Многія разважаюць на гэтую тэму, але ці значыць што радзіма — месца, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе ты састарэеш?
Радзіма не абавязкова павінна быць вялікай. Гэта можа быць які – небудзь мілы сэрцу куток. Такі край –заўсёды твой цэлы свет . Яна не вызначаецца месцам, дзе ты нарадзіўся або пражыў усё жыццё. Радзіма – той куток зямлі, дзе чалавек адчувае сябе як дома, часткай гэтага месца. Тая краіна, горад, вёска, куды чалавек хоча вяртацца зноў і зноў, па-за залежнасці ад узросту або абставінаў.
Радзіма – маленькі кавалачак сваёй сусвету, які мы імкнемся берагчы, абараніць, захаваць. Дзе нам добра і вольна, дзе мы можам быць сабой, быць шчаслівыя. Не нацыянальнасьць ці месца жыхарства вызначае нашу Радзіму — мы самі. Для кожнага радзіма свая, а для мяне гэта невялікі гарадскі пасёлак — Лельчыцы.
Гарады, мястэчкі, пасёлкі, вёскі…Яны,як і людзі, маюць свой лёс. І , як і ў кожнага з нас , ён пераменлівы , непрадказальны. Гарады і мястэчкі нараджаюцца, растуць, у іх лёсе бываюць драматычныя старонкі, але яны, падобна казачнай птушцы Фенікс , здольныя адраджацца з руін і попелу .Чалавеку, на жаль, гэтага не дадзена. Людзі будуюць гарады і вызначаюць іх лёс, але вось што здзіўляе: горад , створаны рукамі чалавека, убірае ягоную душу, ажывае і ўжо сам становіцца яго лёсам.
У кожнага чалавека ёсць у Лельчыцах свае любімыя мясціны. Я люблю вуліцу Савецкую, гэта цэнтральная вуліца нашага пасёлка. Па ёй можна ісці доўга, паволі прасачыць яе гісторыю, паспрабаваць пазнаць больш раннія і познія будынкі, пазнаваць дзень сённяшні ў рэканструяваных пабудовах. У гэтым ёсць нейкая загадка, якую пасёлак прапануе табе разгадаць. Ты імкнешся знайсці гэтаму тлумачэнне, і ўрэшце рэшт разумееш, што ніякой загадкі няма, проста лёс падараваў табе магчымасць падарожнічаць у часе, акунаючыся ў розныя поры года.
Хочаце, я правяду вас па гэтай вуліцы? Яна мяняецца з часам. Аднаўляюцца некаторыя будынкі; сквер, які быў пасаджаны некалькі гадоў таму, набывае аблічча юнацтва; яе ўпрыгожваюць фантаны, пра якія мы так марылі ў дзяцінстве. Мяняемся мы – мяняецца і вуліца. Яна скідвае старое адзенне, апранаючыся ў сучасныя строі.
І вось я падыходжу да такіх знаёмых дзвярэй. Гэта школа мастацтваў – маленькі асяродак творчасці і цудоўнага настрою ў самым цэнтры пасёлка. Калі ўваходжу ў музычны клас, сядаю за фартэпіяна, быццам бы адгароджваюся ад усяго мітуслівага, ад шуму вуліц, ад праблем і смутку. Спынімся каля Дошкі Гонару. На ёй – імёны людзей, якія прынеслі найбольшы плён раёну.
Іду далей. Вуліца светлая, чыстая, прасторная. Усё гэта дзякуючы клопату тых людзей, якія тут працуюць. Мне падабаецца гуляць па вуліцы Савецкай. Не ляцець на злом галавы, не заўважаючы ні прахожых, ні машын, а менавіта гуляць. Прыслухоўвацца да яе шэпту, да гоману людскіх галасоў, што напаўняюць яе жыццём. Спыняцца каля старых дамоў і ўяўляць тых, хто жыў у іх.
…Больш за ўсё я люблю бываць тут восенню. Ведаеце, ёсць такія дні ў кастрычніку, калі неба яркае і глыбокае, а лістота дрэў здаецца вышытай залацістымі ніткамі на шоўку нябёсаў. І ўсё вакол знікае, раствараючыся ў промнях па – асенняму яркага восеньскага сонца. І…я на фоне выключна прыгожага сусветнага габелена.
І ў гэты момант цябе раптам пранізвае здагадка, што пройдзе многа гадоў, але зноў паўторыцца гэтая восень, будзе свяціць сонца і ліць дождж, па вліцы будуць ісці людзі і ўжо н ецябе, а некага іншага ахіне пачуццё пяшчоты да гэтага мястэчка і ягоных вуліц і некаму, як і табе цяпер, захочацца крыкнуць:”Людзі, я люблю вас!” У кожнага з нас ёсць свае любімыя мясціны, якія падабаюцца нам яшчэ з дзяцінства, і з якімі у чалавека звязаныя свае ўспаміны і асацыяцыі. А што можа быць лепш тых успамінаў, якія захаваліся ў чалавека? Асабліва, калі гэта прыемныя ўспаміны, і тым больш звязаныя з дзяцінствам, з тваім родным домам. Так што ў першую чаргу радзіма – гэта тыя родныя сцяжынкі, па якіх чалавек некуды хадзіў, знаёмыя завулкі, дамы, паркі, рэчкі і ўсё астатняе – бо ў кожнага свае ўспаміны. Іменна з гэтага і пачынаецца любоў да радзімы – з тых мясцін, якія знаёмыя кожнаму чалавеку. Гэта толькі часцінка майго роднага краю, толькі яго крупiнка! Але як жа хораша на душы! Спакойна! Радасна! Хвалююча! І адчуваеш сябе часткай гэтай неабсяжнай зямлі!