Наша краіна Беларусь мае дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская. Нажаль, большая колькасць грамадзян размаўляе толькі на рускай мове. Але беларуская ўсё ж будзе радней і гучней для кожнага сапраўднага беларуса. Таму трымайце пару парад, як пачаць размаўляць на беларуская мове.
- Размаўляй, як умееш
Пачні размаўляць на беларускай мове на тым узроўні, які маеш зараз. Вітайся, развітвайся, дзякуй па-беларуску. Калі ты пачынаеш ужываць у сваёй размове беларускія словы, то мозг адразу перакладае і твае думкі на гэтую мову. Канешне, адразу гэта будзе сумесь і рускай, і беларускай, але праз час ты ўбачыш змены. Мозг пачне на аўтамаце выдаваць словы і думкі на роднай мове.
- Налады гаджэтаў
Вельмі добрая парада – акружыць сябе беларускімі словамі. Перакладзіце свае гаджэты на беларускую мову. Спачатку вы будзеце блытацца, аднак колькі новых розных слоў з’явіцца ў тваім запасе.
- Чытайце па-беларуску
Зараз мы маем вялікую колькасць кніг, часопісаў, газет на беларускай мове. На любы густ. Чытайце кнігі і адразу выдзяляйце для сябе новыя і цікавыя словы. Потым перачытвайце іх і складайце нейкія сказы, якія можаце ўжываць у жыцці.
- Размова
Дзейсная тэхніка – размова без удзела іншых асоб. Пачаўшы размову на любую тэму ў адзіночку, можна адпрацаваць гэты навык. Дзякуючы гэтаму, весці потым дыялог с субяседнікам на беларускай мове будзе прасцей.
- Асабісты дзённік
Пачніце весці асабісты дзённік, дзе вы будзеце пісаць свае думкі. Калі вы штосьці запісваеце, тады працуе яшчэ і цяглавая памяць. Усе напісаныя вамі словы адразу застануцца ў вашым мозгу. А, калі вы не баіцеся, завядзіце блог. Там вы знойдзеце людзей, якія таксама размаўляюць на беларускай мове. Яны змогуць штодзень весці з вамі размову на беларускай мове, а таксама даваць парады і дапамагаць у вывучэнні мовы.
Не трэба баяцца пачаць размаўляць на роднай мове. Таму што размаўляя на беларускай мове, мы становімся на пуць пазнання і адкрыцця для сабе ўсіх культурных асаблівасцей беларусаў. Беларуская мова – наша каштоўнасць. Таму давайце вучыць родную мову, “каб не ўмёрлі”.
Ксёнда Анастасія