Живи, как сигарета

Наболело

Вам не надакучыла глядзець на адно і тое ж? На тыя ж самыя хмурныя вулкі запэцканага, сутулага і вірлавокага горада, якія заганяюць у такую дыпрэсію, што не хочацца нават вочы адчыняць. І на людзей… На аднакаляровыя патыліцы, спіны, бясконцыя марныя змаганні са сном у набітым метро. На аднакаляровае жыццё. На аднакаляровае…?
Хм…можа, гэта меs7306302нталітэт? Дэфіцыт ёду, няправільнае харчаванне, агульная млявасць, генатып і бла-бла-бла яшчэ чаго… Кожны дзень – калька. Адматаная плёнка на дваццаць чатыры гадзіны таму. Тое ж самае адносіцца і да людзей. Асабіста да пажылых. Таму вельмі прыемна, калі бачыш выключэнні з гэтага правіла, яскравыя погляды, думкі, няхай нават і крыху дурнаватыя, бязглуздыя, сярод шматлікіх звычайных шэрых твараў.
Дарэчы, быў сведкам аднаго такога выключэння. Шпацыраваў па вуліцы Леніна. Увушшу – музыка, звонку – рэшткі зімы і сонны горад. Увагу прыцягнула нешта велькае і чырвонае у руках чалавека, які шоў мне насустрач. Прыглядзеўся: чырвоны сцяг з серпам і молатам.
Дзіўна… Але дзівіцца было яшчэ рана. Дзед (а гэта быў менавіта чалавек пажылога ўзросту, і я даведаўся аб гэтым, калі ён падышоў бліжэй) крочыў па адной з цэнтральных вулак горада і размахваў ва ўсе бакі чырвоным сцягам былога СССР. Адзін гэты факт ужо узбудзіў маю ўвагу настолькі, што я амаль аслупянеў. Але нават і слупянець было яшчэ рана.
Яго выгляд прыцягваў. І не столькі сваёй незвычайнасцю, колькі кантрастам з асяроддзем, нейкай багемнасцю нават: шыракаполая шляпа, “таніраваныя” акуляры, белая густая барада, на шыі маленькія абразы і нейкія амулеты, пад шырокім белым паліто ружова-чырвоная кашуля, на руках браслеты; ён курыў цыгарэту, да рукі была прычэплена рознакаляровая, размалёваная трысціна.
Але не гэта было самым дзіўным. Куды прывабней было тое, што ён гаварыў і як. Журналісцкі пачатак пераадолеў, і я падышоў да яго. Па-першае, ён гаварыў вершамі. Момантамі досыць прыгожа, нават і рыфмы падбіраў якія-ніякія. Гэты быў экспромт. Ён кожную хвіліну рыфмаваў словы. Алё вось што ён гаварыў. Большасць фраз было пра свята, каханне, мір, шчасце. Былі і вельмі пошлыя, “шэрыя” думкі.
(“…пускай она и остаётся такою, какою есть. И если даже я её не засандалил. То всё равно. Ну, не в кустах, не перед Макдональдсом же эта честь…”)
Дарэчы, гэта не дадае яму гонару, але прыцягвае увагу як да своеасаблівага “бульварнага” дзядулі. Згадзіцеся, якое-ніякое, а адрозненне, непадобнасць, незашэраннасць. Калі пасярод цэнтральнай вуліцы Мінска можна пабачыць і паслухаць бязглуздыя думкі шыкоўнага дзеда з агромністым сцягам СССР у руцэ?
Гутарка наша была невялічкая. Ён, я так разумею, ужо прывык да увагі людзей.
Мне здалося, што гэты чалавек – былы пісьменнік ці рэжысёр, які не атрымаў прызнання або быў забыты, і зараз раскідвае рэшткі былога таленту у час свят у цэнтры горада. Здалося… Таму можна яму дараваць “шэрыя” думкі і словы у вершах.
“…и мир согласен, что б каждая мне отдавалась…”
Шмат чаго з яго мовы можна прыняць за бязглуздзіцу з доляй праўды. Так. Але гэта кідаецца у вочы, прыцягвае ўвагу як штосьці адметнае, непадобнае да ўсяго паўсядзённага. Не ведаю, што тут трэба рабіць: шкадаваць ці уміляцца таленту. Хутчэй першае. Але адны словы гучалі з яго вуснаў сапраўды моцна:
“…и в этом есть одно благословеньe:
праздник, жизнь и красота.
Живи как сигарета, повседневно
и будь такой, как и она, всегда.”

Кожны выбірае сам, як яму жыць. І зусім не пры чым тут дэфіцыт ёду, няправільнае харчаванне, генатып, млявасць і бла-бла-бла. Зусім. Метро, адматаная плёнка, поручні, засмучаныя вочы, марнасць, дарэмнасць, смуга – усё ужо праходзілі. Часам трэба гарэць. Як цыгарэта. І часам гаварыць глупствы — дапамагае.

P.S. А завуць яго Казімір Казімір Казіміравіч, як я зразумеў з размовы. Дарэчы, у кантакце ёсць суполка, прысвечаная гэтаму шыкоўнаму дзеду. Можа, хто яшчэ яго бачыў? Выказвайце думкі. Пішыце каменты. Можа, вы не згодны са мной? Чакаю.)



Теги:

2 комментария по теме “Живи, как сигарета

  1. миллионы раз видела!) Разговорчивый дедуля…) Люблю таких людей. Непонятно что у нег ов голове, мыслях. И радует то,что ему совершенно наплевать на мнение окружающих о нём.

  2. Я его тогда видел, когда он пьяный был. Надо бы на трезвого посмотреть.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *