Міжнародны дзень роднай мовы

Абитуриент Важное Главное Город Культура Медиа Новости Разное

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе.


Гэты дзень — не проста дата ў календары, а напамін пра важнасць захавання і развіцця роднай мовы. Праз мову мы даведаемся пра традыцыі, звычаі, міфы і легенды свайго народа.

У гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца розныя мерапрыемствы. Так, у Спецыяльнай школе #11 г.Мінска, арганізавалі канцэрт, прысвечаны гэтаму святу.

У стварэнні нумароў удзельнічалі: Марозава Наталля Уладзіміраўна Дума Аксана Уладзіміраўна, Балацкая Святлана Уладзіміраўна. Рыхтавацца да свята, яны пачалі задоўга. Старанна падбіралі нумары, каб далучыць навучэнцаў да народных традыцый і патрыятызму. Ну і вядома ж пакінуць прыемнае ўражанне ў дзяцей і дарослых. Міжнародны дзень роднай мовы – гэта нагода задумацца аб каштоўнасці сваёй роднай мовы і аб важнасці яе захавання для будучых пакаленняў. Давайце размаўляць на роднай мове, падтрымліваць тых, хто яе вывучае.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *