90 год з Дня народжання Івана Мележа

Новости

Беларусь адзначыла чарговы літаратурны юбілей: 90 год з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа — беларускага паэта (пра што мала хто ведае), празаіка, публіцыста, драматурга, народнага пісьменніка Беларусі, стваральніка легендарнай “Палескай хронікі”.
З нагоды юбілею ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў вечар памяці “Летапісец Палескай зямлі “. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя аднайменнай выставы, прысвечанай пісьменніку. Экспанаты – шматлікія лісты, фотаздымкі і кнігі – узятыя з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і фондаў музея.
Успамінамі ды ўражаннямі пра Івана Мележа дзяліліся яго родная сястра, Любоў Паўлаўна, крытык Серафім Андранюк, калегі па пяры Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Генрых Далідовіч. Узялі слова і акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – Марыя Захарэвіч і Генадзь Гарбук. Дарэчы, тэатралаў чакае прыемны сюрпрыз: легендарны спектакль “Людзі на балоце” зноў вяртаецца на “купалаўскую” сцэну! Прэм’ера адбудзецца ў верасні 2011 года.
melezh_



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *