Стыпендыя не проста адзін з самых прыемных момантаў студэнцкага жыцця, гэта першы крок да матэрыяльнай незалежнасці студэнта. І негледзячы на тое, што зараз на “стыпуху” вельмі складана пражыць, усе роўна навучэнцы ВНУ і каледжэй чакаюць той дзень, калі ім на картку перавядуць заробленыя сваёй вучобай грошы.
Я правяла маленькі соцапыт, у якім запытала студэнтаў розных універсітэтаў памер першых “стыпух” і на што яны іх патрацілі.
Валерыя (Гродзенскі дзяржаўны універсітэт):
— На нашым факультэце ў першакурснікаў стыпендыя была каля 430 тысяч, але так як я стараста на картку я атрымала 590 тысяч рублёў. Прыкладна за два тыдні ўсё патраціла на дробязі, купіла даляры. Я жыву з бацькамі, таму не трэба траціць грошы на арэнду кватэры, так што планую капіць на нешта больш крупнае.
Вераніка (Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, ):
— Я атрымала 580 тысяч, але я стараста і астатнія студэнты атрымалі на сто тысяч меньш. Мы з маёй сястрой-блізнецом узялі ноутбук у крэдыт, нашы две стыпендыі пайшлі на першы ўзнос. Безумоўна, на адну стыпендыю, нават павышаную, не пражывеш, таму я шукаю сябе працу, не хачу сядзець на бацькоўскай шыі.
Аляксанда (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт):
— У маім ВНУ стыпендыі невялікія – 418 тысяч. Пакуль што я не патраціла ні капейкі, каплю, хачу паказаць бацькам, што ўмею распараджацца грашыма. Не ведаю, доўга яшчэ буду складваць грошы у скарбонку, няма нейкай вызначанай сумы як і няма рэчы, якую б мне хацелася набыць. Стыпендыя для мяне хутчэй фінансавая падтрымка: калі нешта зламаецца, не прыдзецца ісці да бацькоў, а са сваіх уласных сродкаў заплачу.
Кацярына (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі)
— Стыпендыя ў мяне не вельмі вялікая – 431 тысяча рублёў. Спачатку хацела патраціць грошы на нешта карыснае, але ў той час і арыгінальнае. Думала набыць архідэю, але раптоўна пераехала ў інтэрнат, а там няма дзе яе паставіць. Так што пакуль што ляжыць мая “стыпуха” на картцы некранутая!
Вераніка (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт):
— Атрымала я амаль што 500 тысяч. Я вучуся на архітэктара, таму мне неабходны ўселякія прылады для малявання: тубус, алоўкі, папера, рапідографы, лінейкі. Гэта не танна каштуе, таму я хутка патраціла першую стыпендыю. Спадзяюся, што з другой атрымаецца нешта адкласці ці набыць даляры.
Алена (Брэсцкі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт)
— У мяне стыпендыя складае 420 тысяч. Патраціла яе я вельмі хутка, за тыдзень: інтэрнат, набыла прас, ежа, паўсядзённыя растраты. На маю стыпендыю не пражывеш, таму я буду капіць. Дзякуй Богу, бацькі мяне забяспечваюць, таму не прыдзецца адкладваць на нешта значнае з адзёжы, але ўсё роўна хочацца мець нейкую фінансавую незалежнасць.
Ксенія (Гродзенскі музычны каледж):
— У маім каледжы на памер стыпендыіі не ўплывае паспяховасць вучобы. Калі ты добра вучышся, то звычайна удзельнічаеш у міжнародных конкурсах, а там ужо звычайна свой прызавы фонд. Так я атрымоўваю недзе каля 430 тысяч, усе грошы трачу на сябе.
Такім чынам, на памер стыпендыі не ўплывае месца знаходжанне навучальнай установы і папыт на спецыяльнасць. Усе студэнты знаходзяцца ў прыкладна роўным становішчы, створаны ўмовы для заахвочвання здольнай моладзі. Галоўнае – не ўпусціць свой шанец.
Ксенія Тарасевіч
Разве на белорусском ВУЗ не ВНУ?
ниочем. как-то однобоко. мнения примерно одинаковые, вывод странный.
ну и этаваша мова в интернете никому не нужна.