Спевы Барадуліна, птушкі ды караоке – чарговая “Мова нанова” прайшла 24 лютага

Культура Новости

Сёмы занятак бясплатных курсаў беларускай мовы быў пазначаны тэмай “Птушкі”. Але адзначыўся ён не толькі арніталогіяй.Вячэрнія заняткі пачаліся з хатняга задання ўдзельнікаў, якое яны атрымалі напярэдадні – расказаць нейкія цікавыя гісторыі пра сваіх сваякоў. Людзі расказвалі пра дзядоў, прадзедаў, якія атрымлівалі срэбраныя лыжкі ад імператарскай сям’і, будавалі ўласнымі рукамі дамы і шмат іншага. Адметным стала тое супадзенне, што ўсе героі расказаў нейкім чынам звязаны з Бабруйскам.

Фота з сайта www.movananova.by

Потым студэнты курсаў мелі магчымасць паслухаць спевы паэта Рыгора Барадуліна, якому ў гэты дзень якраз споўнілася 79 гадоў. Адна з песен была звязана з асноўнай тэмай занятку – пра птушак, другая –пра тое, як смачна п’ецца гарэлка (!).  Паслухаць, як спявае Народны паэт, можна ТУТ.
Пасля таго, як адспяваў Барадулін, удзельнікі разам з выкладчыцай Алесяй Літвіноўскай разглядалі правапісанне прыставак. Не столькі цяжкасцей было з самімі прыстаўкамі, як з перакладам слоў з рускай мовы на беларускую.

Фота  з сайта www.movananova.by

Бліжэй да сярэдзіны заняткаў пачалі разглядаць і асноўную, “птушыную” тэму. На сувязь па Skype выйшла чэшская арнітолаг Святлана Вранава, якая гаварыла па-беларуску. Яна закранула не толькі тэму птушак, дзе распавяла пра тое, што хацела б убачыць белую сініцу ды барадатую саву (іх няма ў Чэхіі, але ў Беларусі яны ёсць), але і тэму беларускай мовы ў нашай краіне.

mn777

Святлана сказала, што многія нашы людзі размаўляюць па-беларуску толькі з пэўным колам людзей, а калі сустракаюцца з кімсьці новым, звяртаюцца да яго па-расейску. “І быццам той і другі чакае, хто з іх першы пачне па-беларуску”. Падрабязна пра гэта можна пабачыць ТУТ.
Услед за чэшскім арнітолагам выступіў беларускі – Аляксандр Вінчэўскі, старшыня грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Ён паказаў прэзентацыю беларускіх птушак, якія найчасцей сустракаюцца ў нашай мясцовасці, а таксама рэдкіх для нашага краю крылатых сяброў. Пасля прэзентацыі быў конкурс, дзе ўдзельнікі курсаў разгадвалі птушак па фотаздымках ды  гуках.

Фота з сайта www.movananova.by

А ці ведаеце вы, хто такая берасцянка, каўка, кугакаўка? Гэтыя птушкі шырока распаўюджаныя і добра вядомыя на Беларусі, але ж часта ўзнікаюць праблемы перакладу гэтых назваў. Таму выкладваем гэта фота, каб кожны мог разабрацца ў гэтай  тэрміналогіі.

птухи

Напрыканцы занятак наведалі музчныя госці – гурт “BosaeSonca”, якія спачатку прадставілі гледачам некалькі песен са свайго рэпертуара, а  потым спявалі іх разам з гледачамі – соеасаблівае караоке.

 

mn787

Удзельнікі пакінулі занятак, як заўсёды, з прызамі, падарункамі і ў добрым настроі.
Наступны занятак “Мовы нанова” будзе прысвечаны тэме “Кіно”.

 

Фота з сайта www.movananova.by



Теги:

4 комментария по теме “Спевы Барадуліна, птушкі ды караоке – чарговая “Мова нанова” прайшла 24 лютага

  1. О, хлопца з першага фотаздымка ведаю. Яго Глеб клічуць. Дарэчы, чаму фоткі такіе маленькія?

  2. А, вось чаму мяне Дар’я клікала на Мова нанова:)
    Загаловак падабаецца:)

  3. уж явно звала не для того, чтобы материал накропать
    фотки ужс

  4. Уведомление: МОВА НАНОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *