Пра любоў да гісторыі роднага края і пра школьный музей расказала Мілана Шчэцька, вучаніца 11 класа “Сярэдняй школы № 3 г.Стоўбцы”
-Праца ў музеі кааперыруе людзей. Не толькі дзеці, але і настаўнікі далучаюцца да працы.Вельмі важна для вучняў адчуваць падтрымку збоку настаўнікаў, збоку кіраўніцтва школы.
Мілана заўсёды любіла гісторыю, гэта асаблівая частка яе жыцця, таму натхненне яна бярэ з яе. Калі ў Міланы з’явілася магчымасць дакрануцца да гісторыі такім чынам, каб захаваць частку гісторыі Стаўбцоўшчыны, навучыць дзяцей цікавіцца гэтым, яна пачала займацца рэстаўрацыяй школьнага музея.
-Калі бачыш, як загараюцца вочы дзяцей, якія атрымліваюць новую інфармацыю, займаюцца нечым новым і цікавым, разумееш, навошта ты гэта робіш.
Школьны музей краязнаўчы, на экскурсіях вучні могуць узнаць гісторыю Стоўбцаў. Калі многія дзеці нічога не ведалі пра наша мястэчка, то пасля яны атрымліваюць многа цікавых звестак. А тое, што было асабіста цікавым нават запомнілі і, мабыць, расказалі сваім сябрам або бацькам.
-Калі я бачу захаплённыя вочы дзяцей,для якіх я праводжу экскурсію, з якімі я вяду гутарку, у мяне вазнікае такое пачуцце захаплення і надхнення ад таго, што я раблю, чым займаюся.
Мілана верыць, што вучні, якія будуць далей займацца музеем, напэўна знойдуць нейкую часцінку працы, а потым змогуць выбраць прафесію сваёй мары і займацца гэтым ўсё жыццё.
Школьны музей не толькі краязнаўчы, там ёсць яшчэ частка, прысвечанная экалогіі Стаўбцоўшчыны. Ў музеі можна даведацца пра быт беларусаў, а таксама частка музея прысвечана гісторыі нашай школы.
Кожнай школе патрэбен музей , таму што развіцце тэматыкі і ведання роднага краю, бацькоўшчыны вельмі важна для кожнага з нас. Любоў да гісторыі пачынаецца менавіта з такіх звестках пра свой родны край. Патрыятычнае выхаванне павінна прыходзіць з глыбіні таго мястэчка, у якім мы жывем. Стоўбцы-гэта не нейкае мясціна, гэта мястэчка з сваёй асабістай, вельмі цікавай і разнастайнай гісторыяй. У розныя перыяды гісторыі мы заўсёды мяняліся ў сваёй форме, у сваёй палітычный гісторыей. Зараз мы ўжо дастаткова развіты і прыгожы горад. Дзеці павінны гэта ведаць.
Мілана кажа : «Мы заўсёды прымаем з вялікай ўдзячнасцю экспанаты, якія нам прыносяць, нават нейкія дробязі.Каб не згубіць нешта такое, каб не выкінуць на свалку, каб яно не займала месца дома, лепш прынесці гэта ў музей, нават у школьны. Мы вельмі шануем ўсё, што знаходзіцца ў нашым музеі. Мы заўсёды рады атрымліваць новыя экспанаты. Бывалі такія выпадкі, калі настаўнікі прыносілі нам цікавыя рэчы, раней бывала, што і дзеці прыносілі. Мы вельмі ўдзячны, калі ў наш фонд аддаюць новыя экспанаты, якія мы можам выставіць, а потым расказваць пра іх дзецям.»