Даражэнькая родная мова

Новости

З самага дзяцінства мне даводзілася займацца самаадукацыяй. Домашняе заданне, новыя хобі – усё гэта заставалася без далікатнага кантролю дарослых. Дзіця было аддана на апеку само сабе, раскрываючы ўсе магчымыя асабістыя якасці. Тады, больш за дзесяць гадоў таму, цікавасці да беларускай мовы ў мяне не было ад слова зусім. Напісаць практыкаванне з падручніка, пастаянна адцягваючыся на знешнія раздражняльнікі – гэта быў максімум маіх магчымасцей на той момант. Выводзячы крывулявым почыркам апошняе слова ў сказе, я адразу адкладала тетрадь у бок і бегла па сваіх «важных справах». Прагулкі з сябрамі, чарговае перагляданне ўжо надаедлівага кожнаму члену маёй сям’і мультфільма. Безклапотнае дзяцінства без усталяваных маральных прынцыпаў і канчаткова сфармаваных жыццёвых мэтаў. Дзіцячы розум не быў здольны ўспрымаць вялікую колькасць інфармацыі. «Чужымі зубамі немагчыма жаваць» Я ўпэўнена, што ў той час у маіх думках не было намеру выклікаць у сябе цікавасць да чаго-небудзь наўмысна. Жаданне даказаць самастойнасць пасадзіла мяне за стол, паклаўшы перад мной сшытак па беларускай мове. І тады адбылося цуд. Лісты самі сабой ператварыліся ў словы, неахайны почырк становіўся ўсё роўнейшым. Я сядзела ў цішы, адчуваючы, як з-за спіны на мяне глядзіць бабуля. Аднак, асэнсаванне прыйшло да мяне не тады.

Паступіўшы на журфак, я пазнаёмілася з вялікай колькасцю добрых людзей. Некаторыя з іх дапамагалі і дапамагаюць мне ў многім нават зараз, з іншымі ж у мяне не атрымліваецца падтрымліваць блізкі кантакт. Але нават так сярод усіх знайшоўся чалавек, які ўскалыхнуў унутры мяне ўсё беларускае. Думаю, што яна хацела б застацца ананімнай. І вось так, крок за крокам, я зноў вяртаюся да роднай мовы. Чытаю кнігі, гляджу фільмы беларускіх рэжысёраў, сачу за журналістамі, якія аказалі вялікі ўплыў на нашу Радзіму. Лепш позна, чым ніколі, ці не так?



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *