Памёр Барыс Стральцоў

Photo 11Пайшоў з жыцця Барыс Васільевіч Стральцоў. Прафесар. Доктар фiлалагiчных навук. Аўтар многiх кнiг i падручнiкаў, па якiх вучылася не адно пакаленне журналiстаў. Тысячы яго вучняў працуюць ва ўсіх сродках масавай інфармацыі Беларусі.

З імем Барыса Васільевіча звязана станаўленне беларускай журналісцкай навукі. Яго манаграфіі і артыкулы ведаюць далёка па-за межамі Беларусі. Падручнікі «Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства», «Основы публицистики. Жанры», «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» і інш. чытаў кожны, хто вучыўся на журфаку БДУ.

Прафесар Барыс Васільевіч Стральцоў больш за 20 гадоў адпрацаваў у газетах “Савецкая Радзіма”, “Чырвоная Змена”, “Звязда”. Чытачы добра памятаюць артыкулы, нарысы, фельетоны журналiста Барыса Стральцова.

Нарадзіўся Барыс Стральцоў 01.03.1926 г. у вёсцы Хутар Быхаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся на філалагічным факультэце БДУ (1951—1956). Падчас навучання працаваў у газеце “Чырвоная Змена”. Потым Барыс Васільевіч перайшоў на працу ў “Звязду”: тут ён выконваў абавязкі літсупрацоўніка, загадчыка аддзела літаратуры і мастацтва. Напрыканцы 1969 г. Барыс Стральцоў узначаліў кафедру тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі. У 1978 г. Б.Стральцоў абараніў доктарскую дысертацыю, а ў наступным годзе атрымаў званне прафесара. Да 2005 г. працаваў на кафедры перыядычнага друку факультэта журналістыкі БДУ.

Акрамя настаўніцкай і даследчыцкай працы Б. Стральцоў вядомы і як пісьменнік, аўтар мастацкіх твораў. Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі. Ён адзначаны званнямі заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва (у намінацыі “Журналістыка”).

Дзякуй Вам, Барыс Васільевіч!.. Дзякуй Вам, наш настаўнік…

Streltsov_1971
Streltsov

Photo 15

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Памёр Барыс Стральцоў: 4 комментария

  • 19.10.2009 в 22:27
    Permalink

    Царства яму нябеснае.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19.10.2009 в 23:04
    Permalink

    Легенда журфаку…
    Больш б такіх людзей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2009 в 17:37
    Permalink

    Вельмі жаль… Мы яго не ведалі, аднак гэта нічога не зменяя…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 21.10.2009 в 20:44
    Permalink

    Няхай зямля Вам, Барыс ВасIльевiч будзе пухам! У памяцI нашай зауседы будзеце шчырым I шчодрым на дабрыню НастаунIкам, адкрытым I справядлIвым.
    Марыя Данюк ( СлонIм), ВалянцIн РыбIцкI (Масква),Вольга Окаракава (Канада).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *