«Мы не баімся крытыкі, бо нас няма з кім параўноўваць»,- Белавус пра «Арт-Сядзібу»

Культура

Прыблізна месяц таму «Арт-Сядзіба» адсвяткавала свой першы сур’ёзны дзень народзінаў – паўгады. Але ж было б нецікава пра неардынарную пляцоўку пісаць ардынарна – з нагоды свята. Таму сёння, без аніякай нагоды, да вашай увагі невялічкае інтэрв’ю з Паўлам Белавусам, арт-кіраўніком пляцоўкі.

Расказваць, што такое «Арт-Сядзіба», калі з’явілася і чым там займаюцца, – сэнсу, верагодна, няма, бо кожны жыхар Менска, які хаця б змалку цікавіцца культурным жыццём горада, не раз чуў пра пляцоўку, а хутчэй за ўсё і пабываў там.

-Павал, Вы, калі стваралі пляцоўку, арыентаваліся на нейкі прыклад альбо хацелі зрабіць нешта новае, чаго дагэтуль не было?

-Арыенціраў асабліва не было, бо такіх прыкладаў няма ў Беларусі. Таму ўсё мы рабілі і робім інтуітыўна, як адчуваем і як умеем. Таму і атрымліваецца ўнікальна і часам незвычайна.
-А крытыкуюць вас шмат? Ці толькі станоўчыя водгукі чуеце?
— Мы не баімся крытыкі і нейкіх непрыемных слоў, бо нас няма з кім параўноўваць
-На пачатку існавання “Арт-сядзібы” вам было няпроста сябраваць з ахоўнікамі «Гарызонта». Скажыце, зараз з гэтай праблемай таксама сутыкаецеся?
-На сённяшні дзень з большасцю непаразуменняў мы разабраліся. Бо прайшло ўжо паўгады, і, я так лічу, што мы «прыцерліся», атрымалі давер з боку кіраўніцтва «Гарызонту», таму апошнім часам нам ніхто не замінае рэалізоўваць нашыя ідэі на пляцоўцы «Арт-Сядзібы».
-А якія ідэі за гэтыя паўгады былі самымі яскравымі? Альбо запамінальнымі? Альбо нечаканымі? 
-Найбольш яскравае мерапрыемства, якое арганізавала нашая каманда, — гэта дабрачынны канцэрт «Прамень Сонца«, дзякуючы якому мы паказалі, што «Арт- Сядзіба» працуе не толькі на сваёй пляцоўцы, але і шырэй. А так  розныя мерапрыемствы па-рознаму ўнікальныя і цікавыя. Мне зараз цяжка адзначыць нешта адно.

За паўгады існавання у «Арт-Сядзібе» прайшло некалькі дзясяткаў разнастайных мерапрыемстваў. Пра тое, што будзе адбывацца далей, можаце даведацца на сайце  альбо ў суполцы «vk.com»

Фота: www.budzma.org

 

 



2 комментария по теме “«Мы не баімся крытыкі, бо нас няма з кім параўноўваць»,- Белавус пра «Арт-Сядзібу»

  1. вообще-то, ‘Фота: budzma.org’ — смотрим на водяной знак, а не источник, откуда карточку взяли для материала

  2. Дзякую, Антон, за заўвагу! Спачатку планавала не той фотаздымак дадаць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *