Мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг» — гэта месца, дзе падчас вайны размяшчаўся дзіцячы канцлагер. Знаходзіцца мемарыяльны комплекс у жлобінскім раёне, вёска так и называецца «Чырвоны бераг» . Людзі кажуць,что «Чырвоны бераг» — гэта «дзіцячы Хатынь». Гэта месца на самай справе страшнае,таму што гэта быў не проста канцлагер , а гэта быў спецыяльны пункт збору крыві ў маленькіх дзяцей. Трэба толькі задумацца : донарскі канцлагер! У малых дзяцей да апошняй кроплі забіралі кроў для параненых нямецкіх салдат. Удумайцеся ,да апошняй кроплі ! Гэта страшна нават слухаць, а дзеці перажывалі ўсё гэта на сабе . Пасля таго ,як крыві ў дзяцей зусім не заставалася ,то іх проста везлі і спальвалі . Вось так проста спальвалі. Гэта было пекла, інакш не назавеш.
Я памятаю, што калі мне было каля 12 гадоў, я наведала гэты мемарыяльны комплекс. Трапляючы на тэрыторыю гэтага комплексу, з першых крокаў адчуваецца жудасная атмасфера тых падзей. Нягледзячы тады на свой узрост, тая экскурсія, якую нам правялі , мяне вельмі ўразіла. Я яшчэ доўга пракручвала ў галаве інфармацыю аб тых жудасных падзеях ,якія адбываліся ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва мне запомнілася пісьмо адной дзяўчынкі ,Каці Сусанінай. Дзяўчынка пісала свайму бацьку аб тым ,што яна больш не можа жыць, працуючы на немцаў . У сваім пісьме Каця казала ,што яна жыве ў нечалавечых ўмовах . Яе не пускалі ў пакоі , яна жыла ў хляве з свіннямі, харчавалася разам з імі з аднаго карыта.
Такую жахлівую гісторыю не маглі пакінуць ў баку. Менавіта пагэтаму ў «Чырвоным беразе » вырашылі ўсталяваць помнік ,каб людзі бачылі, якія выпрабаванні прыйшлося перажыць маленькім дзецям.
Праходзячы па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу можна заўважыць караблик . Але гэта не проста караблік — гэта ўвасабленне тысяч маленькіх асоб ,якія так і не пабачылі мірнае неба на сваёй галавой… Вясна 1943год… Назаўсёды.