Знаменитый ансамбль «Цешча»

Новости

В агрогородке Ратомка в Доме Культуры когда-то зародился ансамбль «Цешча», который изначально был маленьким и неизвестным, но благодаря стараниям и упорности  коллектива теперь выступает и на сценах, и в фильмах снимается. О зарождении и творческом пути ансамбля мне согласился рассказать руководитель «Цешчы»− Рябычин Николай Михайлович.

Скажите пожалуйста, когда и как зародился ансамбль?

Ансамбль «Цешча» з’явіўся ў далёкія 90-я годы. 26 год назад. І з’явіўся ён зусім і выпадкова, і невыпадкова. У клубе не было такой адзінкі як фальклорны калектыў, і дзве жанчыны захацелі спяваць. Яны сабраліся, прыйшлі у клуб, а ў клубе тады працаваў Валерый Кусцінскі, ён быў мастацкім кіраўніком, насіў з сабой гітару і бубен. І калі жанчыны зайшлі да яго ў клуб, ён з радасцю іх прыняў. І яны сталі спяваць. Потым к гэтым жанчынам прымкнула яшчэ адна, і іх стала ўжо трое. Потым чатыры, потым пяць жанчын, шэсць, сем. Пасля гэтага арганізаваўся такі калектыў. Не трыо, не квартэт, а калектыў ўжо. І ў гэты час якраз прыйшоў працаваць у клуб я. А як я прыйшоў працаваць? Я працаваў акторам у тэатре Рэспубліканскай драматургіі. І мне вельмі хацелася пабудаваць тут дом у Ратамцы, но так як зямлю не давалі проста так і нават не прадавалі(можа,я б і купіў), але я зразумеў, што можна тут знайсці працу, падобную да культуры,і я атрымаю нейкі кавалак зямлі. Так мне сказалі ў Ждановічскім ВыканКаме, у районным ВыканКаме таксама. І я сюды, у клуб, умацаваўся на паўстаўцы, працаваў мастацкім кіраўніком лялечнага драматычнага тэатра. Канешне, я пазнаёміўся тут з «Цешчай», якая ўжо мела статус калектыву, Валерый Кусцінскі сам назваў яе, і калі я зразумеў, што тут можа быць цікава, прыйшоў яшчэ са школы Анатолій Тадэушавіч, баяніст, то мы ўжо не толькі пад бубен і пад гітару пелі, але і пад баян.

З цягам часу  мы сталі ўспамінаць песні матуль, бабуль, я сваіх дзетак, удзельнікаў лялечнага тэатру, стаў зацикаўліваць, каб яны таксама прымалі ўдзел. Я папрасіў, каб яны вывучылі песні, якія спяваў наш ансамбль, а сам стаў нешта пісаць. Я не пісьменнік і не драматург, але нешта пісаў аб тым, што мы робім, дзе мы робім, як жывем, і ў мяне нешта атрымоўвалася. Але ўсе гэтыя думкі трэба было ў кучу сабраць, тады я папрасіў Івана Іванавіча Чэркаса( гэта загадчык літаратурнай часткі нашай беларускай драматургіі) сабраць усё ж такі ў кучу гэтыя думкі. Так з’явіліся першыя праграмы:»Вясенні жарт»,»Прыгоды Ажгерэя»,»Хрэсьбіны». З кожнай праграмы мы пыталіся выцягнуць жарт, каб акрамя песен было яшчэ і нешта смешнае. Усе гэтыя праграмы нам пісаў Іван Іванавіч Чэркас, за што мы яму вельмі ўдзячны. Потым я нешта спрабаваў сам пісаць, калі быў на гастролях па Расіі, па странах СССР. Дзе я толькі ні быў: у гарадах Прыбалтыкі, у гарадах цэнтральная Расіі, на ўсходзе. Аднойчы я папаў у горад Парыж у Арэнбургскай вобласці, прыслаў матулі хустачку. Яна не дачытала, што гэты Парыж быў у Арэнбургскай вобласці, пастукала ў сценку сваёй суседцы Лідкі, сказала: «Гэтую хустку трэба замачыць, бо мой сын прыслаў хустку з самаго Парыжу». Ну і калі яны ўжо па чарцы выпілі, усё добра, прыехаў я дамоў, яна кажа: «Мікола, ну, малаток, ты і ў Парыжы ўжо пабываў»! Я кажу, што там адныя стэпі, калючка вярблюджая, не прыгожа там, але нічога, людзі добрыя. Яна:»Як»? Я ўсё растлумачыў, пасмяяліся. Так выйшла праграма «О Парыж мой, Парыж!», якую напісаў я за адну ноч. Яна да гэтага часу ідзе на пляцоўках не толькі Беларусі, але і другіх краін. Мы маем вялікі багаж праграм, ў нас іх шаснаццаць, пералічваць іх ўсе вельмі складана.

