
Каб не пазбавіцца стыпендыі, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў трэба мець сярэдні бал за сесію ад 6,0. Раней гэта лічба складала 5,5 балаў. Сёння ўступіла ў сілу Інструкцыя, згодна з якой стыпендыяльнае забеспячэнне студэнтаў будзе праходзіць па-іншаму. Змены не закранулі студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў. Для іх, каб атрымліваць стыпендыю, дастаткова мець сярэдні бал за сесію 5,0 (як і раней). У студэнтаў-гуманітарыяў лічба павысілася на 0, 5 бала. Ужо праз месяц, каб атрымаць мінімальную стыпендыю, экзамены трэба здаць з сярэднім балам 6,0. Тлумачаць гэта тым, што ў студэнтаў павінна быць матывацыя для выдатнай вучобы. А для таго, каб атрымліваць стыпендыю, навучэнец павінен мець веды і добрую паспяховасць.
Тыя студэнты, хто мае некалькі падстаў для атрымання стыпендыі, будзе атрымліваць самую вялікую з іх.
Сярэдняя стыпендыя ў Беларусі сёння складае 310 000 рублёў. Па курсу Нацаянальнага банка гэта $36,6. Такую жа стыпендыю студэнты атрымлівалі ў 2004 годзе.
Аляксандр, студэнт 1 курса БДУ
Я дагэтуль атрымліваў мінімальную стыпендыю, бо сесію яшчэ не здаваў. З сябрамі ў лістападзе жартавалі, што гэта перадапошняя стыпендыя. Баюся, што зараз жарты могуць ператварыцца ў рэальнасць.
Каця, студэнтка 5 курса БДУ
Мяне такія змены ніяк не закранулі. За ўсе 5 год у мяне была толькі адна шасцёрка. І, наогул, не разумею, якая розніца ў гэтай палове бала. Калі ты вучышся, то сярэдні бал будзе высокі, калі не — навошта паступаць ва ВНУ?!
Алёна, студэнтка 3 курса БДУ
Не разумею, навошта гэта зрабілі! Матывацыя? А чаму тады не матывуююць «мехматаўцаў»? Ім матывацыя не патрэбна і хопіць 5-і балаў? Гэта ўжо не першая мая сесія, і я добра памятаю свае экзаменацыйныя адзнакі і адзнакі сваіх аднагрупнікаў. У 2012 застанемся без стыпендыі.

Вот про «мехматовцев» девушка зря говорит.
Я дожил до первого в истории суверенного белорусского государства правильного его решения. Полностью поддерживаю. А вообще 6.5-7 должно быть
А у вас,Никита, какой,можно полюбопытствовать?!
А у меня самый что ни на есть хороший. Платное обучение
Интересно, будь вы бюджетником, насколько бы изменилось ваше мнение…
Ни на сколько. Если человек поступил на бюджет, то он по логике умнее платника. Значит ему не должно составлять труда учиться на 6 и выше. А такая система избавит от пассажиров
соглашусь
Ни от чего система не избавит. Просто меньше людей будет получать степуху, делов-то.
без учета человеческого фактора, все верно.
и еще, почему стремиться учиться хорошо должны только гуманитарии?
Максим Паршуто, на то и расчет)
«Тыя студэнты, хто мае некалькі падстаў для атрымання стыпендыі, будзе атрымліваць самую вялікую з іх».
Вот какие-такие «падставы»? Почему нельзя было расписать подробнее?
П.с.: кстати, в приведенной цитате ошибка. Учите язык, автор.