Пакахаць, нягледзячы ні на што

Новости

Нядаўна мне пашчасціла пабываць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі на спектаклі «Альпійская балада» Васіля Быкава. Я ведала, пра што гэта аповесць, бо В.Быкаў – адзін з маіх улюбёных пісьменнікаў. Адразу зразумела, што будзе вельмі цяжка глядзець спектакль. Так яно і было… Перадаць словамі ўсё тое, што адбывалася на сцэне, – вельмі складана. Пучуцці, эмоцыі… Гэта трэба кожнаму прапусціць праз сябе.
Каханне двух маладых людзей, вайна, страх, смерць… Мы, гледачы, перажывалі ўсё разам з акцёрамі. Галоўныя героі – Іван і Джулія. Бягуць разам з палону. Спачатку цяжка разумеюць адзін аднаго: Іван гаворыць па-беларуску, Джулія – па-італьянску. Аднак не праходзіць многа часу, і яны ўжо добра могуць гаварыць паміж сабой. Ваеннапалоннага Івана сыграў Аляксандр Ніканенка, Джулію – Юлія Лазоўская.

Фото: sb. by

Я ніколі не была так уражана ад ігры акцёраў! Я сама з вёскі, і вобраз Івана, сялянскага хлопца, мне быў блізкі. А.Ніканенка быццам сам прайшоў праз такія цяжкасці, як голад, холад, смерць блізкіх табе людзей… Мне было цяжка слухаць, як ён расказаваў Джуліі пра сваё жыццё, як ён пры гэтым перажываў, як дрыжаў голас… Мне запалі ў душу песні, якія напяваў Іван, песні пра родную краіну. З якім гонарам ён гаварыў пра сваю Беларусь! Тут нельга не сказаць пра ігру Юліі Лазоўскай. Яна сачыла за кожным крокам Івана, за кожным жэстам, яна была цалкам засяроджана на ім. Цікава было назіраць за развіццем іх пачуццяў, ад непрыязні да кахання… Не разумею, як можна так да драбніц паказаць каханне на сцэне!
Аляксандр Ніканенка і Юлія Лазоўская – маладыя акцеры, яны толькі пачынаюць сваю кар’еру. Ніколі б не паверыла гэтаму, бо на сцэне былі сапраўдныя майстры сваёй справы. У меня не выходзіць з галавы спектакль: так я захоплена ім… Прыемна, што маладыя перанімаюць майстэрства больш вопытных.

Фото: rtbd.by

Трэба адзначыць асаблівасць самога спектакля: толькі тры героя. Джулія, Іван і Гефтлінг – ваеннапалонны з разумовымі асаблівасцямі. Ён некалькі разоў толькі выходзіць на сцэну, здавалася б, нязначны герой. Але, на мой погляд, менавіта яго вобраз яшчэ больш пагружаў нас у тыя страшныя часы, навяваў неспакой…
Хачу сказаць некалькі слоў пра дэкарацыі. На сцэне былі толькі канструкцыі, што адлюстроўвалі горы. І больш нічога. Аднак глядач не заўважаў гэта, бо ўсё абыгралі так, нібыта дзеянне было ў саміх Альпійскіх гарах.
Самым цяжкім для мяне быў момант, калі Іван ратуе Джулію, але сам загінуў… Яшчэ раз паўтару, што не магу перадаць на паперы гэтыя пачуцці. Я плакала з усімі, хто знаходзіўся ў зале…
Я ніколі не пашкадую, што пабывала на гэтай пастаноўцы. Усім сваім сябрам і аднагрупнікам я расказала, што адчувала пры праглядзе спектакля… Усе адразу ж захацелі пайсці ў тэатр. Я рэкамендую спектакль «Альпійская балада», абяцаю, абыякавымі вы не застанецеся.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *