Рэчы, якія мяне натхняюць

Абитуриент Наболело Разное

Источник фото: bibo.kz
Источник фото: bibo.kz

Мы часта гаворым аб натхненні, спрабуем знайсці яго ўсюды: у прыродзе, людзях, марах. Усімі сіламі мы спрабуем утрымаць яго і захаваць у сабе, але гэта не заўседы атрымліваецца.

Да мяне натхненне прыходзіць даволі часта. Раніцай я шукаю яго ў кубку гарачай кавы, а ўвечары яно прыходзіць да мяне падчас любавання заходам сонца.

Перад сняданкам я звычайна адкрываю інстаграм і гартаюленту навін. Мне падабаецца сачыць за жыццем паспяховых людзей, старацца раўняцца на іх.

Даволі часта я наведваю розныя выстаўкі. Такім чынам пашыраецца кругагляд, і тэм для размовы становіццабольш. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь мой любімы, а каля карціны “Няроўны шлюб” я магу стаяць вечна.

Яшчэ адной крыніцай майго натхнення з’яўляюцца падарожжа. Часам усе, што і трэба мне, — гэта невялікі заплечнік, карта і поўная воля. Я магу ў любы момант сарвацца з места і спрабаваць нешта новае.

Я вельмі люблю пераглядаць фатграфіі. Старыя, новыя — якія заўгодна. Усе яны захоўваюць у сабе памяць і тыя моманты, якія могуць перанесці мяне на дзень, месяц, год таму. Галоўнае — гэта правільна распараджацца імі і не патануць ва ўспамінах.

Што можа натхняць больш, чым кнігі? Вялікія, патрапаныя, ў старой вокладцы, яны пагружаюць мяне ў нешта таямнічае і нязведанае. Я магу цэлы дзень прападаць за чарговай кнігай, і мне гэта ніколі не надакучыць.

Я прапаную вам працягнуць гэты бясконцы спіс рэчаў, якія ніколі не перастануць нас здзіўляць і натхняць на многія-многія рэчы. Дак што натхняе вас?

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *