У свеце музыкі

39017843_37454418 сакавіка да нас, у гімназію г. Хойнікі, прыехаў інструментальны ансамбль Гомельскай абласной філармоніі “Лірыца”. Калектыў з’яўляецца лаурэатам дзяржаўных прэмій, пераможцам дзевятнаццаці міжнародных конкурсаў. Баян, цымбалы і балалайка-кантрабас пакарылі сваім сумесным гучаннем паўсвету.

Нягледзячы на тое, што да нас прыехалі знакамітыя артысты, гімназісты ішлі на канцэрт неахвотна. Трэба сказаць, што адміністрацыя гімназіі запрасіла ў зал толькі 9-11 класы, спадзяваючыся на тое, што гэтая катэгорыя гімназістаў ужо дастаткова дарослая для разумення такой музыкі.

Спадзяванні апраўдаліся. Вучняў зачараваў цудоўны свет музыкі, гімназісты зразумелі яе прыгажосць, іх здзівіла тое, што раней яны не заўважалі нічога цікавага ў такой музыцы. Слухаючы, раскрыўшы рот, і ловячы кожны гук, падлеткі сядзелі ціха і амаль што не размаўлялі, толькі дзяліліся ўражаннямі.

Артысты сапраўды спадабаліся юным аматарам мастацтва. Музыканты жартавалі, размаўлялі з залам, а галоўнае, жылі той музыкай, якую дарылі нам. Артыстам падабаецца тое, чым яны займаюцца. Гэта было відаць па іх вачах, тварах, адносінах да інструмента. Дарэчы, продажа усилителей — гарантыя якаснага гуку.

Моладзь, якая, ідучы на канцэрт, спадзявалася на хутчэйшае заканчэнне мерапрыемства, вельмі сумавала, калі артысты пачалі развітвацца.

Вось так можна апынуцца ў свеце сапраўднай музыкі, якая кранае самае сэрца і душу. Мелодыі беларускага фальклору, іспанскія, каўказскія, італьянскія, нават, амерыканскія матывы, папуры на вядомыя творы Моцарта, Бізэ – усё гэта і не толькі перетварыла падлеткаў ў людзей іншых, дарослых, пачынаючых сапраўды разумець жыцце, сапраўднае мастацтва.

Дзякуй вялікі цудоўным музыкантам за іх дзейнасць, за тое, што яны могуць амаль што кожнаму адкрыць непаўторны і вельмі цікавы свет чароўная музыкі.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *