Каб набыць некаторыя кнігі, я пайшла ў адну з лепшых кнігарняў Мінска. Менавіта ў «Акадэмкнізе» прадаўцы заўсёды адрозніваліся ветлівасцю і дасведчанасцю ў сваёй справе. Але так я думала толькі да гэтага выпадку.
Заходжу ў аддзел беларускай філалогіі. Не паспела яшчэ паглядзець кнігі, як да мяне адразу звяртаецца прадавец-кансультант: «Девушка, Вам что-то подсказать?» «Падкажыце, калі ласка, дзе я магу паглядзець літаратуразнаўчы слоўнік Рагойшы?» Дзяўчына здзіўлена глядзіць на мяне. Яна, напэўна, слаба зразумела, што мне трэба. «Словари у нас вот там», — кідае з адчэпкай, паказваючы рукой на паліцу з тлумачальнымі і руска-беларускімі слоўнікамі. «Мне патрэбны слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.» Прадавец раззлавалася: «Сразу нормально объяснять надо!»
Нарэшце, я разлічвалася за доўгачаканы слоўнік. Прадавец, напэўна, уздыхнула з палёгкай. Але ж самае цікавае было наперадзе. «Мне яшчэ дзве асадкі, калі ласка». «Девушка, Асадов словарей не издавал! Его сборники в художественной литературе», — амаль крычала касір. Незразумела, чым была апасродкавана яе злосць. Калі я патлумачыла, што мне патрэбныя ручкі з сінім стрыжнем, у адказ пачула незадаволенае «Извините!»
Слоўнік (хоць і з цяжкасцямі) набыты, асадкі таксама, але дзеля цікаўнасці вырашаю схадзіць яшчэ і ў кнігарню «Цэнтральная», дзе прашу паказаць мне той жа слоўнік. Прадавец ветліва дапамагае мне, паказвае некалькі выданняў і, на маё прыемнейшае здзіўленне, адказвае на чыстай беларускай мове.
А калі мне зноў спатрэбіцца набыць што-небудзь у «Акадэмкнізе», за дапамогай пайду да японцаў або кітайцаў, бо іх мова для прадаўцоў больш звыклая і зразумелая, чым беларуская.
Ну что же поделаешь, маргиналам всегда трудно в этом мире, факт.
Публiкацыя добрая. «Акадэмкнiга» зараз зусiм не тая, што была раней.
Першакурснiкам, на жаль, бракуе аналiтыкi. Публiкацыя павiнна таксама адказваць на пытанне «чаму так здарылася?», а не проста канстатаваць факт.
Працяг тэмы ад больш дасведчаных журналiстаў: http://zviazda.by/ru/archive/article.php?id=47942&idate=2009-11-24
Суть материала улыбнула.
Молодец,мне понравилось)
«Ну что же поделаешь, маргиналам всегда трудно в этом мире, факт.»
белорускоговорящим трудно в этом мире 🙂
на них как на идиотов периодически смотрят !
На websmi оживление:)
Nymphetamine вернулся…:)
OMG. Nymphetamine, у тебя что, аватар Базульки стоит? )))