавяла пра сваю выкладчыцкую дзейнасць, але і адказала на актуальнае пытанне: чаму цяпер так важна размаўляць на роднай мове?
– Як я ведаю, раней Вы працавалі педагогам беларускай мовы і літаратуры. Чаму выбралі менавiта гэту прафесiю?
– Калi ўспамiнаць маё дзяцiнства, яшчэ не пайшоўшы ў школу я марыла стаць настаўнiцай. Я вельмi любiла гуляць са сшыткамi старэйшых братоў, заўсёды правярала iх работы. Потым, калi я ўжо навучалася ў сярэдняй школе, на маiм жыццёвым шляху сустрэлася цудоўная настаўнiца, якая выкладала ў нас беларускую мову i лiтаратуру, а таксама была нашым класным кiраўнiком, – успамінае Наталля Анатольеўна. – Мой любiмы занятак i адпачынак – гэта чытанне. Я чытала заўсёды, я чытала многа, i да лiтаратуры мяне цягнула. Улiчваючы тое, што я вырасла ў вёсцы, беларуская мова для мяне была сапраўды роднай. Хачу сказаць «Дзякуй» нашай былой класнай за тое, што я стала настаўнiкам беларускай мовы.
– Давайце трохі спынімся на школьных гадах. Якія прадметы ў дзяцінстве Вам падабаліся больш за ўсё?
– Беларуская i руская мовы i лiтаратуры. Вельмi любiла гiсторыю. Не падабалася матэматыка, таму што я па сваёй натуры больш гуманiтарый, з-за чаго ўзнiкалi нелады з ёй.
Акрамя гэтага намеснік дырэктара расказала пра сваю вучобу ў вышэйшай установе:
– Дарэчы, у мяне адукацыя дазваляе выкладаць яшчэ i рускую мову. Вучыцца я паступала яшчэ ў 1987 годзе. Так склалася, што мы з сяброўкамi ездзiлi на курсы ў педагагiчны iнстытут. А калi я заканчвала выпускны клас, з раённага кiравання паступiла заяўка. У нас было накiраванне ў БДУ на фiлалагiчны факультэт на аддзяленне беларускай i рускай мовы, дзе мне прапанавалi вось гэта накiраванне. Я кiнула ўсё, нягледзячы на наведванне курсаў, сабралася, узяла накiраванне, дакументы i прыехала, каб падаць заяву ў БДУ.
– На Вашу думку, якімі якасцямі павінен валодаць педагог?
– Педагог павiнен дасканала ведаць свой прадмет, любiць дзяцей, заўсёды быць у творчым пошуку, нiколi не спыняцца на нечым адным. Каб урокi былi цiкавыя, самаадукацыя настаўнiка павiнна быць на першым месцы. Таксама педагог павiнен быць адказны, дысцыплінаваны, добрасумленны, камунiкабельны, карэктны ў адносiнах як да сваiх калег, так i да сваiх вучняў i iх бацькоў.
– Калі не завуч ці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, то хто?
– Перада мной было два выбары: настаўнік беларускай мовы і літаратуры ці настаўнік гісторыі. Магчыма, калi б я ўвогуле не выбрала педагогiку, то я б звязала сваё жыццё з бiблiятэкай.
– На якой мове Вы размаўляеце ў паўсядзённым жыцці?
– На дадзены момант зразумела, што я больш размаўляю на рускай мове. Але калi я працавала настаўнiцай i вяла па 7-8 урокаў на беларускай мове кожны дзень, я не магла аўтаматычна перкалючацца з адной мовы на другую. Улiчваючы, што ў нас у асноўным iдзе рускамоўнае асяроддзе, а маўленчы этыкет патрабуе размаўляць з суразмоўцам на адной мове, то, зразумела, i я размаўляю на рускай мове.
– Хто Ваш любімы аўтар?
– Васiль Быкаў i Уладзiмiр Караткевiч.
– Якая любімая кніга і чаму?
– Я чытаю розную лiтаратуру: i замежную, i рускую, i беларскую. У мяне дома багатая бiблiятэка, а лепшы падарунак для мяне – гэта кнiга. Калi браць беларускiх аўтараў, то самай любiмай кнiгай з’яўляецца «Дзiкае паляванне караля Стаха» Уладзiмiра Караткевiча. Гэты твор паспрачаецца ў сваёй дасканаласцi нават з вялiкiмi сусветными пiсьменнiками, якiя працавали ў гэтым накiрунку. Гiстарычны дэтэктыў – рэдкае спалучэнне двух жанраў. Караткевiч, на мой погляд, адзiны пiсьменнiк, якi старанна адносiўся да гiстарычных фактаў. Перш чым пiсаць, ён дасканала вывучаў гiсторыю.
– Можаце назваць Вашу любімую беларускую прыказку?
– Напэўна гэта не толькi праказка, а мой жыццёвы прынцып: «Калi хочаш, каб было зроблена добра, – зрабi гэта сам».
– Як любіце праводзіць вольны час?
– Яго ў мяне вельмi мала, але калi ён з’яўляецца, то я аддаю перавагу чытанню кнiгi. Любую вольную хвiлiну я чытаю кнiгi, тым больш, што зараз ёсць магчымасць чытаць iх у электронным фармаце.
– Прапаную зладзіць невялікае бліц-апытанне: я Вам задаю пытанні, а Вы адказваеце хутка і без роздума:
- Кава або чай?
– Чай.
- Беларуская мова ці гісторыя?
– Беларуская мова.
- Беларуская мова ці літаратура?
– Мова.
- Любімая страва?
– Дранікі.
- Маленькая вёска ці вялікі горад?
– Вёска.
- Любімы жанр музыкі?
– Як у народзе кажуць, папса. Таксама падабаецца класiчная музыка, але я слухаю яе пад настрой.
- Любімая песня?
– «Вальс» Яўгена Догi з фільма «Мой ласкавы і пяшчотны звер».
- Горад, якiхочаце наведаць?
– Санкт-Пецярбург.
– Чаму важна размаўляць на беларускай мове?
– Улiчваючы тое, што мы жывём у Рэспублiцы Беларусь, у нас дзве дзяржаўныя мовы. Я лiчу, што беларуская мовa з’яўляецца першапачатаковай, яна павiнна гучаць заўсёды, нам неабходна на ёй размаўляць. Калi паглядзець на тых жа расiян ды другiх прадстаўнiкоў iншых нацый, яны не цураюцца сваёй мовы. Дзе б яны нi былi, то ў першую чаргу размаўляюць на роднай мове. Мы, беларусы, у гэтым плане ўсё ж такi патрапiлi пад уплыў рускай мовы. Мне б хацелася, каб наша родная мова гучала не толькi на ўроках беларускай мовы i лiтаратуры.
– Што маглі б пажадаць падрастаючаму пакаленню?
– Любiць сваю Радзiму, любiць сваю мову и не саромецца на ёй гаварыць!
Наталля Анатольеўня – гэта чалавек, які мае велізарны багаж ведаў і ўменняў. Для мяне яна – прыклад ўсебаковага развіцця і працы над сабой. Наталля Анатольеўна не толькі выдатны педагог, але і добры чалавек, да якога я на працягу ўсяго школьнага жыцця звярталася за дапамогай, парадай ці размовай.
Шануйце нашу мiлагучную, прыгожую, прыемную i ўнiкальную мову!
(Выява ўзята з сайта філалагічнага факультэта БДУ)
