21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Культура

Без имени-121 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Адзначаецца ён з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. А на сённяшні момант палова з 6000 існуючых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Звычайна ў гэты дзень людзі размаўляюць на роднай мове. Сёння на філфаку БДУ пачнецца тыдзень беларускай мовы. Па традыцыі адкрыецца ён літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова…». Гасцямі студэнтаў і выкладчыкаў стануць рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры НАНx_7e69a5db Беларусі Аляксандр Лукашанец, паэты Віктар Шніп і Людміла Рублеўская, а таксама фальклорны калектыў «Кветкі» СШ №71 г. Мінска. Падрабязней пра астатнія мерапрыемствы вы можаце даведацца ТУТ.

Журфак не застаўся ў баку. 17 лютага на факультэце пачалася алімпіяда-гульня для студэнтаў у падтрымку Дня роднай мовы. Усе абъявы з заданнямі можна было знайсці ў калідорах. Сёння на журфаку з 12 да 13 гадзін чакаецца сустрэча з міністрам адукацыі Маскевічам А. С. і намеснікам міністра культуры Тадэвушам Стружецкім (ауд 414). У 13.30 пачнуцца дэбаты «Беларусізацыя ўніверсітэта: за ці супраць?» (ауд 320) А ў 18 гадзін усіх чакаюць на пятым паверсе корпуса Інстытута журналістыкі, каб разам паспяваць песні, паесці дранікаў і зрабіць яшчэ шмат чаго цікавага.

Магілёў падышоў да Дня роднага языка крэатыўна. Беларускія словы сёння будуць гучаць у грамадскім транспарце. Прычым гэта будзе не звычайная абъява прыпынкаў. Вучні школ, ліцэяў, гімназій будуць чытаць вершы беларускіх пісьменнікаў. Акрамя таго ў Магілёве пройдзе традыцыйны дыктант, які «Таварыства беларускай мовы» арганізуе для ўсіх жадаючых штогодна.

У Брэсце ж ужо 19 лютагапрайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Арганізатарамі яго сталі прома-група «Зала чакання», абласны грамадска-культурны цэнтр і кампанія «Будзьма беларусамі!». Зала, у якой праходзіла свята, была напоўнена рознымі кніжкамі, якія распавядаюць пра ўсё, што датычыцца беларусаў і Беларусі. На мерапрыемстве спяваліся песні. У Брэст у сувязі са святам прыехалі нават спевакі са сталіцы. А пасля спеў усіх прысутных запрасілі танцаваць.

Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі паведамила БЕЛТА, што ўсе выпускі навін, а таксама выніковая праграма “У цэнтры ўвагі” выйдуць менавіта на беларускай мове, паколькі гэта стане яшчэ адным крокам да пашырэння беларускамоўнага тэлевяшчання.

Днем святкавання быў абраны менавіта 21 лютага, таму што ў гэты дзень у 1952 годзе пад час вулічнай акцыі загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Усходняя частка гэтай краіны праз колькі год стала незалежнай дзяржавай Бангладэш, а самі загінулыя маладзёны былі прызнаныя пакутнікамі за родную мову.



1 комментарий по теме “21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *