Адраджэнне беларускіх народных традыцый

Ці робіцца што-небудзь у школах нашай краіны, каб адрадзіць беларускія народныя традыцыі? Ці трэба нам памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашыя продкі?

З гэтым пытаннем я звярнулася настаўніка беларускай мовы і літаратуры звычайнай школы, якіх шмат.
— Вывучэнне і прапаганда духоўнай спадчыны народа — адзін з напрамкаў работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры нашай школы. У сваей дзейнасці ў гэтым накірунку выкарыстоўваем розныя формы і метады.
— І што гэта за метады?
— Гэта гістарычныя падарожжы, конкурсы, віктарыны, літаратурна — музычныя кампазіцыі, краязнаўчыя калейдаскопы, пазнавальныя гадзіны і г.д.
— А ёсць адметныя даты, прысвечаныя народным традыцыям?
— Канечне. Напрыклад, да Дня беларускага пісьменства ў школе абавязкова праходзяць мерапрыемствы. Гэта віктарыны і літаратурныя гульні, конкурсы і святы.
— У вашай школе ёсць этнаграфічны куток?
— Да. У школе арганізаваны куток, у якім сабраны прылады працы нашых дзядоў і прадзедаў, беларускае адзенне, вырабы народных майстрыц і ўмельцаў : рушнікі, абрусы, карункі, гліняны посуд. Вельмі часта настаўнікі выкарыстоўваюць гэты матэрыял у правадзімых мерапрыемствах. Ен дапамагае не толькі рассказваць, але і паказваць наша мінулае.
— Гэта сапраўды вельмі цікава, слухаць пра мінулае и бачыць яго, нават патрымаць у руках. Але які напрамак галоўны  ў сферы адраджэння беларуских традыцый?
— Важным напрамкам работы з’яўляецца адраджэнне беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
— Вось мяне вельмі цікавіць беларускі фальклор.
— Сапраўды, гэта вельмі цікава.Фальклор з’яўляецца скарбніцай духоўных каштоўнасцей народа, яго мастацкім летапісам, захавальнікам багацейшых нацыянальных традыцый, здольнасцей. У вуснай народнай творчасці знайшлі грунтоўнае адлюстраванне грамадскае і сямейнае жыццё народа, яго вераванні і памкненні, сацыяльныя і эстэтычныя ідэалы, нормы звычаёвага права, погляды на чалавека і сусвет. Фальклор аднаўляе сувязь часоў, мацуе выпрацаваныя стагоддзямі традыцыі, на лепшых узорах створанага народам мастацтва фарміруе эстэтычныя пачуцці беларусаў.
— Можа ёсць якія-небудзь спрадвечна-беларускія святы?
— У час вывучэння фальклору разбіраюцца абрады і народныя святы :
«Гуканне вясны», «Дзяды», «Каляды» і г.д. Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца даюць не толькі звесткі па гісторыі ўзнікнення святаў, але і пра асаблівасці іх правядзення у розных раёнах Беларусі.
— Ці ёсць у Вас якія пажаданні?
— Варта адрадзіць у школе правядзенне народных святаў. Добра было б, каб у такіх вечарынах удзельнічалі не толькі школьнікі, але і іх бацькі і сваякі, а таксама лепшыя мясцовыя музыкі. Інсцэніроўкі, песні, карагоды, гульні і танцы зробяць іх больш займальнымі і цікавымі і пакінуць у памяці выхаванцаў добры след.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адраджэнне беларускіх народных традыцый: 3 комментария

  • 26.11.2010 в 1:42
    Permalink

    Бел. язык режет мозг…
    Даже читать не буду )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-2

  • 26.11.2010 в 9:09
    Permalink

    Памятаю часы, калі у пачатку 90-х за словы «Бел. язык режет мозг… Даже читать не буду )))» у таго, хто гэта сказаў недзе у публічным месцы, маглі ўзнікнуць вялікія непрыемнасці. Ганьба, spirit!
    Дарэчы, нават зараз у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце шмат якія дакументы афармляюцца выключна на беларусай мове.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.12.2010 в 21:36
    Permalink

    Цудоўны артыкул. Памятаю, некалі я са сваім настаўнікам беларускай мовы выконвала навуковую працу на тэму: «Ручнік як сімвал дабрабыту!» У ім расказвалася менавіта аб адраджэнні беларускіх традыцый.

    Дзякуй за цікавы артыкул…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *