Сёлеташнія абітурыенты адкрылі ўступны сезон
Вось і распачаўся апошні этап для абітурыентаў – падача дакументаў. Пачатак прыёму ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – 16 ліпеня. Набор на бюжэтную форму навучання скончыцца 25 ліпеня, а на платную – 4 жнівеня. Экзамены па прадмету “Творчасць” для паступаючых у Інстытут журналістыкі БДУ будуць праходзяць з 26 па 30 ліпеня.
У 2012 годзе на бюджэтную дзённую форму навучання паступілала 108 чалавек, на платную – 79. На ўсе спецыяльнасці платнай асновы быў недабор. Па плану прыёма ў 2013 годзе разлічана 108 месц для “бюджэтнікаў” і 102 для “платнікаў”. Па прагнозах сакратара прыёмнай камісіі недабор будзе і ў гэтым годзе: “Яшчэ цяжка адказаць, колькі чалавек пададуць дакументы, бо прайшло толькі 3 дні, але бачна, што абітурыентаў менш у гэтым годзе. Больш за ўсё будзе недабор “платнікаў”.
На 18 ліпеня на дзённую форму навучання ў Інстытут журналістыкі БДУ падало 38 чалавек на агульны конкурс (спецыяльнасьці “Аўдыёвізуальная журналістыка”, “Вэб-журналістыка”, “Друкаваныя СМІ”,” Менеджмент сродкаў масавай інфармацыі”), 2 чалавекі на “Міжнародную журналістыку”, адзін на “Інфармацыю і камунікацыю”, а таксама 3 чалавека на “Літаратурную работу”.
Пакуль ідзе прыём дакументаў, паслухаем гісторыю саміх абітурыентаў:
Аліна Бурая, абітурыентка. Спецыяльнасць “Вэб-журналістыка”.
“Упершыню думаць аб прафесіі журналіста я пачала ў класе восьмым, тады сур’ёзна разглядала варыянт паступлення менавіта на журфак. Потым вырашыла, што пакуль яшчэ рана думаць, і на нейкі час забылася пра гэта. Але мяне цікавіла гульня “Што? Дзе? Калі? ” і мне падабалася мець зносіны з людзьмі, рабіць нататкі пра гэта, пісаць маленькія гісторыі, нават пісала сцанар для школьнага КВЗ. Знаёмыя казалі, што нядрэнна атрымліваецца і я пачала задумвацца, а чаму б не? Пасля 9 класа засталася ў школе з мэтай паступаць у ВНУ на журналістыку.”
Вераніка Арцем’ева, абітурынтка.
“Я збіраюся паступаць у Інстытут журналістыкі БДУ, але са спецыяльнасцю яшчэ не зусім вызначылася, але хутчэй за ўсё гэта “Друкаваныя СМІ”. Я думаю, што паступаць не зусім лёгка, таму што калі твае аднакласнікі ў чэрвені «адстраляліся» і могуць атрымліваць асалоду ад лета, то абітурыентам журфака яшчэ трэба прайсці творчы конкурс у ліпені. Калі моцна захацець, то можна паступіць на бюджэт. Галоўнае — плённа рыхтавацца да ЦТ, публікавацца ў розных выданнях. З нагоды будучага магу сказаць, што зусім не важна, які ўніверсітэт і па якой спецыяльнасці Вы скончыце. Галоўнае — як Вы ўладкуецеся ў далейшым жыцці. Перспектыва ёсць заўсёды!”
Багдан Сакалоў, абітурыент . Спецыяльнасць “Вэб-журналістыка”.
“Я за сваё дзяцiнства перабраў шмат розных прафесiй, але ў рэшце рэшт прыпынiўся на шляху журналiстыкi. Чаму? Бо я зразумеў, што я ўсё сваё жыццё да гэтага крочыў, сам таго не разумеючы. Я ўжо з падрыхтоўчага класа рабiў аматарскую газету для свайго класа. Крыху пазней я ўжо займаў месцы на розных конкурсах па сачыненнях, рабiў дакументальныя фiльмы, сам iх мантажыраваў, сам апытваў людзей.
Як толькi я зразумеў, што хачу быць журналiстам, адразу пачаў рабiць. Пайшоў па рэдакцыях, шукаў тэмы. Спачатку справа не iшла, а потым мяне захапiла з галавою: артыкулы, рэпартажы, новыя людзi, новыя ўражаннi, а самае галоўнае — любiмая справа.
Я ўжо ў журналiстыцы год. Паступаю ў iнстытут сваёй мары. Ёсць любiмая праца, матывацыя вучыцца ды дасягаць вяршынь у сваёй прафесii. Хачу падзякаваць усiм тым людзям, што мяне падтрымлiвалi, вучылi ды дапамагалi ў журналiстыцы!
Планы на будучыню? Паступiць, канешне! Ну а пасля…вучыцца, развiвацца, дасягаць.”
Як бачна па статыстыцы, трэндавымі спецыяльнасцямі па-ранейшаму засталіся аўдыявізуальная і вэб- журналістыкі. Але куды паступаць — залежыць толькі ад вас. Поспехаў, бо без іх ніяк!
Прабачце, спазніўся на 15 хвілін.
Рейтинг комментария:
0
0
Вераніка гэтая, нядрэнная такая)
Рейтинг комментария:
0
0
Публiкацыя нядрэнная, але шмат хiбаў:
1. Памылак шмат, нават у загалоўку. Выпраўце, калi ласка.
2. Першае фота — прыём дакументаў у Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Хто яе аўтар? Навошта яна тут? У публiкацыi iдзе гаворка пра Інстытут журналістыкі БДУ!
3. Павел, у вашым тэлефоне фотакамера ёсць? Так складана зайсцi на геафак БДУ, дзе прымаюць дакументы, i зрабiць некалькi здымкаў?
4. «Па прагнозах сакратара прыёмнай камісіі». Прозвiшча i iмя у гэтага сакратара ёсць? Калi робiце спасылку на афiцыйныя асобы, неабходна iх называць.
5. У лiпенi ў Мiнску выпаў снег? Фоткi з «ВКонтакте»?
6. Калi задаеце пытаннi абiтурыентам, трэба больш канкрэтыкi. Атрамалася бла-бла-бла. Агульныя словы. Параўнайце, калi ласка: http://dengi.onliner.by/2013/07/17/portrety-abiturientov
7. Пра платную форму навучання можна было б расказать больш. Да канца лiпеня стане вядомы яе кошт, кажуць пра суму 22 млн. у год. Як гэта пракаментуе сакратар прыёмнай камісіі?
8. Загаловак не прываблiвае. «План прыёму на журфак БДУ пад пагрозай зрыву: на платную форму навучання сёлета будзе значны недабор» — вось так, напрыкалад, можна было б тэму выкруцiць).
9. Публiкацыi бракуе аналiтыкi.
10. Поспехаў!
Рейтинг комментария:
0
0