Светлыя імгненні у жыцці здараюцца часта. Толькі ці заўсёды мы звяртаем на іх увагу?
У жыцці людзі такія розныя: добрыя — злосныя, моцныя — слабыя, родныя –чужыя… Мы самі ствараем нашу сучаснасть і расфарбоўваем яе ў розныя колеры. Калі нешта не атрымліваецца, здараюцца непрыемнасці, псуецца настрой, дык звыкла кажам: «Чорная паласа». І з надзеяй думаем, што за ёй абавязкова будзе белая.
Насамрэч, светлыя імгненні ў жыцці здараюцца часта. Толькі ці заўсёды мы звяртаем на іх увагу? Развучыліся заўважаць маленькія радасці. А між тым, добрае надвор’е, парадак у горадзе, перамога ў конкурсе, дапамога каму-небудзь – усё гэта і многае іншае стварае пазітыўны настрой і можа быць падставай, каб «намаляваць» у сваім жыцці белую паласу.
Неяк вярталася са школьнай алімпіяды. На аўтобусным прыпынку сабраліся людзі. Нейкія заклапочаныя, панурыя, пакрыўджаныя – ці мала якія турботу могуць сапсаваць настрой. Сярод тых, хто чакаў транспарт, быў маленькі хлопчык. Ён не мог уседзець на месцы, размаўляў, гаварыў нешта маме, бегаў, скакаў. Раптам хлопчык стаў падыходзиць да людзей. Спыняўся перад чалавекам, стаяў, хістаючыся туды-сюды, і казаў: «Жылі-былі, тралі-валі». Гэта фраза выклікала ўсмешку, і малы адыходзіў ад чалавека, ішоў да наступнага і рабіў тое ж самае. Ён падыходзиў да ўсіх, хто быў на прыпынку. Спыніўся і перада мною: «Жылі-былі, тралі-валі». И я ўсмихнулася ў адказ, а ён ўсмихнуўся мне. Такое пацешнае, смешнае дзіця! Праз некаторы час твары ў людзей пасвятлелі, на іх з’явіўся выраз радасці, пяшчоты, задавальнення…
Я ўспамінаю гэты эпізод, калі здаецца, што чорнага колеру ў маім жыцці пабольшала. Успамін дапамагае мне «намаляваць» белую паласу і выправіць нават, здавалася б, безнадзейныя сітуацыі. Прастадушныя паводзіны хлопчыка на прыпынку – усяго только імгненне ў вірлівым жыцці, але ж якое яно светлае! Давайце не бузем забываць такія моманты, бо только мы самі выбіраем, у які колер расфарбаваць сённяшні дзень.