Помні карані свае

tBfuVV4gUGo

А ці ведаеце вы, што адбылося ў гэты дзень, 21 сакавіка, 174 гады таму назад?
21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны каля Вільні нарадзіўся Францішак Багушэвіч. Думаю, што не трэба шмат рассказваць, хто ён такі, бо гэтае імя вельмі вядомае ў беларускай літаратуры і гісторыі.Выдаваў свае творы пад рознымі псеўданімамі: Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Гэта были даволі простыя імёны, якімі паэт, магчыма, хацеў паказаць сваю блізкасць да простых мужыкоў, лёс якіх вельмі хваляваў Багушэвіча. Ён з’яўляецца адным з аснавальнікаў новай беларускай літаратуры, аўтарам такіх вядомых зборнікаў, як «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Пісаў на беларускай і польскай мовах. На жаль, твораў, акрамя двух зборнікай, ён пакінуў зусім мала.

Яго, як і шматлікіх патрыётаў Беларусі таго часу, вельмі хваляваў лёс нашай мовы у тыя далёкія гады. З гісторыі помнім, што ў дзевятнаццатым веку Беларусь была ў складзе Расійскай Імперыі. А ў той час наша мова была падпольная і, мягка кажучы, не вельмі заахвочвалася ўладай. Кожны чалавек, які ўжываў родную гаворку, лічыўся ворагам цара. Так, нялёгка было тутэйшым, але, нягледзячы на гэта, да нашага часу усё ж такі дайшла творчасць такіх людзей, як Францішак Багушэвіч. Згадзіцеся, што гэта сапраўдны скарб, сапраўдная каштоўнасць дла нашчадкаў.
Можа менавіта гэты дзень стане стартам для таго, каб пачаць размаўляць па-беларуску? На нашай роднай мове, якую ўсе так чамусьці не ўспрымаюць і паступова пачынаюць забываць. Давайце будзем помніць нашу Радзіму, нашых культурных дзеячоў і нашу гаворку. Нататка пра Францішка Багушэвіча была б не поўнай, калі б у канцы не былі напісаныя такія словы, якія і да сённяшняга дня з’яўляюцца дэвізам неабыякавых людзей:

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі».

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *