“Зорка Венера ўзышла над зямлёю”. Акцыя “Чытаем Багдановіча разам” праходзіць у Інстытуце журналістыкі БДУ

Усе яшчэ са школы памятаюць гэтыя славутыя радкі:
“Зорка Венера ўзышла над зямлею,
Светлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.”
Аўтар гэтага верша знакаміты беларускі пісьменнік Максім Багдановіч. У гэтым годзе спаўняецца 120 год са дня нараджэння класіка.
Не забылі пра гэту дату і ў Інстытуце журналістыкі БДУ. У бібліятэцы на Кальварыйскай 9 праходзіць акцыя “Чытаем Багдановіча разам!”. Кожны дзень у 13 гадзін з 29 лістапада па 9 снежня ў зале перыёдыкі (ауд. 115) будуць прахадзіць чытанні вершаў, апавяданняў Максіма Багдановіча.
Запрашаць на гэтае святочнае мерапрыемства чытачоў будзе музыка, напісаная на раманс класіка “Зорка Венера”. Прычым, удзельныкамі чытанняў будуць не толькі студэнты, але і выкладчыкі. Чытанні ўжо наведалі Таццяна Мікалаеўна Дасаева (выкладчыца беларускай літаратуры) і Таццяна Іванаўна Прановіч (выкладчыца замежнай літаратуры). А 9 снежня (у гэту пятніцу) абяруць лепшага чытача вершаў Багдановіча. Бібліятэка шчыра запрашае ўсіх жадаючых на ўрачыстую цырымонію. Цікава ж даведацца, хто пераможа ў гэтай намінацыі?!
Прыемна асэнсоўваць, што чытанні наведваюць не толькі студэнты Інстытута журналістыкі, але і нашы суседзі з ФФСНу.
А вось некаторыя меркаванні пра акцыю ўдзельнікаў і слухачоў:
Гражына Гузік, 1 курс, факультэт журналістыкі, спецыяльнасць вэб-журналістыка:
“Скажу сумленна, спачатку не планавала нават прымаць удзел у гэтых чытаннях. Мяне запрасіла бібліятэкар, і я не адмовілася. Зараз не аб чым не шкадую! Мне самой было вельмі прыемна чытаць вершы, і, думаю, слухачам таксама спадабалася. Увогуле, лічу, што праводзіць такія мерапрыемствы трэба. Сення такая рэдкасць сустрэць студэнта, які чытае Багдановіча ці Купалу па свайму ўласнаму жаданню. Такія чытанні ўзбагачаюць нас духоўна, і мы даведваемся шмат чаго новага пра нашых знакамітых паэтаў. Мне вельмі спадабалася. І ў наступных мерапрыемствах таксама буду прымаць удзел!”
Вольга Ягорцава, 1 курс, факультэт філасофіі і сацыяных навук, спецыяльнасць псіхалогія:
“Пра гэтыя чытанні даведалася ад сваей сяброўкі. Яна таксама вучыцца на ФФСНе і прапанавала сюды прыйсці. Шчыра кажучы, была прыемна ўражана. Паслухала вершы Багдановіча, якіх дагэтуль ня ведала. Да таго ж удзельнікі чыталі творы вельмі добра. Прыгожа, выразна, эмацыянальна. На жаль, з нашых выкладчыкаў тут нікога не было. Ды і філосафаў таксама няшмат. Абавязкова прыйду 9 снежня паглядзець, хто будзе лепшым чытачом. Вельмі цікава!”
Як паведаміла нам Людміла Мікалаеўна Ушакова (загадчык бібліятэкі Інстытута журналістыкі), чытанні Багдановіча — гэта толькі трэцяя акцыя такога тыпу. У мінулым годзе студэнты чыталі Уладзіміра Караткевіча (у гонар 80-годдзя са дня нараджэння). А некалькі год таму праходзілі чытанні «Новай зямлі» Якуба Коласа. Хутчэй за ўсе, коласаўскія чытанні адбудуцца і ў наступным годзе.
А пакуль яшчэ засталося 3 дні да канца акцыіі. Бібліятэка шчыра запрашае студэнтаў прымаць удзел у чытаннях.

Чакаем вас у зале перыёдыкі ў 13 гадзін. Да сустрэч!

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Зорка Венера ўзышла над зямлёю”. Акцыя “Чытаем Багдановіча разам” праходзіць у Інстытуце журналістыкі БДУ: 14 комментариев

  • 06.12.2011 в 22:47
    Permalink

    Наталля, правільна не Вянера, а Венера….
    Цытую «Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
    Светлыя згадкi з сабой прывяла…
    Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
    Зорка Венера ўзышла».

    Не магу чытаць гэтую «Вянеру»…не дачытаў, прызнаюся…

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 06.12.2011 в 22:52
    Permalink

    КронпрЫнц:
    Даруйце, калі ласка, за памылку.
    Усе выпраўлена

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.12.2011 в 22:54
    Permalink

    Дзе вы вычыталі «Вянеру»?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.12.2011 в 23:01
    Permalink

    Нідзе не вычытала. Гэта цалкам мая віна, што я няправільна набрала тэкст. Прашу прабачэння яшчэ раз

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.12.2011 в 23:31
    Permalink

    Боже мой. Хотя бы один комментарий от студентов оставили мол: «Я ненавижу Богдановича потому что он обыкновенный писатель и поэт. А если сравнить его с зарубежными или русскими классиками — он просто блоха». Журналистика должна быть ОБЪЕКТИВНОЙ. Выслушать все мнения, а не только «ЗА». Или, автор, вам прямая дорога в государственные СМИ»

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 06.12.2011 в 23:51
    Permalink

    Nymphetamine:
    У этих студенток именно такое мнение. У остальных поинтересоваться не успела.
    Если так посмотреть, то Богданович — это классика белорусской литературы. И у каждого свои взгляды на его творчество. Возможно, кто-то его считает блохой по сравнению с остальными зарубежными писателями и ненавидит его стихотворения. Эти девушки высказали именно такую точку зрения

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.12.2011 в 1:06
    Permalink

    По-моему классику стоит читать. Если говорим про Пушкина- то он великолепен. так почему же не сказать так о Богдановиче? Моё мнение отлично и статья и мероприятие.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.12.2011 в 1:07
    Permalink

    Наталья Елько, незачет за грубую ошибку.
    Поправьте, пожалуйста, в заголовке — «над зямлёю».
    Две ошибки в заголовке в итоге. Стыд и позор.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.12.2011 в 1:17
    Permalink

    Пушкин не всегда великолепен

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.12.2011 в 17:34
    Permalink

    Очень хорошо а тему русской классики выразился Веллер, мол, почему мы считаем Пушкина великолепным, только потому , что нам то с детства навязали.Мы считаем Евгения Онегина — шедевром, только потому, что это написал великолепный Пушкин.Хотя на самом-то деле рифма и языковые средства весьма примитивные.
    Поэтому,на мой

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.12.2011 в 17:37
    Permalink

    Очень хорошо на тему русской классики выразился Веллер, мол, почему мы считаем Пушкина великолепным, только потому , что нам то с детства навязали.Мы считаем Евгения Онегина — шедевром, только потому, что это написал великолепный Пушкин.Хотя на самом-то деле рифма и языковые средства весьма примитивные.
    Поэтому,на мой взгляд, считать стихи Багдановича прекрасными, только потому, что это стихи Багдановича — глупо. Тоже самое можно сказать и про других классиков.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.12.2011 в 12:53
    Permalink

    Татьяна Демчук:
    Довольно верно. Не вся классика заслуживает уважения со стороны нашего населения.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.12.2011 в 14:05
    Permalink

    Ох, не чыталі вы яшчэ Багдановіча,не чыталі як мае быць!… Бедныя ахвяры абмежаванай школьнай праграмы.)
    Магу адказаць на гэтыя камэнтарыі такімі словамі; хто трэ’- зразумее:

    «Мо яны, Беларусь, панясьліся
    За тваімі дзяцьмі уздагон,
    Што забылі цябе, адракліся,
    Прадалі і аддалі ў палон?

    Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
    Не давайце чужынцамі быць!
    Хай пачуюць, як сэрца начамі
    Аб радзімай старонцы баліць…»

    П.С. Чытайце Багдановіча)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.12.2011 в 23:21
    Permalink

    Ну хорошо, что хоть не забыли, что в корпусе вы не одни, а с ФФСН.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *