Як студэнты журфака БДУ правялі канікулы паміж Швецыяй і Даніяй

Новости

Па праграме супрацоўніцтва Інстытута журналістыкі са шведскім Інстытутам павышэння кваліфікацыі журналістаў Fojo з 2 па 6 лютага дваццаць нашых студэнтаў наведалі Швецыю. Раскажам аб тым, што яны там рабілі, што бачылі і што карыснага для сябе адзначылі.DSC_04292 лютага

Тыдзень пачаўся з горада Кальмар, дзе нас засялілі ў жылы корпус Інстытута Fojo. Пасля мы паслухалі лекцыю кіраўніка Петэра Самерштэйна «Агляд шведскіх СМІ», наведалі рэгіянальную газету «Barometern».Барометр

 3 лютага

На гэты дзень была запланавана сустрэча з Ула Сігвардсонам, амбудсменам па справах прэсы ад шырокай грамадскасці (на яго ўскладаюцца функцыі кантролю захавання справядлівасці і інтарэсаў чытачоў – заўв. аўтара). Пабывалі на грамадскім радыё «Sveriges Radio P4». Пераехалі ў горад Мальмё, дзе засяліліся ў гатэль «Renaissance».амбудсменрадыё СП4

 4 лютага

У Мальмё мы гасцявалі ў рэгіянальнай штодзённай газеты «Sydsvenskan» і наведалі праграму «Твая вуліца» моладзевага радыё.судсвенскан

5 лютага

Паехалі на факультэт журналістыкі Лундскага ўніверсітэта, пазнаёміліся з навучальным працэсам і пагаварылі сам-насам са студэнтамі. Пазней наведалі шведскае нацыянальнае тэлебачанне «Sveriges Television».СВТТВ

 6 лютага

Дзень падвядзення вынікаў. Экскурсія па Мальмё.торсомы ишмуратова

 7 лютага

Ад’езд у Капенгаген – вольны дзень у сталіцы Даніі.

n92e4drwxXE

 Аляксандр ЛАПУЦЬКА, 3 курс:лунд

– Швецыя пакінула толькі добрыя ўражанні. Можна сказаць, што гэтага тыдня мне якраз не хапала для натхнення. Больш за ўсё запомніліся адкрытасць і прафесіяналізм шведскіх калегаў. Яны праводзілі з намі шмат часу, адказваючы на ўсе нашы пытанні без кроплі стомленасці ў вачах. Не магу сказаць, што іх журналістыка адназначна лепшая за нашу. Дзесьці мы саступаем, а дзесьці – яны.

DSC_0104 Яўген КАЗАРЦАЎ, 5 курс:

– Для мяне Швецыя – прасунутая краіна з сучаснымі поглядамі, асабліва ў пытаннях гендэрнай роўнасці, адносін да міграцыі, гамафобіі. І няхай было зразумела, што часам шведы трохі прыхарошваюць становішча спраў у сваёй краіне, але хто ж гэтага не робіць? Больш за ўсё запомнілася гутарка з амбудсменам: шведскія ўяўленні пра журналісцкую этыку адрозніваюцца ад нашых. І ўвогуле, з нашай сістэмай каштоўнасцяў цяжка разважаць такім жа чынам. Галоўнае адрозненне паміж нашай і шведскай журналістыкай я бачу ў тым, што ў нас усе хочуць проста свабоды, ім гэтая «свабода» мёдам памазаная. Пры гэтым многія ўвогуле не разумеюць, што такое адказнасць перад грамадствам і «сацыяльны заказ». А ў Швецыі гэтая адказнасць ёсць. Ну, і вольнасцей больш.

 Аляксей СУДНІКАЎ, 3 курс:

– Я не толькі атрымаў новыя веды, але яшчэ і пазнаў па-новаму людзей, з якімі ўжо некалькі гадоў вучуся разам. Больш за ўсё запомніліся шведскія рэдакцыі, утульныя і добра тэхнічна абсталяваныя. Таксама іх карпаратыўнасць і падыход да працы: напрыклад, калі журналіст не спраўляецца са сваім заданнем, у гэтым вінаваты рэдактар. Яшчэ таксама трэба адзначыць вёрстку іх газет.

 Валерыя ФАДЗЕЕВА, 4 курс:DSC_0538

– Вельмі ўдзячна нашаму ўніверсітэту за магчымасць наведаць Швецыю. Насычаная праграма дазволіла не толькі ўбачыць замежныя СМІ і болей даведацца пра іх, але і пазнаёміцца з багатай культурай скандынаўскіх краін. Усе гэтыя ўражанні вельмі натхнілі. Прыемна здзівіла чуласць шведскіх журналістаў. Яны да самай дробязі ўяўляюць сваю мэтавую аўдыторыю і імкнуцца задаволіць усе яе патрэбы.

 Юлія ІШМУРАТАВА, 4 курс:домик ишмуротова

– Даўно не было такога натхнення – гэта як паездка ў іншы свет. Самае класнае, што мы не проста наведвалі лекцыі, шпацыравалі па вуліцах гарадоў, але яшчэ і размаўлялі са шведамі. Наш куратар Петэр – фантастычны чалавек. За такі кароткі тэрмін ён змог натхніць і

нават змяніць вельмі многіх з нас. Прыемна, што ёсць такія людзі і мы маем магчымасць пасябраваць з імі. А калі казаць пра краіну, то ўразіла іх пачуццё прыгожага, жаданне ўсё зрабіць утульным і мілавідным. Дадому прывезла набор свечак: спрабую ў наш беларускі побыт дадаць крышачку шведскай атмасферы. Здзівіла іх адкрытасць. Адкрытасць ва ўсім. У напісанні матэрыялаў, ва ўладкаванні офісаў, у адносінах паміж людзьмі. Думаю, гэтага і не хапае нашым рэдакцыям.

 петер ишмуратоваТаццяна ЛЕМЯШЭЎСКАЯ, 5 курс:

– Швецыя ўразіла сваёй утульнасцю і камфортам як на працы, так і дома. Прасторныя і светлыя рэдакцыі з зонамі адпачынку, утульныя хаты, у вокнах якіх па вечарах гараць свечкі, строгія формы архітэктуры, у якіх адчуваеш стыль і вытанчанасць. Больш за ўсё запомніўся наш візіт у рэдакцыю газеты «Barometern»: першае знаёмства са шведскай журналістыкай пакінула моцнае ўражанне. А яшчэ сумесная вячэра з кіраўніком Петэрам. Было вельмі цікава бліжэй пазнаёміцца з яго сям’ёй. Запомнілася лекцыя амбудсмена, які адзначыў, што шведскія СМІ роўныя перад законам, але не роўныя перад этыкай. Закон дае табе права пісаць амаль пра ўсё, аднак этыка значна гэта абмяжоўвае.

ТЭКСТ: Алена ЛЯЎШЭНЯ, 3 курс



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *