З 2021 года Беларусь святкуе «Дзень народнага адзінства», які праходзіць сямнаццатага верасня. Адказваючы на пытанне «Што для мяне Радзіма?», я вырашыла прысвяціць сваёй Бацькаўшчыне верш.
З чаго пачынаецца Радзіма?
Радзіма пачынаецца з пралесак
Маіх лясоў маёй краіны.
Радзіма пачынаецца з узлескаў,
Лясоў, палёў і кветак разам з імі.
Радзіма пачынаецца з дарогі,
Што нас вядзе дахаты, да бабулі,
Да землякоў і да сяброў.
Радзіма пачынаецца з усмешкі
Маіх бацькоў і маіх сяброў.
Радзіма пачынаецца з дзяцінства…
Радзіма пачынаецца з вытокаў:
Гісторыі народа і герояў.
Загінуўшых за шчасце і за волю
Сваёй краіны — нашай Беларусі.
Няхай заўжды жыве мая краіна,
Жыве ў шчасці, міры і каханні.
Ульяна Сцепанчук