“Камунар-56” і Самуіл Струнец

Город

Раніцай 7 верасня 1920г. бронецягнік “Камунар-56” выйшаў на ўчастак чыгункі Ковель-Мларыта, каб падтрымаць пяхоту.
-Загад мы выканалі паспяхова, — успамінаў старшы машыніст цягніка В.П.Яфрэмаў. – Але, вырваўшыся ўперад, аказаліся адрэзанымі ад сваіх часцей. Камандзір “Камунара-56” Вальдэмар Абашаў загадаў адыходзіць да Маларыты. На 432 вярсце, за паваротам, пачаўся моцны артылерыйскі абстрэл белагвардзейцамі.
У разгар бою да цягніка прабралася двое мясцовых пастухоў. Яны паведамілі савецкім байцам, што белапалякі абыходзяць цягнік, каб яго акружыць. Калі ж адзін снарад трапіў у задні пульман і цягнік загарэўся, мясцовыя хлопцы сталі дапамагаць тушыць пажар. Яны вёдрамі насілі ваду. Як пазней высветлілася, адным з гэтых адважных юнакоў з’яўляўся Самуіл Дзяменцьевіч Струнец. Тады яму было 14 гадоў.
У час белапольскай акупацыі Самуіл Струнец працаваў чорнарабочым на лесапільным заводзе. Калі ж у заходніх абласцях Беларусі ўсталёўвалася Савецкая ўлада, ён стаў сакратаром Маларыцкага пасялковага Савета. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўключыўся ў барацьбу з захопнікамі. З мая 1942г. па студзень 1944г. з’яўляўся партызанскім сувязным групы Грэбенева, пазней — партызанам атрада імя Варашылава. Вайну Самуіл Дзяменцьевіч закончыў у Берліне. Узнагароджаны шматлікімі медалямі, а таксама – ордэнам Чырвонай Зоркі.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Самуіл Струнец працаваў бухгалтарам Маларыцкага леспрамгаса, старшым бухгалтарам райспажыўсаюза.
⃰ ⃰ ⃰
У 1972г. на будынку чыгуначнага вакзала г.Маларыта была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, на якой змешчаны надпіс: “В районе железнодорожной станции Малорита в бою с белополяяками 7 сентября 1920г. геройски погибли бойцы бронепоезда № 56 «Коммунар», действовавшего в составе Западного фронта, которым командовал М.Н.Тухачевский”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *