Яўген Кавалёў — студэнт першага курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту, спецыяльнасць — «Мытная справа». Ён з тых нешматлікіх гамельчан, якія размаўляюць на беларускай мове. І таксама ён з тых, хто сутыкаецца з праблемай неўжывання мовы. Бо тое, што ў Мінску лічыцца нармальным, у адной з гомельскіх ВНУ выклікае здзіўленне і непрыязнасць, а многія выкладчыкі папросту не разумеюць беларускай мовы. Якое яно, беларускамоў’е па-гомельску?
-Чаму ты вырашыў перайсці на беларускую мову?
— Я цікавіцца мовай пачаў прыкладна ў 2012 годзе, калі мы ездзілі на Украіну, дзе рабілі сплаў по рацэ Чырвоны Данец: я і мая маці — беларусы, а астатнія былі ўкраінцы. І яны пачалі казаць, што ў беларусаў мовы ніякай няма, у нас гэта нешта сярэдняе паміж рускай і ўкраінскай мовамі. Я спачатку не звярнуў увагі, але ж калі вярнуўся дадому – падумаў ды вырашыў — чаму не? Ну і зразумеў: калі-небудзь пачну актыўна размаўляць. Па-крышачку вывучаў словы, потым пачаў выкарыстоўваць іх. Літаральна аднойчы праснуўся і вырашыў — сёння я буду размаўляць па-беларуску. Нажаль, у Гомеле амаль ніхто не выкарыстоўвае і нешмат хто разумее беларускую мову. Мабыць, з-за тога, што гістарычна наш горад у розныя перыяды належыў Расіі…
-Цяжка было пачынаць?
-Спачатку было цяжка: мазгі такія, што яны пачынаюць перакладаць, і толькі потым ты гаварыш. Але калі пачынаеш думаць па-беларуску — размаўляць ужо не складана. Потым я нават стварыў суполку ва «ЎКантакце», прысвечаную беларускай мове. Калі мы пачыналі, матэрыялу было шмат, мы добра працавалі — па некалькі пастоў за дзень. Зараз ужо цяжка прыдумаць нешта новае…
-Як аднесліся сябры да таго,што ты перайшоў на родную мову?
-Некаторыя сябры нават ня заўважылі (смяецца). Некаторыя былі супраць, гаварылі, што беларуская мова — дрэнная мова, я не звяртаў увагу на гэта, нават не адказваў ім.
-Былі якія-небудзь праблемы, звязаныя з выкарыстаннем мовы?
-Ва ўніверсітэце. Калі я прыйшоў, нам раздалі анкеты, якія трэба было запоўніць — мае захапленні, кім працуюць бацькі і гэтак далей. Я пачаў думаць, на якой мове запаўняць, і пазваў аднаго з настаўнікаў, каб спытаць. Пытанне маё было на беларускай мове. На мяне так паглядзелі — непрыемна было бачыць гэты погляд — і кінулі мне: «Заполняйте, чтоб НАМ было понятно». На парах немагчыма было адказваць па-беларуску, выкладчыкі адразу гаварылі: «Отвечай так, как я диктовал». Прасілі — я вымушаны быў выкарыстоўваць рускую мову, каб не сапсаваць адносіны з выкладчыкамі, якім я здаю іспыты. Куратар казала: «Мы поддерживаем деятелей власти. А как нам известно, власть мало что делает, чтобы национальный язык широко использовался, поэтому не могли бы вы говорить в университете только на русском?». Хутчэй за ўсё, я вымушаны гаварыць на рускай мове з-за палітычных поглядаў настаўнікаў. А магчыма, гэта таму, што мытнікі звязаны з урадам, які размаўляе па-руску, хоць у нас у краіне дзве дзяржаўных мовы.
— У чым яшчэ праяўляецца негатыў да беларускай мовы?
-На катэдрах, дзе вывучаюцца руская і беларуская мовы, нават тое, што вывучаецца по прадмету «Беларуская мова», напісана па-руску.
-Як БелДУТ адзначаў Дзень роднай мовы?
-Ніяк. У маём універсітэце родная мова — руская, таму там нават ніхто не ведаў аб гэтым дні. Калі б я не прыйшоў і не казаў — ніхто б нават не даведаўся. Атрымоўваецца, што, калі Беларусь адзначае Дзень роднай мовы, у нас пра яго нават не ведаюць…
Каця піша па-беларуску:) мімімі
Дажыліся: размаўляеш па-беларуску — «лох.змагар.оппозиционер.5колона»
Аксинович дурачок. мимими
А Павел всего имел в виду ,что Катя — россиянка
годно. только заголовок чуть сложноват, имхо
Зараз я Вам раскажу, якое яно беларускамоўе па-гомельску. Бо калі аўтар артыкула ставіла перад собою менавіта раскрыцце гэтай тэмы, яна мэту не дасягнула. Раскрываць балючую для шматлікіх беларусаў тэму двухмоўя неабходна шматаспектна і аб’ектыўна. Расказаць прыватную гісторыю знаемага значна прасцей, чым глыбока даследваць праблему. у Гомелі 7 ВНУ, чаму б Вам, Кацярына, не звязацца з гэтымі студэнтамі і не пацікавіцца іх меркаваннем на гэты конт? Гэты артыкул больш падобны на маніпуляцыю, чым на рэальнасць. І Выпраўце, калі ласка, памылкі. Прабачце. Калі б Вы ведалі беларускі правапіс, вы б іх не дапусцілі…
Отличная статья. Особенно расстроил тот факт, что преподаватели так критически относятся к мове.