Хромбукі — самы хуткарослы сегмент на рынку ПК

Так паказвае даследаванне NPD Group. «Нягледзячы на тое, што мы былі настроены скептычна, хромбукі вызначана занялі сваю нішу на рынку», — сказаў аналітык NPD Стывен Бэйкер. Таксама ён адзначыў, што за апошнія восем месяцаў дэвайсы заснаваныя на Chrome OS занялі ў ЗША ад 20 % да 25 % рынка наўтбукаў коштам да $300. І гэта на фоне 7.8 % падзення агульных продажаў ПК сёлета.

«Мы бачым рост, велізарны рост», — заявіў мэнэджар па развіцці прадуктаў Chromebook Цэзар Сенгупта. Несумнеўна, у гэтым ёсць і заслуга Google, дзякуючы сваёй палітыцы продажаў. Хромбукі даступны ў Best Buy, Fry’s, OfficeMax і Wallmart, а таксама ў Amazon і TigerDirect. Дэвайсы патрапілі прыкладна ў 7000 пунктаў продажу.

Лінейка хромбукаў працягвае развівацца і пашырацца. Acer, HP, Lenovo і Samsung вырабляюць хромбукі ужо цяпер, і чакаецца, што ў другой палове года іх прыкладу рушыць услед Asus. Google нават прадае сваю ўласную мадэль, Chromebook Pixel, які мае сэнсарны дысплей з вырашэннем 2560х1700 пікселяў (які, ў сваю чаргу, перасягнул нават Retina ад Apple).

Pixel прадаецца па кошце ў $1300, але гэта хутчэй выключэнне з правіл. Практычна кожны хромбук у ЗША прадаецца за $500, а самая танная мадэль, Acer C7, мае цэннік у $199.

Такія невысокія кошты дапамагаюць дэвайсам трымацца ў топе бэстсэлераў Amazon, у якім, напрыклад, Samsung Chromebook трымаецца ўжо 259 дзён. Таксама развіццю хромбукаў дапамагла палітыка продажаў на рынку адукацыі, розныя дысконтныя праграмы і прыкладанні, распрацаваныя для адміністрацый навучальных устаноў. Больш таго, хромбук ад Lenovo адразу быў накіраваны на адукацыйныя мэты.

Бэйкер заявіў, што ў 2013 году хромбукі могуць адваяваць яшчэ 10% на рынку бюджэтных наўтбукаў. «Уся экасістэма істотна змяняецца, і ў гэтым вялікая заслуга Google», — дадаў ён.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *