Чаму я хачу стаць журналістам?

Новости

Кожны з нас хоць раз задумваўся, кім ён жадае стаць у будучыні. Нехта задумваецца перад самым заканчэннем школы, нехта ў пачатковых класах. Мае ідэі не ведалі межаў. Я хацела быць стаматолагам, поварам, настаўнікам. Але з асноўным выбарам працы я вызначылася да 9 класа. Гэта была журналістыка. Гэтая дзейнасць падыходзіць мне больш за ўсё, бо я па тэмпераменце халерык. Я заўсёды энергічная і таварыская. Я ўпэўненая ў тым, што гэтыя якасці павінны суправаджаць журналіста заўсёды.
Разбяром, хто такі журналіст і чым ён займаецца. Мы жывем у неспакойны час, і вакол нас адбываецца мноства падзей: ад палітычных да жывёльнага свету. Асабліва прыхіляюся перад складанасцю і важнасцю вайсковых журналістаў, якія перадаюць нам інфармацыю з розных гарачых кропках свету. Пазней інфармацыя апрацоўваецца і асвятляецца ў СМІ: сац.сеткі, тэлебачанне, газеты, радыё. Гэты працэс здабычы, апрацоўкі і выдачы сенсацыі вельмі працаёмкі. За вас гэта зрабіў журналіст. Цяпер ваша задача зразумець, якая з іх дакладная. На жаль, усё больш і больш людзей, якія працуюць у СМІ, прадаюцца. Ёсць шмат прычын чаму: смага грошай, улады і г.д. Гэта самае вялікае расчараванне ў гэтай прафесіі, што людзі не могуць даць рады са сваім запалам. Заўсёды журналіст адказны за дакладнасць інфармацыі. , за правільнасць яе данясення. Тым яна і складаная. Апроч усяго таго, гэтая праца не мае графіка. У любую хвіліну вам могуць патэлефанаваць і выклікаць на месца, дзе адбылася падзея. Вы павінны даведацца пра навіну першымі! Вось чаму журналістаў шмат хто не любіць: ім заўсёды трэба пралезці ў любую шчыліну. Усё гэта вялізны вопыт, які трэба здабываць гадамі. Трэба шмат пісаць, чым я зараз і займаюся. Засыпаць і прачынацца з арфаграфічным слоўнікам. Умець знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі розных узростаў. Умець правільна задаваць пытанне, каб атрымаць максімальна дакладны адказ ад апанента. Заўсёды захаплялася тымі журналістамі, якія змаглі справіцца з усімі гэтымі цяжкасцямі. Напрыклад самы знакаміты расійскі і амерыканскі журналіст Уладзімір Познер не вучыўся на гэтую спецыяльнасць. Ён скончыў біёлага-глебавы факультэт МДУ. Гэта велізарны прыклад таго, што дзякуючы намаганням можна дабіцца шмат чаго. І вы спытаецеся, ці хачу я далей паступіць на журналіста. Безумоўна! Цягам паўтара года я займаюся журналістыкай. Уявіць сваё далейшае жыццё без яе я не магу. Жадалася б весці сваю калонку ў інтэрнэт платформе, ці ў газеце. Я буду асвятляць усе самыя свежыя і праўдзівыя навіны.
З усяго вышэйсказанага можна зрабіць выснову аб тым, што прафесія журналіст не такая ўжо і лёгкая, як падалася на першы погляд. Гэта вялікая канкурэнцыя, непрыязнасць навакольных, ненарміраваны графік. Ты павінен быць усебакова развітым чалавекам. Бо інфармацыя бывае розная. Гэта тое пакліканне, якое я шукала.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *