
Сённі ў Інстытуце журналістыкі сумясцілі два святы: 120-годдзе са дня нараджэння Максіма Гарэцкага і нядаўні Дзень закаханых. Гэтую ідэю сумеснымі намаганнямі рэалізавалі бібліятэка і кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры. Сустрэча прайшла пад назвай «Мелодыя кахання на два галасы». Месцам падзеі быў абраны зал перыёдыкі. Тут большая ўвага надалася не творчасці пісьменніка, а яго стасункам з жонкай Леанілай Чарняўскай.
З жыццёвым лёсам пісьменніка і яго сям’і падрабязна пазнаёміла прысутных даследчык творчасці Максіма Гарэцкага, аўтар кніг і артыкулаў, загадчык кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Мікалаеўна Дасаева.

Студэнты прачыталі вершы пісьменніка, прагучалі песні пра каханне.
У віктарыне ўдзельнікі змаглі выявіць, хто лепей ведае біяграфію пісьменніка. Не кожны ведаў, што Максіма Гарэцкага звязвае з Інстытутам журналістыкі тое, што калісьці пісьменнік быў тут выкладчыкам. Самыя эрудыяваныя атрымалі салодкія прызы.
Прысутным далі магчымасць пачуць тую самую мелодыю кахання на два галасы праз лісты Гарэцкага і яго жонкі, пачуць цяпло і клопат праз меладычнасць слоў.
Таццяна Мікалаеўна пазычыла ўсім сустрэць у сваім жыцці сапраўднае каханне і не згубіць яго. Таксама прыйшлі да высновы, што патрэбна пісаць лісты сваім каханым, каб ад гэтага кахання засталася спадчына. Бо як яшчэ нашыя паслядоўнікі даведаюцца пра нас?
Печатники что-то написали! О_о (выражение крайнего изумления в опосредованном интернетом общении).
По поводу материала:
1. Оперативно, зачтено. Лена Левшеня, напомните на экзамене)
2. Нет комментов организаторов. Сегодняшняя лекция по «Основам журналистики» впустую. Нужна цитата кого-то из организаторов. В кавычках. Желательно развернутая. Получилась отсебятина.
3. Фотки мелкие. Надо на всю ширину колонки, ширина около 550 пикселей.
4. Белорусский язык. Ну как бы корректно сказать. С точки зрения поисковиков материал плохо индексируется. На русском можно было бы. Вот если про Дзень роднай мовы на русском писать, это не очень хорошо было бы.
5. Лена, пишите еще.
Лена, выпраўце памылкі, калі ласка.
сан саныч, з мовай усе ок будзе, абы матэрыял цікавы быў. а там і людзі чытаць будуць) арыгінальны кантэнт
Всё приму к сведению.