Знiк без весткi

Кожны год мы з бацькамі едзем далёка  ў вёску на могілкі, каб наведаць сваіх продкаў, якія пахаваны там. Сярод магілак ёсць адна асаблівая. Там пахавана мая прапрабабуля, але з фотаздымку на помніку глядзяць два чалавекі. Калі мне было пяць гадоў, я спыталася:

-Хто гэты мужчына каля бабулі? І чаму  ў яго няма сваёй магілы?

Калдуноў Вiктар Пахомавiч (1908-1943)

І тады маміна бабуля пачала расказваць…

“Гэта быў цёплы летні дзянёк. Мой тата гуляў са мной і маёй малодшай сястрой, як раптам по радыё абвясцілі металiчным голасам, што пачылася вайна. Ён ні на хвіліну не задумаўся, ці трэба ісці абараняць Радзіму, бо за яго плячамі былі  ўжо дзве вайны( першая сусветная і фінская, на якой ён быў сур’ёзна паранены). Хутка былi складзены самыя неабходныя рэчы, i праз дзве гадзiны таты  ўжо не было дома, гэта была наша апошняя сустрэча з iм… Ён прайшоў амаль усю вайну, зрэдку прыходзiлi нейкiя вестки з фронту. А  ў канцы 1944 года мацi адтрымала паштоўку, у якой было напiсана, што наш татка знiк без вестки.

Скончылася вайна, пачалося мiрнае жыццё, а мы так i не ведалi, што здарылася з нашым татам. I толькi калi я стала дарослай, мне  ўдалося адшукаць чалавека, якi нешта ведаў пра яго лёс. Я даведалася, што выконваючы нейкую ваенную аперацыю, дванадцаць чалавек трапiлi  ў палон. Праз некаторы час быў арганiзаваны пабег, але ж выбрацца з палону  ўдалося толькi аднаму. Гэта быў той самы мужчына, з якiм я размаўляла… Астатнiя – хто  ў багне патануў, каго нямецкiя аўчаркi загрызлi. Сярод iх быў i наш тата.

Вось таму, калi мацi памерла, мы вырашылi, што хоць i няма тут бацькавага праху, гэта будзе i яго магiла”.

З таго часу я ведаю, хто гэты мужчына каля прапрабабулi. Кожны раз, калi мы наведываемся  ў вёску на могiлкi, я абявязкова прыважу яму асобны букецiк кветак, каб ён ведаў, што мы яго не забылi i нiколi не забудзем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *