На мінулых выходных у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» адбылося традыцыйнае святкаванне Дня танкіста. Мерапрыемства зноўку адбылося пры падтрымцы беларускай кампаніі Wargaming, якая з’яўляецца сусветна вядомым распрацоўшчыкам ваенных відэагульняў. Дзякуючы дапамозе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь стваральнікі World of Tanks падарылі сапраўднае свята ўсім аматарам цяжкой ваеннай тэхнікі.
У цэнтры ўсяго мерапрыемства была рэканструіраваная мадэль савецкага танка КВ-1. З дапамогай каманды прафесійных рэстаўратараў Wargaming аднавіла машыну, прысвяціўшы гэты факт 75-годдзю подвіга Зіновія Калабанава. Старэйшы лейтэнант Калабанаў з засады падбіў 22 варожых танка падчас Ленінградскай стратэгічнай абароннай аперацыі. Што цікава, рэканструіраваны танк прыняў непасрэдны удзел у рэканструкцыі бою часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая мела месца на мерапрыемстве і прыцягнула ўвагу шматлікіх гледачоў.
Не абыйшлося і без традыцыйных інтэрактыўных забаўляльных зон. Наведвальнікі свята маглі пракаціцца на квадрацыклы, расфарбаваць сапраўдны танк. Аматары стралковай зброі мелі магчымасць пастраляць халастымі патронамі з кулямета, вінтоўкі і аўтамата Калашнікава.
Падрабязнасці глядзіце ў нашым фотарэпартажы.






