А сколько времени вы проводите на репетициях?

Ну, у сілу таго, што «Цешчы» занятыя, да і абнавіўся састаў, усе жанчыны новыя, акрамя адной, Алы Іванаўны, а шэсць дзяўчат, якія раней спявалі, даўно ўжо на пенсіі, зараз дзяўчат не сем, а дзевяць, у нас ёсць асобныя дні, калі дзяўчаты могуць прыходзіць, спяваць. Але кожны чацвер у шэсць часоў вечара ўвесь калектыў абавязан прыходзіць на рэпетыцыі. Можам праводзіць многа часу на гастролях. За плячыма «Цешчы» мінімум 30 перадач на тэлебачанні. СТВ, сталічнае тэлебачанне, ОНТ, першы, другі, трэці канал, дзн ансамбль віншаваў краіну з Раством Хрыстовым, з Калядкамі, з Масленіцай. 

Я знаю, что вы снимались в фильмах, сериалах, в «Сватах», например, а какие ещё такие проекты были?

Ну, калі асабіста пра мяне, то я маю вялікі багаж фільмаў за плячыма, у мяне іх каля 120, маленькія і вялікія ролі, паціху ўцянуў у гэтую справу і «Цешчу», я іх разрэкламаваў. Сказаў, што ёсць такі калектыў, які можа з першага закліку прыехаць, не трэба думаць ні пра касцюмы, ні пра песні. Мы зняліся ў 11 розных студыях. 

«Я шчаслівы чалавек, бо якому калектыву пашчасціла столькі паўсюль здымацца?»

Рабычын Мікалай Міхайлавіч

Ёсць вопыт працы і ў кліпах. 

А есть ведь периоды, когда никуда не зовут, тогда вы просто для себя репетируете?

Канешне, працы многа, успамінаем старыя праграмы, думаем над новымі. У чацвер вечарам прыходзяць усе, а ў астатнія дні як атрымоўваецца ў нашых жанчын.

Скажите, вам не хотелось всё это бросить и сменить род деятельности?

Мне асабіста? Не, такога жадання не было, я працаваў у тэатры акторам, рэпетыцыі з ансамблем мне дапамагалі. Мне не трэба было спецыяльна прыязджаць на распеўкі, для таго, каб размяць цела, пластыкай займацца не трэба было, рэжысёры мяне асвабаждалі ад гэтага. Часта было, што я з рэпетыцый ляцеў на вячэрні спектакль, так што не было думкі калектыў кінуць. 

Как вы думаете, что лучше: заниматься любимым делом за гроши или зарабатывать много делом, которое не по душе?

Вельмі складана жыць, калі любімая праца не прыносіць грошы, гэта вельмі цяжка. Але чалавеку прыходзіцца выбіраць. Я пра прафесію акторскую. Заробкі невялікія, акторы ў 11 утра на рэпетыцыях, у 18 вечара − на грыме, у 19 часоў − на сцэне. І канешне, складана. Але калі пра мяне, то я сумеў у жыцці і іграць у тэатре, і зарабляць грошы. Чаму? Таму што па сённяшні дзень я маю свой тэатр(лялечна-драматычны), так што ёсць магчымасць зарабляць грошы. 

А если вам бы пришлось сменить профессию, в чём бы хотели попробовать себя?

У другім класе я напісаў у сшытку:

«Я хачу быць клоВунам».

Літара «В» запомнілася мне на ўсё жыццё. Я так адкажу на ваша пытанне: я б памяняў гэту прафесію толькі на клоўна, таму што быць клоўнам − гэта па-чэснаму. Не кожнаму гэта дано. Але тое, чым я займаюсь − гэта палітра клоўнскай прафесіі, бо калі клоўн усё можа, то я імкнуся да гэтага таксама.

 

Вялікі дзякуй за інтэрв’ю, Мікалай Міхайлавіч!

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *