Усе ведаюць, што наша краіна багатая на замкі і палацы, якія па сваёй прыгажосці не саступаюць замежным. Многія з іх адкрыты для наведвання, каб кожны жадаючы мог прасякнуцца атмасферай тых часоў, калі ўнутры яшчэ кіпела жыццё. Гэта усё надзвычай цікава, але не толькі велічнымі палацамі можа зацікавіць турыстаў Беларусь.
У некалькіх хвілінах язды ад Навагрудка знаходзіцца адзіная у краіне фэнтэзі-сядзіба “Літоўка”. Яе стваральнік, Сяргей Коваль, быў чалавекам з добра развітай фантазіяй. Ён не саромеўся ўладжваць грошы у будаўніцтва містычнай сядзібы. Я гавару ў мінулым часе, таму што 1 студзеня 2019 года яго знайшлі мёртвым ва ўласнай кватэры. Пры яго жыцці ў сядзібу пускалі ўсіх жадаючых, нярэдка з двара чуліся галасы наведвальнікаў і гучная музыка. Але пасля смерці наведвання была вырашана спыніць на некаторы час з-за шматлікіх скаргаў беларусаў, якія ўбачылі дэманічныя пасылы ў малюнках на сценах ды ў розных фігурах.
Самымі спрэчнымі часткамі “Літоўкі” сталі яе спальні. Адна з іх сапраўды выглядае страшэнна. Мне таксама зрабілася не па сабе, калі я ўпершыню зайшла туды. Пры ўваходзе адразу ж заўважаеш нешта, якое звісае са столі, з іншага боку, са сцяны, якая нагадвае крывавае месіва, нібыта вылазіць шэры твар некай пачвары. Ужо з першых крокаў робіцца страшна, але я вырашыла зайсці далей, бо вельмі ўжо цікава разгледзець усё. Пасярэдзіне пакоя стаіць вялікі двухспальны ложак, а над ім, божа ж мой, навісае жанчына, якая нібы збегла з начных жахаў: белае падранае адзенне, мёртвыя вочы… Ложак абсталяваны рамянямі, якія дазваляюць моцна зафіксаваць чалавека на ёй. Асабліва ўражлвыя людзі яшчэ доўга будуць уздрыгваць ад успамінаў аб гэтай спальне.
Дргуая спальня, у якой мне не давялось пабываць пад час наведвання сядзібы, па словах відаводчцаў таксама выглядае даволі спецыфічна і трошачкі жахліва для непадрыхтаванага чалавека. Гавораць, што яна ўся аформлена ў чырвоным колеры, па сярэдзіне, як і ў першай спальне, стаіць вялікі ложак, так сама можна ўбачыць розныя прадметы для сэксуальных уцех (кайданкі, плёткі). Больш расказаць проста не магу, бо сваіма вачыма нічога не бычала.
Усё навокал сядзібы здаецца дзівакаватым: Дух лесу, статуя чалавека з планетай у руках, якого душыць жаба… Вельмі доўга можна блукаць па двары і разглядаць экспанаты. Кожны прадмет, кожная дэталь мае свой сэнс і гісторыю стварэння. На жаль, побач не будзе экскурсавода, які расказвае пра ўсё на шляху. Забудзьцеся пра гэта. Прасцей звярнуцца да Вікіпедыі. Работнікі, мякка кажучы, не гараць жаданнем размаўляць з наведвальнікамі. Але гэтая дробязь не павінна хваляваць вас і псаваць атмасферу ад паездкі.
Усе скульптуры і малюнкі выкананы настолькі рэалістычна, што немагчыма прайсці міма не скалануўшыся. У кожнага свае думкі наконт фэнтазі-сядзібы. Адны лічаць лепшым рашэннем аб’ехаць бокам гэтае “проклятае” месца і больш ніколі пра яго не ўспамінаць, а іншыя наадварот жадаюць пабываць там.
Зараз сядзіба пад Навагрудкам зноў прымае гасцей (уваход платны), таму тыя, хто збіраецца падарожнічаць па Беларусі, абавязкова павінны наведаць яе і зрабіць свае высновы.
очень интересная статья, спасибо за автору за такой рассказ!!
👍🏻👍🏻👍🏻
очень интересно! спасибо
Дзякуй вялікі за матэрыял! Я не ведаў пра такое местэчка і тое, што ўсё гэта ў нашай краіне. Добры падыход да выказвання думкі, цівыя фотаздымкі. Цяпер жадаю туды паехаць. Будзем чакаць ад вас яшчэ шмат цікавых прац на гэтым партале)