Захапляцца беларускай мовай я пачала адносна нядаўна, але я нарадзілася ў той сям’і, дзе бацькі вучылі мяне абедзьвум рускай і беларускай мовам. Відаць, родная мова даспадобы не кожнаму. Так, гэта іх справа: любіць ці не любіць,але ведаць яе павінен. Канешне, гэта ў ідэале, насамрэч выходзіць іншая справа.
Каб даведацца пра сітуацыю з беларуская мовай у паўсядзённым жыцці, я вырашыла паразмаўляць (таксама па-беларуску) са сваім знаёмым, які ўжо досыць спрактыкаваны ў гэтай справе і заўсёды і паўсюль карыстаецца роднай мовай. Па яго словах, беларуская гаворка ўспрымаецца сярод нашых людзей на дзіва па-рознаму. Здараецца, і на жаль, нярэдка, што народ вельмі скептычна ставіцца да людзей, якія размаўляюць па-беларуску: яны робяць “кіслыя твары” ці адварочваюцца ўвогуле, толькі пачуўшы беларускія словы. Некаторыя наадварот, уступаюць у размову, нават, робячы заўвагі наконт ужывання розных слоў. Іншыя, напрыклад, што прыехалі з суседніх краін, захапляюцца тым, як мы размаўляем на роднай мове (але напэўна гэтак робяць не многія з беларусаў).
Нямала радуе сітуацыя ў нашай сталіцы: тут хоць ёсць беларускамоўныя шыльды, назвы крамаў, рэкламы і інш. Але ў далёкім ад сталіцы Наваполацку справа ідзе горш. Тут не тое, што ўсё па-руску, а нават сустракаюцца назвы на замежнай мове. “Смайл-кафе”, “Бирхаус”… чаму не назваць як-небудзь па-роднаму, не на заходні лад?
Каб убачыць тое, як разумеюць родную мову ў Наваполацку, я адправілася, ў першую чаргу, у кнігарню. Але, на маё здзіўленне, тут мяне зразумелі толькі перапытаўшы па-руску. Дзякуй Богу, у аддзяленні пошты беларускія словы зразумелі. Але ў адказ я так і не пачула роднай гаворкі. Відаць, задужа ўжо сорамна казаць беларускія, нібыта “мужыцкія” словы.
Як паказвае вопыт, родную мову ўжывае не вельмі шырокае кола людзей. Але менавіта на іх і трымаецца наша мова. Думаю, што не трэба чакаць адраджэння беларускай мовы, не ствараючы для гэтага пэўнай глебы. Трэба пачынаць з самога сябе і менавіта зараз.
Дана!
Прачытау Ваш ліст пра стан беларускай мовы.
Вельмі добра і праудзіва напісалі.
Дзякуй Вам !
У краіне сапрауды цяжкае становішча з беларускамоуным
радые,тэлэбачанем,кінастужкмі,кнігамі,аудыекнігамі,часопісамі,газэтамі,шыльдамі і т.д.
Можна шмат прыводзіць прыкладау на гэту тэму.
У сталіцы-Мінску хучэй пачуеш замежную мову,чым гутарку па-беларуску сярод людзей.
Зневажаецца наша мова,чаму?
Мая думка такая,улады,чыноунікі павінны рабіць больш,каб
беларуская мова ужывалася у шырокім асяроддзі.
У кнігарніях Мінска нельга купіць буквар па-беларуску.
На паліцах ляжаць шмат рускамоуных.Беларускамоуных выданій 5-20%.Цана расейскай кнігі таней,чым беларускамоунай.Сумна.
Я-беларус,нарадзіуся і жыву тут.
Для мяне родная мова-беларуская.Вывучыу я і расейскую.
Калі бываю у Маскве ці другіх гарадах Расеі абавязкова
размауляю і пішу па расейску.
Гэтым паважаю краіну,народ і мову.
Чаму у нас,сінявокай такога няма?
Беларускую мову можна вывучыць,калі есьць жаданне.
Без вады-няма жыцця,без мовы-няма нацыі.
Беларусы!
Калі ласка,вывучайце беларускую мову, яна меладычная і цудоуная.
Пішыце і размауляйце усюды і зауседы.
Тады наша мова будзе жыць у кожным вугалку нашай Радзімы.
З павагай-Лявон.
tra-ta-tam, малайчына!!
а вы часам не філолаг? ці таксама проста «захапляецеся» мовай?..
Дзякую крытыцы!
«Захапляцца беларускай мовай я пачала адносна нядаўна», — напэўна, японец ніколі не скажа «я пачаў захапляцца японскай мовай» ці датчанін таксама не скажа «дацкай мовай я пачаў захапляца». Апрача людзей «савецкай» нацыянальнасці, так не скажа ніхто пра сваю мову. Так што стацця очань сільна патрыяцічаская.
Моўная сістэма, спосаб думак не беларускі. Напрыклад, «шырокае кола», «вопыт паказвае» і інш. — аўтаматычныя калькі з рускіх «широкий круг», «опыт показывает». Гэта значыць, што думкі — на казённай рускай мове, бо беларуская мова гістарычна пазбаўленая кніжнасці. Такімсама чынам на трасянцы кажуць: стаміўся з дарогі замест здарожыўся, накрыў на стол замест паставіў на стол, развярнуў машыну замест павярнуў машыну (развярнуць у нашай мове значыць разбіць, растрэсці, расцерушыць),прымаў удзел замест браў удзел ці ўдзельнічаў, паколькі замест бо, падаючая (!) зорка замест знічка, слаць лісты замест ліставаць, зграбаць у стагі замест стагаваць… Яшчэ ого-го-го колькі такіх «элементаў-інтэрветвентаў», лебяды, якую трэба бязлістасна выкарчоўваць. К. Чорны, У. Караткевіч, А. Марціновіч — напэўна, па іх кнігах нам трэба мову адраджаць
Размаўляй па-беларуску! — так можна было напісаць. Без астатніх сказаў. Сэнс бы не зьмяніўся. Факты, факты… Не хапае.
ніякай фактуры, так можна нават з галавы напісаць (як я і думаю было зроблена), а шкада.
Dana Antonovich:
— Bitch Slapped
статья-бугага))АРТЫКУЛ!!!!калі вы кажаце,што гэта трасянка,то прапануйце адпаведнікі,калі ласка!
Статья на трасянцы вучыць размауляць па-беларуску… бугага
Аўтар, калі вы друкуеце беларускамоўны артыкул пад назвай «Размаўляй са мной па-беларуску», то і пішыце, калі ласка, ПА-БЕЛАРУСКУ! згодна з tra-ta-tam.
нават пачатак артыкула ўжо засмучае: «бацькі вучылі мяне абедзьвум рускай і беларускай мовам.» выпраўце памылкі, калі ласка.
І электронны перакладчык тут дрэнны памочнік. Чытайце літаратуру.
Увогуле назвы “Смайл-кафе”, “Бирхаус” можна знайсці не толькі ў Наваполацку. І не толькі там «справа ідзе горш». Гэта праблема ўсёй краіны.
Выбычыйце, калі што.
абедзьвЮм,згодна,заглючыла мяне.а акрамя гэтага,якія прапановы?адпаведнікі?:)
АДНОСНА нядаўна
абедзьвУм
іншая СПРАВА
якія СПРАКТЫКАВАНЫ
КАНЕШНЕ
«КІСЛЫЯ» ТВАРЫ
УСТУПАЮЦЬ У РАЗМОВУ
РАДУЕ СІТУАЦЫЯ
я АДПРАВІЛАСЯ
ШЫРОКАЕ КОЛА
ПАКАЗВАЕ ВОПЫТ…
— гэта не беларуская мова, а нейкае маскальскае вычварэнне. Вывучаць трэба родную мову!