Рамантычная вечарына ў доме Якуба Коласа

Новости

Зіма падыходзіць да свайго завяршэння, на парозе ўжо стаіць вясна, пяшчотна ласкава і трохі нясмела стукае  ў дзверы. І так не хочацца расставацца на цэлы год з чараўніцтвам  зімовага дня! Але маладым людзям некалі было сумаваць з нагоды заканчэння зімы, бо іх чакаў хвалюючы рамантычны Дзень усіх закаханых, да якога з нецярпеннем рыхтаваліся як зусім юныя закаханыя, так дзяўчыны і хлопцы, якія  нарэшце-то вырашылі закахацца. Перад імі стаяла нялёгкая задача: знайсці самы лепшы падарунак для сваёй другой палоўкі, арыгінальна паднесці яго і прызнацца ў сваіх пяшчотных пачуццях. А зрабіць гэта не так ужо і лёгка! Але напярэдадні Дня святога Валянціна Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа палегчыў гэтую задачу і арганізатары запрасілі ўсіх жадаючых прыняць удзел у музычна-забаўляльнай импрэзе. І дарэчы, жадаючых  пабываць у доме знакамітага беларускага мастака  слова, аказалася даволі шмат. Кіраўніцтва музея не дарма арганізавала вечарыну для моладзі, Якуб Колас таксама часта любіў запрашаць у свой домік гасцей і праводзіць з імі цёплыя, утульныя вечары за кубачкам гарбаты ў коле самых блізкіх людзей. Калі  заходзіш у дом Якуба Коласа,  як-быццам трапляеш у іншым свет, напоўнены любові і жыццярадаснасці, і ты неяк па-асабліваму  пачынаеш глядзець на яго творчасць, успамінаць знакамітыя радкі яго вершаў і зноў  перажываць іх у глыбіні душы, кожны  радок .

Ужо цэлых  5 гадоў запар музей Якуба Коласа традыцыйна арганізоўвае падобныя мерапрыемствы, і гэты год не застаўся выключэннем. Гасцей наперадзе чакала шмат цікавага і займальнага. Студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва падрыхтавалі іранічна-рамантычнае, па-сапраўднаму, «валянцінаўскі”  выступ, дзе ўсе жадаючыя змаглі з гумарам і добрым настроем паспрабаваць знайсці сваю другую палоўку ў пацешных конкурсах. Нягледзячы на незнаёмае асяроддзе, нават самыя сціплыя госці змаглі ў гэты хвалюючы вечар расслабіцца. Паваражыць на кававай гушчы, зазірнуць у будучыню і даведацца, што іх чакае наперадзе: горкая будучыня  ці шчаслівае каханне, адважыліся самыя смелыя. Нечаканым сюрпрызам была кава, прыгатаваная  па спецыяльным сакрэтным  рэцэпце, з інтрыгуючай назвай «Напой кахання». За духмянай кружкай кавы госці змаглі пагутарыць і пазнаёміцца бліжэй адзін з адным. Далей госці змаглі самастойна пазнаёміцца з інтэр’ерам дома, а таксама загадаць сваё самае запаветнае жаданне і запісаць яго пяром і чарнілам гаспадара хаты — Якуба Коласа. Ну, а каб жаданне напэўна збылося, запаветны канверт пакінулі на захоўванне ў чароўнай шкатулцы. Цяпер то яно дакладна збудзецца! Але і гэта яшчэ не ўсё.

Арганізатары пастараліся на славу:  два  маладых  беларускіх гурта, якія з вялікім задавальненнем прыехалі на вечарыну, сталі сапраўднымі зоркамі вечара. Гурт «Нельга забыць», а таксама  фолк-рок група «  Alta Mente» здзівілі гасцей незвычайным рэпертуарам, цікавым выкананнем і старажытным вобразамі. Зал нават спрабаваў падпяваць ўжо ўпадабаныя песні. Маладыя парачкі пад гукі рамантычных песен абменьваліся пяшчотнымі, шчырымі пачуццямі і кляліся адзін аднаму ў вечным каханні! На такой кранальнай нотке  вечар падышоў да канца. Ну, а каб вечарына запомнілася і пакінула прыемныя ўспаміны, госці атрымалі памятныя валянцінкі з так званага «Дрэва кахання» …

Вечар у цэлым апынуўся насычаным, цікавым і захапляльным. Камусьці, быць можа, пашчасціла ў ўтульнай хатняй абстаноўцы сустрэць сваю палоўку, ну а камусьці проста добра правесці час .. Вось толькі некаторыя казалі, што  надта замала … Але нагод засмучвацца  зусім няма, бо кожны месяц у музеі Якуба Коласа  праводзіцца “кватэрнік  у дзядзькі Якуба», на якіх не менш цікавая, займальная і захапляльная праграма. Так што прыходзьце і прыводзіце сваіх сяброў …



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *