Карыснае цікава!

Новости

 

   Працаваць настаўнікам  цікава, але вучыцца на яго яшчэ цікавей! Здаецца, што ні адзін студэнт Беларусі не правёў свае канікулы так, як гэта зрабілі студэнты БДПУ. Самыя разумныя, актыўныя і крэатыўныя па традыцыі  накіраваліся ў “Зорны паход”.

    “Зорны паход” – гэта традыцыя педагагічнага ўніверсітэта. У гэтым годзе ён праводзіцца ажно ў 57 раз. Галоўная мэта мерапрыемства – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. У гэтым годзе студэнты і педагогі наведалі Барысаўскі, Дзяржынскі, Крупскі, Мядзельскі, Слуцкі, Стаўбцоўскі, а таксама Івацэвічскі і Светлагорскі раёны. Актывісты выступілі з канцэртнымі праграмамі, правялі прафарыентацыйныя сустрэчы з вучнямі школ, таксама ўшанавалі памяць загінуўшых падчас вайны: усклалі кветкі да помнікаў, арганізавалі сустрэчы з ветэранамі, што сімвалічна, бо гэты год у Беларусі, прысвечаны гістарычнай памяці.     Што было самым цікавым у час паходу? Як стаць удзельнікам гэтага мерапрыемства? Якія ўражанні яно аставіла пасля сябе? Пра гэта і многае іншае расказалі ўдзельнікі 57 “Зорнага паходу”:

 

 

Бажэна Лапко, студэнтка 1 курса факультэт “Пачатковая адукацыя”, атрад “Авангард” .

«На адным з мерапрыемстваў ва ўніверсітэце да мяне падышла намеснік дэкана Ірына Аляксандраўна і спытала: «Ці не хацела б ты  паўдзельнічаць у Зорным паходзе?». Я, вядома, адказала, што мне гэта цікава. Потым прайшла субясэдаванне  і стала часткай каманды! На гэты раз мы наведалі школы і памятныя мясціны Крупскага раёна. Больш за ўсё мне спадабалася, як мы размаўлялі з гасцямі з Узбекістана, рыхтаваліся да канцэртаў, бегалі пераапранацца. Нас сустрэлі з усёй шчырасцю! У адной са школ нават распалілі вогнішча, прыгатавалі салдацкую кашу і запрасілі пакатацца на санках! Мы, канешне, згадзіліся. У цэлым, «Зорны паход» – гэта незабыўныя эмоцыі, уражанні і карысць! Я хачу стаць яго часткай яшчэ не раз!»

 

 

Аляксандр Гарох, 3 курс факультэт “Прыродазнаўзнаўства”, атрад “Полымя душы”

«Я ўдзельнічаю не ў першы раз, бо лічу, што “Зорны паход” прыносіць вялікую  карысць. Па-першае, ён нагадвае сучаснаму пакаленню пра цяжкае мінулае нашай краіны, так як  праходзіць у месцах ваеннай і працоўнай славы. Па- другое, “Зорны паход” – гэта магчымасць для нашага ўніверсітэта правесці прафарыентацыю ў школах, расказаць вучням пра тое, якая цікавая і карысная прафесія педагога. У гэты раз мы з атрадам наведалі значныя месцы Мядзельскага  раёна: помнік і магіла Максіма Танка, месца массавага пахавання яўрэяў; пасябравалі з прадстаўнікамі з Расіі. Мы знайшлі новыя знаёмствы, атрымалі пазітыўныя ўражанні! Я магу з упэўненасцю сказаць, што  «Зорны паход» збліжае!»  

 

 

 

Наталья Ладзік, 3 курс  “Філалагічны факультэт”, атрад “Максімавы нашчадкі”

“Зорны паход” – гэта выдатная магчымасць праявіць сябе, развіць свае камунікацыйныя здольнасці, раскрыць творчы патэнцыял, захаваць вельмі трапяткія ўспаміны пра студэнцкія гады. Для мяне гэта  вельмі важная місія і сур’ёзны праект. “Зорны паход” даў мне магчымасць развіць сябе ў якасці педагога, дапамагчы школьнікам выбраць правільны  жыццёвы шлях. Я з’яўлялася не толькі ўдзельнікам, а і прэсс-сакратаром, таму атрымала яяшчэ болей цікавых уражанняў і пазітыўных эмоцый. У гэты раз мой атрад наведаў Стаўбцоўскі раён, дзе мы ўсклалі кветкі на магілы загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, наведалі школы раёна і музеі Якуба Коласа. “Зорны  паход” – гэта магчымасць, а я рада, што не ўпусціла яе!»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *