Памяці Барыса Стральцова

Photo-11-300x248Прайшоў роўна год з той даты, калі беларуская журналістыка страціла Барыса Стральцова — гэта адбылося 18 кастрычніка 2009 года. Для многіх пакаленняў журналістаў асоба Барыса Васільевіча была і застаецца знакавай. Прафесар, доктар філалагічных навук, аўтар шматлікіх кніг па журналістыцы пайшоў ад нас на 84-м годзе жыцця. Пахаваны на Паўночных могілках. Зараз нам яго вельмі не хапае.

Першакурснікі Інстутута журналістыкі БДУ, відаць, пакуль нават не ведаюць, хто такі Барыс Стральцоў. Ды нават тыя, хто вучыцца зараз на 3-5 курсах, мабыць, толькі некалькі разоў бачылі яго на калідорах Кальварыйскай, 9. Апошнія гады Барыс Стральцоў выкладаў журналістыку ў Інстытуце парламентарызмy і прадпрымальніцтва. Для тых жа, кто вучыўся на факультэце журналістыкі на Маскоўскай, 15, імя Барыса Стральцова значыць вельмі і вельмі шмат. Ён стварыў беларускую школу журналістыкі. Распрацаваў тэорыю жанраў. Як жартавалі на журфакаўскіх вечарынах, «нямала вывеў в свет хлапцоў Барыс Васільевіч Стральцоў»…

У лістападзе 2009 года у Інстытуце журналістыкі БДУ з’явілася аўдыторыя імя Барыса Стральцова. Гэта кабінет пад нумарам 324. На сцяне ў ім вісіць партрэт Барыса Васільевіча і яго біяграфія. У шафе размясцілася экспазіцыя з кніг, публікацый і навучальных дамапожнікаў.

Дзякуй Вам, настаўнік. Мы Вас памятаем, Барыс Васільевіч!Streltsov

Даведка WebSmi.BY.
Барыс Стральцоў нарадзіўся 1 сакавіка 1926 года ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна. Вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, падчас навучання працаваў у газэце “Чырвоная змена”. Потым перайшоў у “Звязду”, дзе выконваў абавязкі літсупрацоўніка, загадчыка аддзела літаратуры і мастацтва. Пры канцы 1969-га ўзначаліў кафедру тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ. У 1978-м абараніў доктарскую дысэртацыю, а праз год атрымаў званне прафесара. Асноўныя падручнікі і манаграфіі — своеасаблівыя настольныя кнігі будучых журналістаў, іх назвы памятныя шмат каму: “Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства”, “Асновы публіцыстыкі. Жанры”, “Творчыя мэтады ў журналістыцы”.srtalcouIMG_6535

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Памяці Барыса Стральцова: 3 комментария

  • 20.10.2010 в 20:22
    Permalink

    Не хотела этого писать, но теперь придется.
    Фото с радостным Борисом Васильевичем какбэ призывает познакомиться с ним путём взаимодействия с вконтакте, фэйсбуком, твиттером, жж и иже с ними. Форматирование умелое, ага. Прям соблазн пошутить какой-то.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22.10.2010 в 18:28
    Permalink

    «нямала вывеў в свет хлапцоў Барыс Васільевіч Стральцоў»…

    памылка тут: «У свет»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *