Падтрымка медыкаў у Беларусі

Важное

З моманту з’яўлення першых звестак аб успышцы Covid-19 у кітайскай правінцыі Ухань гэты новы від каронавіруса стаў актуальнай тэмай для СМІ ўсяго свету. Кожную хвіліну ў інтэрнэце публікуюць навіны пра колькасць захварэўшых у той ці іншай краіне, газеты і часопісы штотыднёва састаўляюць графікі распаўсюджвання віруса, а радыё і тэлевізар актыўна заклікаюць насельніцтва заставацца дома: толькі так можна перашкодзіць пашырэнню пандэміі. Аднак нам усё роўна прыходзіцца бываць у людных грамадскіх месцах. У такіх выпадках пажадана трымаць пры сабе маску і антысептык.

https://www.pexels.com/ru-ru/

Толькі нягледзячы на ўсе магчымыя сродкі абароны, колькасць хворых на каронавірус працягвае расці, асабліва сярод дактароў.
Сёння, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і ў свеце, прафесія ўрача стала яшчэ больш цяжкай і небяспечнай. Яны займаюцца лячэннем каронавірусных хворых і тым самым падвяргаюць пагрозе асабістае здароўе і здароўе сваёй сям’і, а гэта дастойна павагі.

https://www.pexels.com/ru-ru/

Сваю падтрымку медыкам беларусы аказваюць хто як можа. Каб падбадзёрыць дактароў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр і санітараў, па ініцыятыве шоу-праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!” была запушчана акцыя. Умовы для ўдзелу зусім простыя: трэба выказаць цёплыя словы падзякі (гэта можа быць верш, песня ці проста відэазварот) і размясціць на любой інтэрнэт-пляцоўцы з хэштэгам #дзякуйдоктар.
Уладзімір Пунчанка, ваенны пенсіянер родам з Магілёўшчыны, першы адгукнуўся на праект шоу і прысвяціў сваю песню медыкам. У выніку яго падтрымала вялікая колькасць неабыякавых беларусаў.
Не засталася ў старонцы і беларуская армія, а іменна 38-я дэсантна-штурмавая брыгада, якая прыняла ўдзел у праекце ютуб-канала Василий Васильевич #ВАСЬКАПИЛОТ. Атрымалася вельмі моцнае відэа https://youtu.be/gZW5mkQA_CA.
Супрацоўнікі міліцыі таксама падтрымалі медыкаў. Для гэтага МУС Беларусі арганізавала дабрачынную акцыю «Милиция врачам».
Улада аказвае ўрачам матэрыяльную падтрымку, забяспечвае бальніцы неабходнай спецвопраткай і абсталяваннем. Немалаважны ўклад у гэту справу робяць і грамадскія арганізацыі. Напрыклад, у Мінску знаходзіцца майстэрня-клуб тэхнічнай творчасці — Hackerspace. У рамках свайго праекта пад хэштэгам #помощьдоктору ўдзельнікі клуба вырабляюць сродкі індывідуальнай абароны: маскі, шчыткі для твару, камбінезоны і інш. Яны робяць бяспечнай працу доктара і заклікаюць далучыцца ўсіх жадаючых тут https://youtu.be/2LZVhPvT-SA.
“Приюти героя” — адна з самых значных, на мой погляд, акцыя для падтрымкі медыцынскіх работнікаў. Яе ініцыятар, Ганна Кулакова, узяла прыклад з партугальскай медсястры, якая ізалявалася ад сваіх родных дзеля іх жа бяспекі. Так узнікла ідэя дапамагаць беларускім медыкам з пошукам асобнага жылля праз тэлеграм-канал https://t.me/DrHeroBelarus.
Да руху ў падтрымку ахоўнікаў здароўя таксама далучыліся як крупныя (“Пиццбург”, “МакДональдс”, KFC), так і мелкія сеткі кафэ і рэстаранаў. Кожны дзень яны частуюць нашых дактароў гарачымі абедамі нават з дастаўкай. Вельмі арыгінальнай мне здаецца ідэя рэстарана японскай кухні “Суши Вёсла”, які прапануе ўсім медработнікам і фармацэўтам скідку 55% ноччу і 36,6% — днём. Акцыя так і называецца: “Стабільна 36,6!”.
Цікава, праўда?
Усе гэтыя аб’яднанні і арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, валанцёры і прадстаўнікі розных прафесій згуртаваліся дзеля адной мэты — аблегчыць цяжкую працу доктара пры ўмовах пандэміі. Далучайся да іх і ты!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *