З ДНЁМ НАСТАЎНІКА! НАСТАЛЬГІЯ ПА ДЗЯЦІНСТВУ

f4d18cfb1891Літаральна ў гэтую нядзелю ва ўсіх школах адзначалі дзень настаўніка. Вядома, студэнтам зусім не да такого дзіцячага свята, але я ўпэнена, што шмат хто не вытрымаў і наведаў сцены, якія за адзінаццаць гадоў сталі амаль што роднымі.Яшчэ раз убачыць сваіх настаўнікаў, паглядзець на новае пакаленне, мабыць, сустрэць сяброў, якія таксама яшчэ трошкі нудзяцца па мінулым часе. Гэта першы такі дарослы раз, калі разумееш: вось зараз разойдуцца вашыя шліхі-дарогі, і шмат з кім вы яшчэ доўгі час не пабачыцеся… Зразумела, не хочацца, каб усё мінулае зусім знікла і цалкам сцёрлася з памяці. Таму кожны выпускны клас напэўна стараўся пакінуць як мага больш пра незабыўныя гады: рабілі школьныя фотаальбомы, здымалі відыё. Зразумела, кожны клас хацеў, каб яго альбом быў непаўторны, тым больш, зараз у выпускнікоў вялікі выбар агенстваў, якія прапаноўваюць самыя розныя альбомы і віды фотаздымкаў. Камусьці больш падабаецца модны зараз «Скуларт», альбом, накшталт моднага глянцавага часопіса. Камусьці больш падабаюцца класічныя фотаальбомы.

У гэтым годзе і мне давялося напаткаць праблему гэтага выбару. Але, як я лічу, мне проста пашанціла вучыцца ў такім неўгамонным і разнабаковым на таленты класе, як мой любімы 11ФІЛ2. Яшчэ ў пачатку апошняга года, калі нам прапаноўвалі свае паслугі шматлікія фотаагенствы, мы вырашылі, што хочам рабіць СВОЙ альбом САМІ. Да таго, дзве дзяўчынкі ў маім класе прафесійна100_0908 займаліся фатаграфіяй. Гэта была першая настолькі маштабная фотасесія для абедзвюх, але яны справіліся! Быў распрацаваны план фотасесій, падлічаны траты на раздрукоўку, выбраны фармат і вокладка альбома. Увесь клас прымаў актыўны ўдзел у «нараджэнні» нашага памятнага дакумента. Але, зразумела, найбольшая адказнасць выпала на на плечы нашых фатографаў — Насці Дучынскай і Тані Шамко. Нажаль з Таццянкай грунтоўна на гэту тэму мне пагутарыць не ўдалося, бо яна ад’ехала вучыцца ў Піцер, а вось Настачку (якая паехала вучыцца ў Вільнюс) я яшчэ паспела злавіць. Менавіта яна мне шмат парасказала пра свае ўражанні фатографа і дызайнера. Цікава было размаўляць са сваёй аднакласніцай пра свой жа альбом. І вось што з гэтага атрымалася:
-Настя, а ты памятаеш, як і калі іменна ўзнікла ідэя аб самастойнай працы над сваім альбомам?
-На самой справе, я таксама не вельмі аб гэтым памятаю, у нас з табой адзін склероз на дваіх!(Смяецца) Што датычыцца асабіста мяне, калі ў дзевятым класе нам у сваёй школе альбом рабіў «Скуларт», мне гэтае «тварэнне» зусім не спадабалася, і я вырашыла, што аднойчы сама стану фатографам і дызайнерам і буду рабіць прыгожыя, сапраўды незабыўныя альбомы. Мая мара спраўдзілася яшчэ раней, чым я разлічывала(Шчасліва ўсміхаецца).
-А вось па тваім уражанням, цяжка было? Клас вялікі, вы кожнаму рабілі персанальную фотасесію, да таго ж давалі фотаздымкі на выбар, каб чалавек падабаўся сабе.
Ліцэй БДУ, 11філ2, выпуск 2009-На самой справе, гэта было не так ужо і складана, тым больш, што гэта была праца, з якой я планую звязаць жыццё, мне усё вельмі падабалася. Таня ўжо рабіла не адну прафесійную фотасесію, толькі што звычайна з адным ці двума чалавекамі. Я займалася гэтым меней, таму гэта была для мяне першая сапраўдная практыка. Што датычыцца памераў класа, то праблема была б сабраць усіх разам, а па аднаму… Таня проста прыклад хуткаці — яна збірала людзей групамі па 2-3 чалавекі, і за паўгадзіны паспявала адпрацаваць з імі ўсімі. У мяне яшчэ пакуль менш вопыту, і мне патрэбна было хаця б па паўгадзіны на кожнага.
-Альбом вельмі яркі. Гэта зразумела, што трэба было выглядаць вельмі прыгожа, але кожны ў альбоме выглядае не проста па-святочному, а нават неяк казачна. Кожны сам выдумляў сабе вобраз і месца фотасесіі, ці гэта была ваша ініцыятыва, мабыць, камусьці вы дапамагалі парадамі?
-Не, звычайна чалавек сам выдумляў сабе вобраз, прыходзіў ужоНастя падрыхтаваным, з касцюмам і нават прапановай, у якім іменна месцы можна праводзіць фотасесію. Канешне, бывалі і такія выпадкі, калі чалавек сам доўга нічога не мог прыдумаць, і тады мы ўжо разам сядзелі і напару нешта выдумлялі. Але знайшлася дзяўчынка, якая проста прыйшла і сказала: «Здымайце мяне так проста».Зразумела, гэта б вельмі выбівалася са стылю альбома, таму мы вырашылі фатаграфаваць яе ў ліцэйскай медыятэцы ў стылі «бізнесвумэн».
А вось агульных фотаздымкаў у альбоме амаль што няма. Гэта-такі ваша недапрацоўка, ці так спачатку было запланавана?
11філ2-Ну, па-першае, гэта так было задумана. А па-другое, наш альбом як наш клас — мы не ходзім паўсюль табуном, мы не выстаўляем напаказ нашае сяброўства, любоў, прывязанасць адзін да аднаго. Альбом быў задуманы, каб паказаць кожнага чалавека як асобу, каб можна было запомніць яго такім назаўсёды. Структура альбома будуецца на кантрасце кожнай старонкі. Мы ўсе розныя, не падобныя адно на аднаго, і, тым не менш, мы разам. І звязвае нас нешта большае, чымсьці
вучоба ў адным класе ці хаджэнне табуном.
-Настя, а вось па-даросламу, што ты адчуваеш акрамя задавальнення ад сумленна выпаўненай працы і простага эстэтычнага задавальнення ад прыгожага альбома?
-Што датычыцца эстэтычнага задавальнення, то пра яго я не буду гаварыць, таму што я ўжо знайшла шмат рэчаў непасрэдна ў маіх фотаздымках, каторыя мне не падабаюцца. Ну а што да задавальнення, то, напэўна, так. Я і раней спрабавала рабіць людзям фотасесіі, але гэта мая першая фундаментальная праца, прафесійная.
-І як ты ацэньваеш сваю працу? Вынік задавальняе, ці хацелася б лепш?
-Калі б я рабіла гэтую працу адна, напэўна мне было б цяжка і шмат што было б горш. Але Таня ўжо займалася такой працай, яна сапраўды вучылася гэтаму ў майстроў сваёй справы, таму недзе яна мне дапамагала, накіроўвала. Таму па дзесяцібальнай шкале альбом бы я ацаніла на восем.
-Ну дык і зусім няблага. А вось наконт таго, што вы фатаграфавалі ўдваіх: вы не баяліся, што альбом атрымаецца трошкі аляпаватым? У сэнсе, два розных фатографа, два розныя стылі с’ёмкі. У выніку ж, калі глядзець такому дылетанту, як я, то здаецца, што здымала адна рука.
-На самой справе, мы з Таняй не так ужо і адрозніваемся ў стылі,Таня Шамко як здаецца. Да таго ж, у нас абсалютна ідэнтычныя мадэлі фотаапаратаў, мы стараліся выкарыстоўваць аднолькавыя настройкі, гэта таксама трошкі падганяла фотаздымкі. А яшчэ… наша праца не была накіравана на тое, каб параўнаць нас як фатографаў і ацаніць прафесійнасць нашай працы, а каб паказаць людзей такімі прыгожымі, якія яны ёсць, з усім іх непаўторным унутраным светам.
-А што датычацца дарослых — бацькоў, класнага кіраўніка? Як яны ўспрынялі вашую ідэю? Усё ж такі вы бралі на сябе адказнасць: ні нехта там прыйдзе сфатаграфуе, а потым прынясе гатовыя альбомы, трэба было ўсё рабіць самім.
-Праблемы былі з самага пачатку. Калі на бацькоўскім сходзе вырашалі, як мы будзем фатаграфавацца, і мы сказалі, што будзем рабіць усё самі, то бацькі аднесліся да гэтага вельмі скептычна. Яны, відавочна, думалі, што мы возьмем «мыльніцу», пойдзем у парк Горкага і налепім у любы альбом абы-якія фотаздымкі. Потым, калі яны высветлілі, што прект больш маштабны, да таго ж патрабуе не малых фінансавых укладанняў на раздрукоўку, з’явіліся першыя незадаволеныя тым, што мы столькі грошай хочам патраціць на альбом, і ці будзе гэта ўсё варта таго. Нерватрапання хапала. Але калі мы прынеслі бацькам гатовы вынік, усім альбом вельмі спадабаўся, настаўнікі вельмі хвалілі і казалі, што мы вялікія выдумшчыкі і малайцы.
-А як аднесліся настаўнікі да таго, што іх будзе фатаграфаваць не прафесійны фатограф, а вы? Шмат для каго гэта вельмі важна — як яны атрымоўваюцца на такіх фотаздымках. Не ўзнікала з гэтым праблем?
-Звычайна не. Большасць настаўнікаў адразу ж згаджаліся сфатаграфавацца, і нават з вялікім задавальненнем. Настаўнік беларускай мовы, спадар Важнік, нават фатаграфаваўся двойчы, таму што мы першыя яго здымкі выпадкова выдалілі.
"Сельская школа"xDНекаторыя казалі, што мы іх не папярэдзілі і яны сёння непрыгожа выглядаюць, таму мы дамаўляліся, калі настаўнік будзе «пры парадзе» і калі можна будзе падысці да яго і сфатаграфаваць. Але быў адзін вясёлы выпадак, калі наш настаўнік астраноміі катэгарычна адмовіўся фатаграфавацца, сказаў, што трэба прызначаць асобны час, што ён дрэнна выглядае і ўвогуле… Звычайна мужчыны прасцей да гэтага адносяцца, таму мы былі вельмі ўражаныя… Усё б нічога, ды толькі час паджымаў — трэба было здаваць здымкі ў друк. Тады настаўнік сказаў, што наш фотаальбом абыйдзецца і без яго. Дзякуй Богу, гэты канфлікт мы таксама ўладкавалі, сфатаграфавалі нашага астранома прыгожым, і ўсе засталіся задаволенымі.
-А ці былі якія небудзь вясёлыя казусы пры с’ёмцы аднакласнікаў?
-Ну яшчэ б! Лепш за ўсё я памятаю, як мы фатаграфавалі цябе, МатылёкСаша.(Хітра ўсміхаецца) Я павінна была для твайго вобраза матылька намаляваць табе гэтага самага матылька на твары ценямі накшталт маскі. Дома гэта было рабіць не рацыянальна, таму што месцам для фотасесіі быў абраны Оперны тэатр, і пакуль мы б да яго даехалі, ўсё б сцёрлася. Таму мы выбралі месца на беразе Свіслачы недалёка ад Нямігі і пачалі нялёгкую працу: я — маляваць, а ты — быць прыгожай. Міма нас праходзіў адпачываючы народзец і са здіўленнем паглядаў на размаляваную цябе. Нейкая кампанія моладзі спачатку з захапленнем разглядала і каментавала маю працу, а потым прапанавала заплаціць, каб я зрабіла ім тое ж самае! Яшчэ каля нас спыніўся маленькі хлопчык са сваёй мамай. Яны таксама доўга разглядалі, а потым малы выдаў: «Якая прыгожая цёця!» Ты тады яшчэ злавалася, што так стара выглядаеш!(смяецца)
-Ну яшчэ б не злавацца! Настя, а наконт абложкі, яна вельмі грунтоўная такая, не тое што ў звычайных сучасных альбомах. Вы не хацелі нешта папрасцей, ну напрыклад выкарыстаць паслугі таго ж «Скуларта», толькі з вашымі фатаграфіямі?
-Не. Па-маему, памяць аб Ліцэі, аб любімых сябрах павінна была храніцца іменна ў такім дабротным пераплёце, з сапраўднымі раздрукаванымі фотаздымкамі, каб ён не патрапаўся з часам, а фотакарткі не папсаваліся, як у пераплётах «Скуларта». Таму мы не пашкадавалі грошай на нешта прыстойнае, накшталт нашага альбома.
-А што гэты альбом для цябе? Гэта быў спосаб выдзеліцца, падкрэсліць індывідуальнасць класа, ці проста свежая ідэя, якую зацацелася ўвасобіць у жыццё?
-Я не ведаю, як для каго, але для мяне гэта спосаб лепш запомніць. Лепш запомніць кожнага з маіх аднакласнікаў не як серую масу, якая проста сядзіць за партамі, вучыць канспекты і ўсё, а як нешта светлае, сонечнае. Яны ўсе такія розныя, яркія, непаўторныя, і я вельмі рада, што атрымалася ўвасобіць гэтую яркасць і непаўторнасць на фотаздымках. Лёс нас раскідае ўжо зусім скора,  Таня, напрыклад, паехала  вучыцца ў Піцер, я — у Вільнюс. А, дзякуючы гэтым фотаздымкам, мой непаўторны, мой самы лепшы на свеце клас заўсёды застанецца са мной!
Вось так. Наста зараз засвойвае неабходныя для сапраўднага дызайнера веды і ўменні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, Таццяна — на журфаку ў Піцеры, яшчэ некаторыя таксама пакінулі Радзіму, некаторыя засталіся ў Мінску, але разышліся па розных універсітэтах-факультэтах. А альбом застаўся, значыць і памяць назаўсёды застанецца. Вэб-журналістам у гэтым плане пашанціла: мы з самага пачатку вучымся працаваць і з цыфравымі выявамі, і з іх апрацоўкай. А паколькі журналісты ўвогуле вельмі творчыя людзі, то я спадзяюся, што тое, чаму нас навучаць ва ўніверсітэце, спатрэбіцца нам не толькі ў прафесійным плане, але і проста ў жыцці. Напрыклад, для таго. каб пакінуць памяць аб пяці ўніверсітэцкіх гадах. 🙂

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

SUNNY4

Абитуриентка Института журналистики БГУ. Мечтаю учиться на специальности веб-журналистики и стать НАСТОЯЩИМ журналистом. Люблю мечтать, записывать что-нибудь в блокнот, где бы я не находилась, смеяться просто так, бегать под дождём. Псих-одиночка ищет товарищей для совмесного поиска приключений!=))))

З ДНЁМ НАСТАЎНІКА! НАСТАЛЬГІЯ ПА ДЗЯЦІНСТВУ: 5 комментариев

  • 07.10.2009 в 16:30
    Permalink

    название не соответствует содержанию.
    есть орфографические ошибки.
    курсив в начале и в конце плохо читается.
    материал нужно разбить на части, сделанное одним блоком, все это выглядит непривлекательно.
    ну и по содержанию. кому это, зачем? непонятно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.10.2009 в 17:46
    Permalink

    не знаю=)
    у автора творческий кризис=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.10.2009 в 22:40
    Permalink

    Заголовок совсем левый. По содержанию — не скажу, не дочитал, скучно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.10.2009 в 22:55
    Permalink

    Sunny4
    >>у автора творческий кризис=)
    этот аргумент, конечно, может оправдать все.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.10.2009 в 15:25
    Permalink

    на самом деле ничего)))
    если вам не сложно, укажите, пожалуйста ошибки (грамматика и пунктуация), я исправлю. спасибо

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *