У ноч з 14 на 15 красавіка ў краме «Belconsole», што ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт», распачаўся продаж гульні «Reaper of Souls» — першага дапаўнення да «Diablo 3». Прыхільнікі і аматары прыйшлі набыць адно з выданняў у гэтую ноч. Карэспандэнт «Вэб-журналіста» сустрэў новы дзень разам з геймерамі.
На гадзінніку 23:15 (сорак пяць хвілін да пачатку продажы), і больш за сотню чалавек ужо атакуюць дзверы «Сілуэта». Каля 23:30 распачалося мерапрыемства перфамансам файер-шоу і ўнесла наведвальнікаў у атмасферу пекла — галоўнага месца падзеі самой гульні. А ўжо каля 23:55 дзеры «Сілуэта» адчыніліся, і натоўп людзей рынуў заваёўваць павільён «Belconsole».
Не абышлося без конкурсаў. Першым ўладальнікам дыска стаў шчасліўчык, якi зрабіў рэпост запіса мерапрыемства ў суполцы крамы ў «ВКонтакте». Таксма пераможцы конкурсу за найлепшы косплэй атрымалі запаветную гульню. Арганізатары ўзнагародзілі падарачным сертыфікатам аднаго з энтузіястаў за тое, што ён прыйшоў стаць у чаргу яшчэ за 12 гадзін да стартц продажу. Аднаму з пяці паспяхоўцаў пашчасціла адкрыць куфар са скарбам новага дапаўнення.
Крыху пра дапаўненне: гэта першы аддон да Diablo 3. Геймераў чакае новы сюжэт супраць паўшага анёла Малтаэля. Былі перароблены гульнявыя рэжымы, а менавіта ўскладнення (планка прапампоўкі паднята да 70 ўзроўня), дабычы і ўзровень цяжкасці. Быў уведзены новы клас — Крыжак, а таксма рамеснік — варажбітка. Гульня выдадзена ў трох версіях: дыск з дапаўленнем (прадзамова, 24.5$), лічбавы ліцэнзійны ключ актывацыі (40$) і калекцыйнае выданне, якое ўтрымлівае ў сябе разнастайныя ўнутрагульнявыя прадметы і персанажы (браню, зброю і спадарожніка — прывіднага ганчака), тры дадатковыя вочкі для новых персанажаў, акрамя таго сквапны гоблін для World of Warcraft і набор партрэтаў крыжака і эмблем Малтаэля для StarCraft 2, а таксма кніжка у цвёрдай вокладцы, фільм аб распрацоўцы дадатку і дыванок для мышы з выявай крыжака (адыйдзецца толькі ў 97.6$).
Пакуль ішла чарга, адзін з геймераў даў каментар наконт старту продажу:
Мне 24 гады, і гуляю з самага пачатку існавання Diablo (1996 год). Аддаю перавагу усім offline гульням Blizzard: Diablo, Starcraft і асабліва Warcraft (з яго нарадзілася DotA, а гэта для мяне важна). У Д’ябла можна гуляць аднаму і з сябрамі (да 4 чалавек). І цікава што гэта адна з нямногіх гульнь, якая не была ўзламана. Яе нават няма сэнсу ўзломваць, бо ўсе вылічэнні гульнявога працэсу ажыццяўляецца праз інтэрнэт, можна назваць новым словам у змаганні з хакерамі.