Амерыканец на працы ў Мінску. Як і чаму — у нашым матэрыяле

Новости

Чалавек заўсёды імкнецца да лепшага. Мы заўсёды жадаем нешта змяніць: уехаць у другую краіну, уладкавацца на іншую працу, дабіцца поспеху і жыць жыццём мары. Але вельмі часта здараецца так, што за сваімі бясконцымі марамі мы не бачым реальных магчымасцей у сваім асяроддзі. Але іх бачаць тыя, у каго вока яшчэ не так замылена.

Мой суразмоўнік, амерыканец Ганэр Хардзі, зараз працуе ў беларускім прадстаўніцтве Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. (ЕБРР) Яго прафісійны шлях пачынаўся ў каледжы Баррэтта Хонарса (Універсітэта штата Арызона), дзе малады чалавек атрымаў два дыплома з адзнакай: бакалаўра эканамічных навук і бакалаўра ў вобласці сусветнай палітыкі. Адразу пасля гэтага Ганэр паступіў у Магістратуру па эканоміцы і фінансах Маскоўскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта. У гэтым інтэрв’ю малады чалавек расказаў пра тое, як апынуўся ў Беларусі, якія яго ўражанні ад нашай краіны, што ўваходзіць у службовыя абавязкі і меркаванне аб тым, як у нашай краіне ідуць справы з бізнесам.

— Паездка ў Беларусь — гэта твой выбар, ці хтосьці прапанаваў табе гэту ідею?

— Часткова гэта быў мой выбар, а часткова — прапанова. Падчас вучобы ў Расіі адкрылася вакансія ў беларускім прадстаўніцтве ЕБРР, і мне прапанавалі падаць заяўку. Пасля некаторага часу абдумвання, я вырашыў, што праца ў  зусім іншай частцы свету будзе цікавым вопытам. Асабліва для такіх як я, не знаёмых са спецыфікай эканомікі у гэтым рэгіёне.  З таго часу і пачалась даволі захапляльная прыгода, якая працягваецца і зараз.

— Калі табе прапанавалі працу ў Беларусі, ты ведаў, што такая страна існуе?

— І так, і не. Да паступлення ў МДУ я сустракаў толькі аднаго беларуса, і гэта было падчас падарожжа ў Еўропу, а менавіта ў Вене. І калі б ты спытала мяне некалькі гадоў таму, я б, напэўна, падумаў, што гэта назва горада ў Расіі. Але, правеўшы год у гэтай краіне, я даволі добра пазнаёміўся з геаграфіей і геапалітыкай рэгіёну, таму я думаю, што зараз не памыліўся бы ў сваім адказе.

 

 

— Чым ты займаешся ў беларускім прадстаўніцтве Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця?

— У цяперашні час я праходжу гадавую праграму стажыроўкі для аналітыкаў, дзе я, ў першую чаргу, дапамагаю камандзе па карпаратыўнаму банкінгу аналізаваць патэнцыяльных кліентаў і прымаць рашэнне па выдачам інвестыцый.

— Як ты думаеш: развіццю бізнесу ў Беларусі ў большай ступені спрыяюць дзеянні такіх арганізацый, як ЕБРР, або дзейнасць дзяржаўных органаў і кіраўніцкія рашэнні, накіраваныя на развіццё малога бізнэсу?

— Гэта добрае пытанне. Я думаю, што абодва спрыянні неабходныя. Такія арганізацыі, як наша (банкі развіцця і міжнародныя фінансавыя інстытуты (МФІ)) безумоўна, гуляюць вялікую ролю ў прыцягненні замежнага капіталу і стварэнні магчымасцяў для росту і пашырэння мясцовага бізнесу. Але часта нарматыўныя акты могуць ўплываць на тое, наколькі хутка і паспяхова мясцовая кампанія можа працаваць. А таксама і на тое, наколькі добра можам працаваць і мы (ЕБРР). Добрым прыкладам з’яўляецца нядаўні праект, які быў рэалізаваны ў сакавіку. Мы змаглі прафінансаваць мясцовы бізнес, каб адкрыць новую вытворчую пляцоўку. Частка праекта была заснавана на паспяховым пераходзе кампаніі ў эканамічную зону Індустряальнага парку “Вялікі камень”. Праекты, падобныя вышэйназванаму, патрабуюць ад урада стварэння спрыяльных умоў і стымулаў (напрклад, прыцягнення банкаў развіцця і МФІ) для прадастаўлення капіталу, якія могуць ім скарыстацца. Я думаю, што гэта залог поспеху развіцця бізнеса ў Беларусі.

— Якім крытэрыям павінен адпавядаць бізнес, каб вы пачалі яго фінансаваць? Ці працавалі в з паспяховымі арганізацыямі, якія размешчаны ў невялікіх гарадах, пасёлках або нават вёсках?

— Трэба сказаць, што я не вельмі шмат часу працую ў Беларусі, але канешне я заўважыў пэўныя тэндэнцыі. Крытэрыямі з’яўляюцца моцныя фінансавыя паказчыкі прыбытковасці, кампетэнтнае кіраўніцтва, станоўчая дынаміка працы з падобнымі арганізацыямі ў адпаведнай галіне. Ключ у тым, каб нашы ўзаемаадносіны з кліентам былі празрыстымі і прафесійнымі. Рэгіянальныя праекты і паспяховыя арганізацыі у невялікіх гарадах існуюць, асабліва ў сферы інфраструктуры. Напрыклад, праекты ачысткі сцёкавых вод, дарожныя праекты, рамонт і г.д.). У ЕБРР ёсць спецыялісты, якія абслугоўваюць кліентаў малога і сярэдняга бізнесу. Але гэта не мая вобласць працы. Мы з камандай, перш за ўсё, дапамагаем буйным карпаратыўным кампаніям.  

— Ці лічышь ты Беларусь перспектыўнай краінай для вядзення бізнесу?

— Я думаю, што Беларусь не простая краіна для вядзення бізнэсу (асабліва ў цяперашнім эканамічным цыкле). Мабыць, людзі лічаць, што тут жорсткія ўмовы.  Але гэта не азначае, што магчымасці зусім не існуюць. Вы можаце лічыць мяне аптымістам, але, на маю думку, магчымасці бываюць розныя, некаторыя проста патрабуюць больш творчых намаганняў.

Ці з’яўляецца Беларусь перспектыўнай краінай для развіцця такіх кампаній, як ЕБРР?

— Напэўна так, але гэты працэс зусім не лёгкі. Такія кампаніі, як ЕБРР, не баяцца палітычнай рызыкі і шукаюць краіны, якія маглі б карысна выкарыстоўваць фінансавую дапамогу. На мой погляд, гэта тое, што робіць гэткія арганізаціі унікальнымі. Недахопам Беларусі з гэтага боку з’яўляецца параўнальна невялікі рынак, дзе занадта мала буйных кампаній для працы. Хоць у нас ёсць салідны спіс праектаў, але патрэбны намаганні, каб знайсці вельмі добрыя прапановы, з якімі выгадна працаваць.

— Як доўга ты плануеш заставацца ў Беларусі? Цябе падабаецца тут? Ці ты хацеў бы застацца, або жадаеш працаваць у іншай краіне?

— Я планую працягваць працаваць у Беларусі да жніўня, і тады я вярнуся ў Маскву, каб завяршыць вучобу і атрымаць ступень магістра. Я сапраўды атрымліваю асалоду ад свайго знаходжання тут, у Мінску. І, хоць некаторыя могуць палічыць яго занадта маленькім, на мой погляд, гэта зручна і ўтульна. Ты павінна разумець, што для замежнікаў ўсё наваколле выглядае трохі цікавей. Харчаванне дранікамі ў першы раз нашмат весялей, чым у соты! Я хацеў бы даследаваць яшчэ шмат чаго, у тым ліку мясцовыя вёскі, пра якія так шмат чую. Але ў мяне ёсць кар’ера і жаданне развівацца, а для замежніка ў Беларусі гэта можа быць складана. Таму я думаю, што ў выніку буду працаваць у іншай краіне. Але я ўпэўнены, што многім было б камфортна жыць тут, у Беларусі.

Напрыканцы я б хацела сказаць, што ніхто з нас не ведае, як складзецца жыццё. Марыць – гэта заўсёды добра, але трэба не забываць жыць сённяшнім днём. Аглядзіцеся навокал, беларусы! Можа, праца вашай мары негдзе зусім побач, а не за трыдзевяць зямель?

Паліна ПРАКАПЕНЯ, студэнтка III курса Факультэта журналістыкі БДУ.

Фота з асабістага архіву суразмоўніка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *