Адбылася прэзентацыя новага роліку пра здымкі фільма «Вышэй за неба»

Новости

10 студзеня адбылася прэзентацыя новага дакументальнага роліку пра здымкі самага вядомага беларускага фільма 2012 года «Вышэй за неба». 

Імпрэза першапачаткова павінна была адбыцца ў галерэі «Ў», дзе ў свой час таксама адбываліся здымкі  гэтага фільма. За 30 хвілін да пачатку вакол галерэі пачаў збірацца першы народ. І ў гэты час  з галерэі выходзіць сцэнарыст і творчы кіраўнік «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык і заяўляе, што месца правядзення імпрэзы пераносіцца з-за цiску ПРААН на галерэю.

Народ павялі ў два патока — тых, хто прыйшоў раней і тых, хто прыйшоў у час. Пачатак прэзентацыі перанеслі на паўгадзіны пазней. Новай пляцоўкай для імпрэзы стала кінашкола ў будынку ГУ  «Столичный транспорт и связь».

Сам пакой аказаўся нашмат меньшы, чым зала галерэі, але гэта нiколькi неперашкаджала удзельнiкам падзеi.

На пачатку сустрэчы Андрэй Курэйчык зноўку нагадаў пра барацьбу фільма з ПРААН, пра перапосты ў сеціве і запампоўку фільма праз торэнты. Яшчэ Курэйчык выказаў падзяку «Арт-сядзібе», якая на днях ператварылася ў грамадскае агенцтва, і дзякуючы якой і было знойдзена новае памяшканнем для гэтай падзеі.

Новы дакументальны ролік складаецца з розных фрагментаў здымак пад час кастынгу, самога фільму, вясёлыя моманты «за кулісамі» ну і каментары саміх удзельнікаў.

Ролік па часе доўжыцца прыкладна паўгадзіны, і яго роля — распаўсюджванне ў сеціве інфармацыі пра сітуацыю з «Вышэй за неба».

Таксама на імпрэзе былі запрошаны ключавыя прадстаўнікі здымачнай групы, якія адказалі на пару пытаньняў і распавялі пра сваю дзейнасць пасля здымак.

Пад канец імпрэзы, Курэйчык мякка падкрэсліў, што гэта далёка не апошняя сустрэча на конт «Вышэй за неба».



4 комментария по теме “Адбылася прэзентацыя новага роліку пра здымкі фільма «Вышэй за неба»

  1. Шыкоўны фільм!
    Але фоткі, канешне, не айс 🙁

  2. лайнаваты фільм. пабудаваны па стандартным сюжэце-бедны чувак спачатку падае ва ўсе цяжкія, а потым асэнсоўвае кошт жыцця і сустракае каханне…ніякай інтрыгі, ды яшчэ напхалі гламурных твараў лушчык, булкі, да і сам курэйчык сябе зняў у адной з массовак….
    па-мойму чувак цяпер за грошы аан хоча зрабіць сабе імя любымі сродкамі.

    мая выснова: не глядзець

  3. Так яшчэ ведаеце што раз’юшвае? Гэта тое, што ўзялі грошаў, наздымалі парнухі і крычаць ва ўсе горла, што «цэнзура!». 🙁

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *