Дзе навучыцца фатаграфаваць?

Медиа

На вуліцах я бачу шмат людзей, якія ходяць з паўпрафесійнымі фотаапаратамі. Гэта і нядзіўна. У адрозненне ад прафесійных, “зеркалкі” пачатковага ўзроўню даволі-такі дасціпныя па цане, важаць няшмат, а зразумець іх інтэрфэйс, здаецца, зможа і дзіця.

Другое пытанне – ці маюць рацыю гэтыя людзі з фотаапаратамі? Бо калі паразважаць, навошта траціць грошы, каб фатаграфаваць на аўтаматычным рэжыме? Тут зможа дапамагчы і звычайная “мыльніца”. Яна і танчэйшая, і месца меней займае.

Праўда, трэба адзначыць жаданне людзей менавіта навучыцца здымаць, навучыцца бачыць свет праз прызму мастацтва. Але куды падацца навічку? Варыянтаў некалькі. Адзін з іх – інтэрнэт. Матэрыялаў па тэме фатаграфіі тут хапае. Але не ўсім спадабаецца такая форма працы.

Курсы фатаграфіі

Не падабаецца інтэрнэт —  пойдзем іншым шляхам. Школа фатаграфіі. Сёння ў Мінску іх хапае. Да таго ж, там вас навучаць не толькі фатаграфаваць, але і рэдагаваць фотаздымкі, надаваць ім мастацкую вобразнасць.

Дарэчы, знасці камфортны графік заняткаў  у школе зможа любы жадаючы займацца фатаграфіяй. Для тых, хто жыве не ў сталіцы, ёсць некалькі прапаноў. Studio67, напрыклад, набірае людзей на тыднёвыя курсы. У прадстаўніцтве сказалі, што іншагароднім нават з жыллём змогуць дапамагчы. “Школа фатаграфіі” прапануе жыхарам перыферыі заняткі па суботах і нядзелях.

Але калі хочаце вучыцца, спяшацца нельга. Ва ўсіх школах гавораць, што на самыя першыя ўрокі пачатковага ўзроўню тэхніку, то бок фотакамеру, прыносіць не абавязкова. Але для практычных заняткаў яна вам усё роўна спатрэбіцца. Некаторыя курсы змогуць даць вам камеру на практыку. Калі вы не маеце тэхніку больш высокага ўзроўню, можна прынесці “мыльніцу” – кампактны фотаапарат.

Чаму вучаць у школе?

Як я ўжо казала, знайсці аптымальны варыянт для сябе зможа кожны. За 910 тысяч рублёў Studio67 прапануе 7 заняткаў (6 тэарэтычных, 1 практычны). Кожны ўрок працягваецца 3 гадзіны. Выкладчык дае дамашнія заданні, а таксама правярае веданне тэорыі на праклыдзе як вашых ўласных фатаграфій, так і работ знакамітых прафесіяналаў. На практычным занятку вы зможаце пад кіраўніцтвам выкладчыка паспрабаваць свае сілы ў фотастудыі ці на мясцовасці.

—   У нас можна замовіць нават індывідуальны курс, — расказвае кансультант Studio67. – Напрыклад, людзі, якія прыязджаюць да нас з-за граніцы, запісваюцца менавіта на гэтую форму навучання. Што датычыцца кошту, ён будзе крыху большы, чым на групавых занятках. Але не істотна.

У “Школе фатаграфіі” заняткі на паўтара месяцы (сустрэча з выкладчыкам – 2 разы на тыдзень) абыйдуцца вам у 1,2 мільёна рублёў. За чатыры месяцы падрыхтоўкі з вас возьмуць 4,7 мільёна рублёў. На двухгадзінных занятках студэнты школы чаргуюць тэорыю і практыку. Але студыйных здымкаў тут не прадугледжана. Дарэчы, у гэтую школу вы павінны прыходзіць са сваёй камерай.

Базавы курс у школе «Мір фота» прапануюць праслухаць за 960 тысяч рублёў. Заплаціць можна не адразу ўсё,  а за два разы. Усё проста. Заняткі працягваюцца 3 месяцы. Хадзіць у школу будзеце 2 разы на тыдзень. Праўда, перш чым запісацца, падумайце над пытаннем, якое задаў мне выкладчык школы, а таксама выдатны беларускі фатограф Сяргей Качаргін:

— Вы адразу мне скажыце, хочаце навучыцца рабіць фоткі ці рабіць фатаграфіі?

Месячныя курсы ў “Краявідзе” патрабуюць ад слухачоў 30 часоў прысутнасці. Тэхніку сваю можаце не прыносіць, але 600 тысяч рублёў за заняткі заплаціце, калі ласка. На практыцы можна трэніравацца ў фотастудыі. Школа “Вілія” прапануе курс “Асновы фатаграфіі” за 750 тысяч рублёў (40 гадзін заняткаў). Калі я задала пытанне наконт валодання ўласнай тэхнікай, мне адказалі, што ў слухачоў яе і ўвогуле можа не быць. У гэтым цэнтры акцэнт робіцца менавіта на тэорыю.

Пробных урокаў, аднак, такія ўстановы не практыкуюць. Затое можна дамовіцца на сустрэчу з выкладчыкам, каб спытаць дэтальна пра праграму курсаў. Школы фатаграфіі таксама прапануюць кансультацыю па выбары камеры. Дарэчы, ва ўсіх вышэйназваных школах выдаюцца сертыфікаты аб заканчэнні курсаў.

Хачу вучыцца

Аднак фоташкола – гэта не апошняя інстанцыя. Адчуваеце ў сабе ўнутраны запал і глядзіце на свет толькі праз лінзы фотакамеры? Усе знаемыя не могуць наглядзецца на вашы творчыя работы? Магчыма, вы яшчэ і ў конкурсах якіх перамагалі? Тады можаце ісці вучыцца фатаграфіраваць. Дарэчы, дзе гэтаму вучаць?

У Інстытуце журналістыкі БДУ ёсць курсы “Асновы фатаграфіі” і “Асновы фотажурналістыкі”. Дэкан факультэта журналістыкі Сяргей Дубовік выказваў думку аб тым, каб адкрыць асобную спецыялізацыю “фотажурналістыка”. Але пакуль што гэтыя планы не здзейсніліся.

На факультэце дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай Нацыянальная акадэміі мастацтваў ёсць спецыялізацыя “Фотаграфіка”. Тут рыхтуюць фатографаў для сацыяльнай і рэкламнай сферы.

Спецыяльнасць “Фатаграфія” ёсць таксама і ў Мінскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Вучыцца туды запрашаюць усіх, хто мае творчае бачанне. Ну, і ўступныя іспыты, канечне, пройдзе паспяхова.

Цікавых вам здымкаў!

Марыя БАЗУЛЬКА



10 комментариев по теме “Дзе навучыцца фатаграфаваць?

  1. Для «Переходного возраста» написано? Для поисковых систем явно оптимизировано… Поисковые боты явно любят «беларускую мову». Пешы есчо!

  2. «На вуліцах я бачу шмат людзей, якія ходяць з паўпрафесійнымі фотаапаратамі. Гэта і нядзіўна».
    эх, жаль «Раніцу» закрыли.. вот там как раз бы прокатило такое начало

  3. хоть смысл в материале есть! факты, цены, комментарии.

  4. Хех, Путин, написано для этики. А не для «поисковых систем». ОчЭвиднО.

  5. Lupus:
    Написано абы написать. Шоб было! ОчЭвиднО!

  6. Путин, напиши лучше) Никто ж не против)

  7. У адрозненнЕ;
    Паўтара месяцЫ;
    ПраслухаЦь;
    ФатараФАВАць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *