Турызм па Беларусі: падарожжы веб-журналіста…

Новости

d0bfd0b5d180d0b2d0b0d18f«Кожны носіць сваё неба з сабой,» — пісаў Караткевіч. Але,  мне здаецца, калі ўлетку мы едзем адпачываць куды-небудзь на Поўдзень, то нас задавальняе і бяздоннае блакітнае паўднёвае неба таксама. Зрэшты, і сонца там цяплей грэе, і зоркі ярчэй свецяць, і мора (самае галоўнае!) ёсць. Сёння летні адпачынак на моры і, увогуле, за мяжой, рэч даволі звыклая, ні ў кога яна не выклікае ні здзіўлення, ні жадання шукаць альтэрнатывы. Шчыра кажучы, калі даводзіцца выбіраць, я і сама з большым задавальненнем аддам первагу Крыму ці Румыніі, чымсьці Нарачы або Браслаўшчыне. Не таму, што ў Беларусі горш, не, але таму, што пад МАІМ небам мора няма=) Але ў гэтым годзе выбіраць не прыйшлося. Уступная кампанія (шмат хто з першакурснікаў добра зразумее мяне) выцягнула з мяне і шмат нерваў, і шмат сродкаў таксама. І тры апошнія тыдні заробленых цяжкай мазгавой працай вакацый я вырашыла правесці ў сваякоў на Смаргоншчыне. Родныя вырашылі, што я ўжо дарослая, таму самая пара заняцца маім патрыятычным выхаваннем і паказаць, што іх малая радзіма таксама не абдзеленая цікавымі ў гістарычным і турыстычным плане месцамі. Але аба ўсім па парадку.

Мілыя сэрцу ўрбаністычныя матывы.
d0bad180d18bd188d0b0
Кажуць, што журналіст павінен заўважаць цікавае там, дзе іншыя б прайшлі не спыніўшыся. Я яшчэ толькі вучуся, таму мне можна прабачыць, што да пераліку гістарычных каштоўнасцей я аднясу напаўразбураны будынак, з даху якога адкрываецца проста вельмі прыгожы пейзаж. Там, як здалося, нават дыхаецца лягчэй. У параўнанні з такімі месцамі ў Мінску, дах недабудаванага прамысловага корпуса больш чысты і пазбаўлены ад шкла, там можна не баяцца сутыкнуцца з небяспечнымі людзьмі, таму бацькі спакойна адпускаюць сваіх дзяцей гуляць туды. На сценах будынку спрабуюць свае сілы юныя смаргонскія графітысты. Зразумела, да мінскіх вулічных мастакоў ім далёка, але яны спрабуюць і, на шчасце, не пакідаюць сваіх «слядоў» ні ў цэнтры горада, ні на сценах жылых дамоў у мікрараёнах. І як мне не дарагі мінскі сквот, але неывсокі смаргонскі дах таксама трапіў у маю скарбонку любімых месцаў.

Хто сказаў, што ў Беларусі няма гораў?

СкаладромСваё падарожжа мы пачалі не тое каб вельмі рана, але сонца яшчэ не прыпякала, таму лёгкая фізкультурка толькі распаліла турысцкі энтузіазм. Чаму фізкультурка? Я, канешне, не вымярала дакладна, але абрыў, які вядзе да самай ракі Віліі ,даволі круты і высокі. Нічога б у ім не было цікавага, каб не насып вялізных валуноў, па якім, як высветлілася, і злазіць, і залазіць на гару больш бяспечна, чымсці па зямлі. Высвятляла я гэта шляхам спробаў, таму і праехала палову гары на штанах з дзікім віскатам, хапаючыся за галінкі елак, каб спыніць нечакана хуткі спуск. Валуны засталіся яшчэ з тых часоў, калі па беларускай зямлі ішоў ледавік. Мабыць, спачатку камяні і не былі такімі велізарнымі замшэлымі валунамі, але час таксама не стаіць на месцы, таму зараз смаргонцы з гонарам называюць гэтае месца скаладромам. Калі мы ўсе, зрэшты, спусціліся, а потым забраліся-такі наверх, уражанняў ад пабітых каленяў, паколатых елкай рук і, канешне, неверагоднай прыгажосці прыроды хапала! Але настрой неяк сам сабой падскочыў да адзнакі «вельмі добра», і падарожжа працягвалася.
Дарэчы, отдых в чехии, туры в чехию, прага — это не мечта. Новый год прага для вас это новые впечатления и знакомства.

Дзе пацеркай белай Вілля прабягае…

Мы працягвалі рухацца па ўзбярэжжы Віліі, усё больш і больш паглыбляючыся ў лес. Аказваецца, каб знайсці амаль некрануты лясны масіў, зусім неабавязкова ехаць некуды ў пушчу. Лясы Смаргоншчыны проста ўражвалі сваёй прыгажосцю, гушчынёй, старажытнасцю… Здавалася б, у такой глушы людзі жыць не будуць — куды прасцей уладкавацца недалёка ад шашы і жыць сабе прыпяваючы. Але і ў лесе мы натыкаліся на шматлікія вёсачкі, у якія, я ўпэўнена, зімой і не ўсялякая машына праедзе, не кажучы ўжо пра аўтобусы. Але людзі там вельмі ветлівыя, з задавальненнем згаджаліся пагутарыць ды рассказаць тое-сёе з гісторыі края, якую яны бачылі сваімі вачыма. Але па парадку.

Тупальскі мост

Столькі ж і з такім жа захапленнем, як пра скаладром, мне расказвалі пра Тупальскі мост. Калісьці ён яднаў берагі Віліі, алеТупальски мост быў разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Тут мне расказалі цікавыя падрабязнасці, звязаныя з маёй сям’ёй. Яшчэ мае прабабуля з прадзядулям праходзілі праз гэты мост. Дарэчы, гэта быў самы кароткі шлях ад Смаргоні да Вільні. Старэйшае пакаленне, канешне, было крапчэйшае за нас, бо за ноч людзі лёгка пераадольвалі кіламетры паміж гарадамі, а дамоў вярталіся ўжо з пакункамі. Я добрасумленна аблазіла крайнюю апору маста, ускараскалася наверх. З часам на камені павырасталі маладзенькія дрэўцы, трава… Апоры аселі ў ваду. Ды і сама Вілія памяльчэла. На апорах засталіся высахлыя, але так і не знікшыя сляды, па якіх бачна, што вада раней была на 2-2,5 метры вышэй. Зноў мора эмоцый, уражанняў, і мы рухаемся далей.

Цуды ў лясным гушчары

Каплічка ў лясным гушчарыНаступнае, што мяне ўразіла, была маленечкая каталіцкая каплічка, пабудуваная…у самым лясным гушчары! Яна стаіць трошкі наўзбоч ад дарогі, таму калі не ведаць, што яна там ёсць, то можна яе нават і не заўважыць. Унутры каплічкі ледзь змогуць развярнуцца 6 чалавек, ды і ад бліжэйшай вёскі яна знаходзіцца ў паўгадзіне хадзьбы, але на алтары ляжалі жывыя кветкі. Нехта даглядае згубленую ў лесе каплічку. Адразу зрабілася неяк утульна і спакойна.

Яшчэ адна каплічка з’явілася перед намі таксама даволіКрынічка нечакана: лес трошкі расступіўся, мы выехалі на паляну, з аднаго боку якой сцяной стаяў лес, з другога — бліскучая стужка Віліі. І каля самай вады — каплічка Маці Божай, а ля падножжа — маленькая крынічка з халоднай чысцюткай вадой.

Пакуль аглядалі крынічку, дзядзька расказваў, што недзе далей у лесе павінна быць брама. Але калі сваякі ездзілі сюды ў першы раз, то так і не знайшлі яе. Уваход куды абазначала брама, мнеd0bad180d18bd0b6 таксама не змаглі патлумачыць. Бабуля, якую я распытала ў бліжэйшай вёсцы, сказала, што «ксёндз сказаў — вось і паставілі». Але на той момант я загарэлася знайсці браму. Разам з братам мы рушылі па дарожцы ўздоўж Віліі. Тропка ўсё звужалася, мы ўжо падумвалі павярнуць назад, але давілі ў сабе маладушныя думкі і працягвалі свой цікавы шлях. Па дарозе нам сустракаліся невялічкія светлыя палянкі, а на іх — простыя драўляныя крыжы, якія звычайна ставяць у пачатку і ў канцы вёсак. Потым нам патлумачылі, што калі Вілія была больш паўнаводнай судаходнай ракой, то на месцы крыжоў раней былі прыпынкі рачнога транспарту. Мы ўсё ішлі і ішлі, нават часам узлазілі на дрэвы, каб нешта ўбачыць. Але акрамя лесу зБрама аднаго боку і ракі з другога нічога не было. І раптам мы ўбачылі яе. Браму. Насуперак усім законам логікі яна стаяла пасярод палянкі, па-за межамі якой прасціраецца непралазны лясны гушчар. Не верыце? Я таксама не паверыла. Палезла і ледзь без валасоў не засталася. Вывад: гушчар вельмі непралазны. =)

Касцёл паміж дубоўАпошнім лясным цудам у нашым падарожжы стаў невялікі драўляны касцёл. Як распавяла мне ўсё тая ж словаахотлівая бабуля, раней у яе быў ключ, і яна прыбірала ў святыні, а таксама прапаноўвала яго ўсім жадаючым паглядзець на касцёл унутры. Але змяніўся ксёндз і ключ жанчыне ўжо не даверыў. Таму мы задаволіліся тым, што агледзелі святыню з усіх бакоў і заглянулі ў вокны. Сам касцёл так проста не знойдзеш, ён пастаўлены на невялікім пагорку за вёскай сярод векавых дубоў. Пакуль мы шукалі яго, паспелі палюбавацца на прыгожыя жоўтыя сланечнікі, якія зараз усё радзей відаць у гародчыках, пазнаёміцца з каровай і насабіраць жалудоў. Карацей, нашае падарожжа скончылася вельмі пазітыўна.

І на заканчэнне…

Дарэчы, у гэтым годзе Смаргонь стала 16 горадам, які прымаў у сябе Дзень беларускага пісьменства. Калі я адпачывала там, поўным ходам ішла падрыхтоўка: клалі новы асфальт, фарбавалі дамы… Маленькі гарадок вельмі пахарашэў, пасвяжэў. Але не за гэта ён запамінаецца, не ад гэтага застаецца прыемнае цяпло ў сэрцы. На Смаргоншчыне я бывала кожны год улетку з самага маленства, таму нават і не спадзявалася знайсці для сябе нічогаСмаргонскі касцёл новага альбо цікавага, акрамя сонейка, чыстага паветра і такой недасяжнай для вялікага горада цішыні. Трошачкі фантазіі, энтузіязму, шчырых усмешак — і я ўпэўнілася, што не бывае НЕЦІКАВЫХ месцаў, але бываюць НЕЦІКАЎНЫЯ людзі. Таму, паверце, і пад нашым небам можна адпачыцт так, што ўражанні застануцца на ўвесь час да новага лета.



15 комментариев по теме “Турызм па Беларусі: падарожжы веб-журналіста…

  1. у меня вообще аллергия на белорусский язык
    но то, что автор едет на «Поудзень», — некоторое преувеличение.
    \На йух автор едет! На йух!

  2. «Высвятляла я гэта шляхам спробаў, таму і праехала палову гары на штанах з дзікім віскатам, хапаючыся за галінкі елак, каб спыніць нечакана хуткі спуск»

    )))))))) SUNNY4, не толькі ў «Звязду» — нават у «Маладосць» прымуць. Прыгожа.

  3. Похвально — на белорусском языке… Смелый эксперимент.

  4. duduk>>отредактирую, вчера ночью она не такой большой казалась=)
    клон Jt>>аллергия на белорусский? так и езжайте отсюда на йух! прабачце, на поудзень=)
    XM, pckelka>>ребят вы серьёзно, или издеваетесь?
    Soul>> не первый эксперемент=)
    БОЛЬШАЯ ПРОСЬБА!
    вёрстка статьи не завершена, тысяча извинений!
    так что не лейте прямо и сразу грязь на мою многострадальную голову, до затвра всё доделаю=) спасибо!

  5. SUNNY4, деточка, это ты на йух ездила и ещё поедешь. Тоже мне, позёрка нашлась.

  6. Нууууууу….. Приятно было читать про родные места… Но вот только где ты там бывала, хз. И в какую сторону ты там ходила. Короч, узнал еще новое. Статья хорошая. Тебе над ней еще два дня посидеть и будет самый вертолет. Можно будет и в местной газетке опубликовать. )))) Молодца Санчо! Не подвела. Продолжай в том же духе, у тебя все супер! ))))))))))

  7. клон Jt, расслабся, до папы ты ещё не дорос!
    дорастёшь — поговорим=)
    Iskra спасибо=)

  8. SUNNY4, и это говорит вечная первокурсница. Ну что ж, детка, посмотрим чей топор сильней отравлен.

  9. почему вечная?=)
    всего три недели как. А насчёт топоров: не волнуйся, лапонька, не мои методы=)

  10. «з сабой» — пісаў» Коска пасля «сабой».
    » Але. мне здаецца,» Кропку на коску змяніць.
    «чымсьці Нарачы » Проста «чым».
    «так сама» Пішацца разам.
    «прайшлі не спыніўшыся.» Коска пасля «прайшлі».
    ««слядоў»» Двукоссе не патрэбна.
    «капілку» Беларускі адпаведнік рускаму «копилка» — «скарбонка».
    «не так каб» «Так» змяніць на «тое».
    «ракі Віліі даволі» Коска пасля «Віліі».
    «чымсці па зямлі.» Проста «чым».
    «прыроды, хапала!» Коска не патрэбна.
    «падскочыў на адметку» Нельга падскочыць НА нейкі ўзровень, хіба толькі ДА нейкага, «адметку» замяніць на «значэнне», «адзнаку», «ўзровень».
    «не ўсякая машына» Павінна быць «ўсялякая».
    «сляды, па якім бачна» Па «якіх».
    «ў паўгадзіне хацьбы» «Ц» замяніць на «дз».
    «брама мне таксама » Пасля «брамы» коска.
    «і у канцы» «У» нескладовае.
    «але акрамя » З вялікай літары.
    «Супраць усім законам» Замест «супраць» — «насуперак».
    «тым. што агледзелі» Коска, а не кропка.
    «Сам кастёл так просто не знойдзеш» Што за польскі сказ?! КасЦёл, простА.
    «наша падарожжа» НашаЕ.
    «гардок пахрашэў» Гэта што за імя і прозвішча?
    «энтузіазму» Праз «я».
    «НЕ ЦІКАВЫХ» Разам.

  11. чымсьці — — таксама мае месца быць
    прайшлі не спыніўшыся — адзіночнае дзеепрыслоўе ў канцы сказа, коска не ставіцца
    чым можна замяніць «слядоў»? мне і самой не вельмі падабаецца, але слова ўжыта не ў прамым значэнні, таму двухкоссе, напэўна, усё ж такі патрэбна
    усё астатняе папраўлю, вельмі ўдзячная =)

  12. можно наехать на web-оформление новости?

    3 и 6 фото не с абзаца идет
    размер всех фото разный.
    если фото справа — выравнивание текста по ширине стоит делать. будет красивее

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *